Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Салата з вэнджанай каўбаскай

Спатрэбіцца: морква (сырая) — 1 шт., сыр цвёрды — 100 г, каўбаса — 100 г, часнок — 2 зубкі, маянэз — 2 ст. л., кукуруза кансерваваная — 1 маленькая бляшанка, соль і перац — на смак.

Моркву і сыр надзерці на буйной тарцы. Каўбасу нарэзаць саломкай. Змяшаць моркву, сыр, каўбасу, кукурузу, часнок і маянэз. Дадаць солі і перцу і зноў перамяшаць. Упрыгожыць зяленівам!

Гарбуша, запечаная ў смятанна-грыбным соусе

Спатрэбіцца: гарбуша — 1 шт.; грыбы лясныя замарожаныя — 200 г; цыбуля рэпчатая — 2 шт.; смятана — 5 ст. л.; малако — 100—150 мл; зяленіва, соль, перац, спецыі — на смак; сыр цвёрды — 100 г; лімон.

Рыбу парэзаць парцыённымі кавалачкамі, пасаліць, паперчыць, паліць лімонным сокам па жаданні. Пакінуць на 20 хвілін.

Прыгатаваць соус: цыбулю парэзаць кубікам, грыбы адварыць да гатоўнасці.

Спачатку абсмажыць цыбулю на алеі да залацістага колеру, дадаць грыбы, перамяшаць, уліць малако, перамешанае са смятанай.

Пасаліць, паперчыць і дадаць спецыі па жаданні і зяленіва (кроп, пятрушку). Змяшаць. Давесці да кіпення, але не кіпяціць.

Рыбу вылажыць у форму для запякання, заліць падліўкай, паставіць у разагрэтую да 200 °C духоўку на 15 хвілін.

Дастаць, пасыпаць сырам і запякаць яшчэ 15—20 хвілін да залацістага колеру.

Гатовую страву пасыпаць свежым зяленівам і падаць з любімым гарнірам, напрыклад, з пюрэ ці рысам.

Торт «Залатая рыбка»

Спатрэбіцца: печыва (крэкер «рыбкі» несалёны) — 400 г, смятана (20—30 %) — 500 мл, банан — 3 шт., цукар — 1 шклянка, шакалад (для ўпрыгажэння) — 100 г, вішня (замарожаная, для ўпрыгажэння) — 1 шклянка, цукар (для ўпрыгажэння) — 3 ст. л., крухмал (для ўпрыгажэння) — 1 ст. л.

Торт можна зрабіць у невялікай раздымнай форме або ў глыбокім салатніку, папярэдне выслаўшы яго харчовай плёнкай.

Смятану трэба ўзбіць з цукрам (калатоўкай). Бананы нарэзаць колцамі.

У форму вылажыць пласт печыва і прамазаць яго смятанай, затым вылажыць пласт бананаў, затым зноў крэкер — і так выкладваем некалькі слаёў у такой жа паслядоўнасці.

Накрыць торцік харчовай плёнкай і пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на некаторы час, каб ён лепш прамок, затым прыбраць у халадзільнік.

Тым часам вішню змяшаць з цукрам і крухмалам і праварыць на маленькім агні да густаты. Астудзіць.

Праз 2-3 гадзіны перавярнуць торт на плоскую талерку і ўпрыгожыць надзёртым шакаладам і вішняй.

Падлога са спілаў дрэва

Запасаемся сухім і непадгнілым дрэвам.

Робім якасныя, аднолькавыя па вышыні спілы, апрацоўваем іх наждаком з абодвух бакоў.

Падрыхтоўваем падлогу — выдаляем старое пакрыццё. Затым раскладваем спілы.

Лепш падбіраць спілы так, каб яны леглі максімальна шчыльна адзін да аднаго, бо неабходна запоўніць усе прамежкі. Калі вялікія не падыходзяць, бяром слайсы паменш.

Потым усе выкладзеныя драўляныя плашкі трэба надзейна прыклеіць да падлогі. Так, так — клеім літаральна кожны.

Калі ўсё схопіцца, яшчэ раз шліфуем усю паверхню для выраўноўвання ўзроўню і для прыгажосці.

Цяпер усе прамежкі  ў кладцы трэба запоўніць заціркай. Як падсохне зацірка, бяромся за смалу або поліўрэтан. Заліваем першы, тонкі пласт. Каб выраўнаваць і запоўніць дробныя трэшчынкі, а таксама месцы зацірання.

Пасля гэтага робім фінішныя слаі з дапамогай смалы — у 2-3 слаі яшчэ раз заліваем усю падлогу. Гэта надасць ёй бляск і прыбярэ няроўнасці, калі яны яшчэ засталіся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».