Вы тут

Суперкран для вялікага горада


Гэта машына з істотнай грузападымальнасцю прашмыгне ў любую гарадскую кропку і дастане да 11-га паверха.

Мінскі аўтамабільны завод стварыў першы аўтакран з «тэлескапічнай» стралой (авоіднага профілю), які здольны хутка падымаць грузы на вышыню да 33 метраў. Навінка прадстаўлена на будаўнічай выстаўцы BUDEXPO-2021, якая праходзіць да 20 сакавіка ў Мінску.


Па мініяцюрных габарытах — гэта гарадская машына, здольная развярнуцца на «пятачку». Аўтакран базіруецца на поўнапрыводным шасі 6х6 і можа свабодна перамяшчацца па дарогах з нясучай здольнасцю 10 тон. У рух яго прыводзіць 330-сільны рухавік класа Еўра-5, а 9-ступеньчатая каробка перадач уключае ў сябе помпу пад аварыйны рулявы контур.

Галоўны канструктар ААТ «МАЗ», завода «Магілёўтрансмаш» Павел Каранкевіч адзначыў, што новая машына па сутнасці ўяўляе сабой кран-усюдыход, таму што яго можна выкарыстоўваць як у лёгкіх умовах, напрыклад на будаўнічых пляцоўках, так і ў цяжкіх — у кар'ерах, дзе складана перамяшчацца.

Аўтакран цяпер прайшоў увесь цыкл выпрабаванняў і атрымаў «дабро» разнастайных сертыфікацыйных дакументаў. А яго серыйная вытворчасць пачнецца з другога квартала гэтага года. Асноўная асаблівасць аўтакрана — магутная страла, здольная высоўвацца на 32,6 метра. На пачатковыя 10 метраў яна можа дастаўляць аб'ёмныя грузы вагой да 32 тон, а пры 11-метровым «вылеце» стралы — падняць больш за 4 тоны на вышыню да 33 метраў, што ўдвая больш, чым на аналагічных машынах, якія вырабляюцца ў краінах СНД.

Дарэчы, як расказаў начальнік упраўлення продажаў спецтэхнікі і шасі ААТ «МАЗ» Юрый Півавараў, першая ўнікальная машына ўжо практычна прададзена. Яна будзе працаваць на будоўлях Магілёва.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.