Вы тут

Сусветна вядомы пячорны комплекс у Дуньхуане закрыты з-за пясчанай буры


Пячорны храмавы комплекс Магаа ў горадзе Дуньхуан, што ў правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай), які з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, быў закрыты для наведвання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэта адбылося пасля таго, як на правінцыю абрынулася самая моцная пясчаная бура за апошнія 10 гадоў. Для таго, каб забяспечыць бяспеку турыстаў і культурных рэліквій, было вырашана часова закрыць комплекс Магаа, паведаміла Дуньхуанская акадэмія, дадаўшы, што час яго адкрыцця будзе абвешчаны пазней, калі скончыцца непагадзь, выкліканая пясчанай бурай. Паводле інфармацыі правінцыйнага Упраўлення па справах экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, спалучанае з пясчанай бурай надвор'е працягнецца некалькі дзён.

Пячорны храмавы комплекс Магаа ў Дуньхуане, які мае 1600-гадовую гісторыю, размешчаны ў пустыні Гобі. Пясок, які пераносіцца ветрам, можа нанесці шкоду гэтаму аб'екту сусветнай спадчыны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».