Вы тут

​Дэпутаты прынялі ўдзел у анлайн-канферэнцыі пра ролю парламентаў у рэалізацыі МУР


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел у анлайн-канферэнцыі «Уплыў COVІD-19 на рэалізацыю МУР у рэгіёне Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН: якая роля парламентаў?»


Мерапрыемства аб'яднала больш за 60 краін з усіх кантынентаў, якія зацікаўлены ў ажыццяўленні Мэт устойлівага развіцця. Беларускі бок на форуме прадставілі старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая і старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

«Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках падтрымання ўмоў зялёнай эканомікі, устойлівага развіцця ў сацыяльнай, эканамічнай сферах, сферы аховы здароўя, адукацыі і іншых», — сказала Святлана Любецкая.

Анлайн-канферэнцыя, па яе словах, прысвечана абмену вопытам паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі праграмы Мэт устойлівага развіцця, каб аператыўна выпрацоўваць адзіныя падыходы да іх забеспячэння. Парламентарый адзначыла, што заканадаўчая база ў Беларусі таксама развіваецца ў гэтым кірунку.

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве нагадала, што пандэмія значна закранула не толькі сферу аховы здароўя. «Мы сутыкнуліся з пытаннямі, як праводзіць адукацыйны працэс. Заканадавец сёння ў праект Кодэкса аб адукацыі заклаў ужо падыходы рэгулявання дыстанцыйнай формы навучання, навучання з выкарыстаннем аддаленых сродкаў. У працоўным заканадаўстве рэгламентаваны і рэалізаваны падыходы да работы на аддаленцы», — паведаміла Святлана Любецкая і дадала, што гэта толькі частка пытанняў, з якімі сутыкнуліся парламентарыі на пачатку барацьбы з COVІD-19.

Як яна запэўніла, у свеце ўжо ёсць практычныя напрацоўкі ў гэтай сферы, якія будуць вывучаць дэпутаты.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Да МУР нягледзячы на COVІD-19

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».