Вы тут

Імгненны і бяспечны грашовы перавод — цяпер праз Vіber


Паслуга дазваляе карыстальнікам мабільнай праграмы адпраўляць грошы адно аднаму непасрэдна з чата, не раскрываючы нумара сваёй карткі.


Днямі плацежная сістэма Mastercard запусціла ў нашай краіне сэрвіс грашовых пераводаў у месенджары Vіber. Гэта дазволіць карыстальнікам адпраўляць грошы адразу ж падчас стасункаў у праграме. Каб перавесці грошы, адпраўніку не трэба ведаць нумар карткі атрымальніка або дзяліцца данымі сваёй карткі — дастаткова мець атрымальніка ў сваёй адраснай кнізе Vіber ці ведаць нумар яго тэлефона. Новая паслуга даступная для трымальнікаў картак любога беларускага банка, чый акаўнт Vіber прывязаны да беларускага нумара мабільнага тэлефона.

Тэхналагічным партнёрам стартавага праекта з'яўляецца адзін камерцыйны банк. Сэрвіс аб'ядноўвае тэхналогію Mastercard Send і платформу Mastercard Transfers HUB, на якой могуць быць дададзены плацежныя карткі розных беларускіх банкаў і плацежных сістэм.

Rakuten Vіber выпускае новае меню «Улажэнні» ўнутры старонкі абмеркаванняў, дзе карыстальнікі змогуць атрымаць доступ да розных карысных сэрвісаў. Да такіх сэрвісаў адносяцца, напрыклад, такія як абмен файламі або месцазнаходжаннем, стварэнне апытанак і віктарын, а таксама партнёрскія фінансава-тэхнічныя паслугі Vіber. Гэтае новае меню будзе пазначана іконкай сашчэпкі.

Каб адправіць грошы праз Vіber, адпраўніку неабходна зрабіць наступнае:

1. Націснуць значок сашчэпкі ў індывідуальным чаце і выбраць пункт «грашовыя пераводы» (пры першым выкарыстанні трэба будзе падзяліцца нумарам тэлефона з сэрвісам).

2. Націснуць «Адправіць грошы» і ўвесці даныя карткі або выбраць картку са спіса, калі паслуга выкарыстоўвалася раней.

3. Увесці жаданую суму пераводу, пацвердзіць транзакцыю з дапамогай тэхналогіі 3D-Secure і адправіць грошы атрымальніку.

Каб атрымаць грошы на Vіber, атрымальніку неабходна выканаць наступнае:

1. Націснуць на спасылку, адпраўленую сэрвісам у індывідуальны чат, і адкрыць апавяшчэнне аб атрыманні грошай у чат-боце (пры першым выкарыстанні таксама спатрэбіцца падзяліцца нумарам тэлефона з сэрвісам).

2. Націснуць на спасылку на партал пераводаў Mastercard у паведамленні, увесці аднаразовы пароль (пры неабходнасці) і нумар карткі, з якой трэба атрымаць грошы.

Каб сэканоміць час, атрымальнік таксама можа выбраць картку па змаўчанні, прывязаную да яго тэлефона, на якую будуць аўтаматычна залічвацца грошы.

Карткі можна лёгка прывязаць да сэрвісу як з боку адпраўніка, так і з боку атрымальніка, таму даныя карткі можна ўвесці толькі адзін раз пры здзяйсненні першага пераводу.

«Мы імкнёмся да таго, каб картачныя грашовыя пераводы былі бяспечныя, хуткія і зручныя. І мы рады паведаміць, што для ўладальнікаў карт Mastercard не будзе спаганяцца камісія з боку МТБанка за адпраўку грошай на працягу шасці месяцаў з моманту запуску сэрвісу», — каментуе Іван Нікіцін, дырэктар па развіцці бізнесу і лічбавых плацяжоў Mastercard.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».