Вы тут

Прыгоды, містыка і разбурэнне стэрэатыпаў


Алёна Беланожка. Зорка Ракхігархі. Выдавецкі дом “Звязда”, 2020.

Вы яшчэ не забыліся на дырэктарку прадзюсерскага цэнтра Аліну, якая ў кнізе “Чамадан з кракадзілавай скуры” (2014) разрывала ўсе шаблоны сваімі эсцэнтрычнымі паводзінамі? Алёна Беланожка прапануе працяг неверагодных прыгод сваёй іранічнай і бясстрашнай гераіні, на гэты раз з індыйскім “каларытам”. У кнізе “Зорка Ракхігархі” Аліну зноў атачаюць верныя сябры, ім супрацьстаяць міжнародныя ліхадзеі, а справа тычыцца выратавання свету, ні больш, ні менш. У чужым чамадане, які незразумелым чынам апынуўся ў яе машыне, Аліна знаходзіць дыямент неверагоднай каштоўнасці, які да таго ж выяўляецца часткай магутнай міфалагічнай зброі. На дыямент ідзе сапраўднае паляванне: здабыць яго адначасова імкнуцца індыйскі генерал, кітайскі збіральнік артэфактаў і нямецкая сакрэтная арганізацыя. Задача Аліны з сябрамі – уратаваць зорку Ракхігархі ад людзей з нядобрымі намерамі і адшукаць другую частку старажытнай зброі, сляды якой стагоддзі таму згубіліся ва ўладаннях князя Вітаўта. Сюжэт не дасць занудзіцца: тут вам і блуканні па падземных хадах замка-музея ў Гародні, і рэаліі беларускай вёскі (як вам дрэсіраваны бабёр?), і рыцарскі баль, і прыгожыя легенды старажытнай Індыі, а ў рэшце рэшт іранічны дэтэктыў трансфармуецца ў гісторыю кахання.          


Анна Козлова. Рюрик. Москва, “Фантом Пресс”, 2019.

Роман лауреатки престижной российской литературной премии “Национальный бестселлер” Анны Козловой – это микс социальной драмы и детектива, всё это приправлено мистикой и подогрето на огне гендера, который стал отчетливым маркером современной женской прозы. Козлова, впрочем, не занимает феминистскую позицию – в её книге одинаково достаётся обоим полам. Сложность, драматизм и одновременно стереотипность современной жизни, в которой умы людей заняты СМИ и интернетом, модными трендами из соцсетей, а романтические чувства как-то умудряются пробиваться через шелуху эпохи хайтэка, – очень выпукло и узнаваемо показаны в книге. Словно зелёные ростки сквозь тротуарную плитку большого города – именно в мегаполисе обитают герои Козловой – растут здесь нежность, сострадание, умение прощать себя и других. Семнадцатилетняя Марта сбегает из школы-интерната для детей богачей, чтобы раскрыть семейную тайну и найти свою мать. По ошибке забредает в лесной заказник, где с девушкой случаются самые невероятные приключения. И пока “трудный подросток” Марта блуждает по лесу и болоту, выясняет отношения с призраками прошлого (в их числе Рюрик – попугай героини), осваивает незнакомое ей искусство молиться, приходит в отчаяние и едва не погибает, её одержимо ищет молодая журналистка Катя, у которой хватает психологических проблем: на сайте издания она опубликовала собственный “дневник жертвы”, на который получила массу женских откликов. “Рюрик” – это ещё и яркий очерк современных нравов, причем авторский сарказм у кого-то вызовет раздражение, а кого-то заставит аплодировать. 

Алена Брава

Выбар рэдакцыі