Вы тут

У бюджэт ад ігральнага бізнесу паступіла амаль 40 млн рублёў


Па стане на пачатак года ў нашай краіне спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу выдадзены 117 юрыдычным асобам, з іх дзейнасць фактычна ажыццяўлялі 103 ліцэнзіяты.


Як перадае прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах, сёння афіцыйна працуюць 2 віртуальныя ігральныя структуры і 295 наземных ігральных устаноў. З іх, у тым ліку, юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па ўтрыманні 26 казіно, 195 залаў гульнявых аўтаматаў, 102 букмекерскіх кантор.

Акрамя таго, на ўліку ў спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэме знаходзіцца 6212 аб'ектаў падаткаабкладання падаткам на ігральны бізнес, у тым ліку 134 ігральныя сталы, 5975 гульнявых аўтаматаў, 103 касы букмекерскіх кантор.

Спецыялісты падатковай службы адзначаюць, што сума фактычнага паступлення ў бюджэт падатку на ігральны бізнес склала 39,6 млн рублёў. Паступленне падаходнага падатку з фізічных асоб, вылічанага з даходаў у выглядзе выйгрышаў, атрыманых ад арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу, па стане на 1 студзеня гэтага года склала 37,6 млн рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Птушка шчасця. Курыца: «фабрычная» або вясковая?

Курыца — самая папулярная і даступная сёння па цане мясная страва.

Грамадства

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

У тыле ворага. Да гадавіны выхаду першага падпольнага нумара «Звязды»

Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі беларускага друку!