Вы тут

Аляксей Нявераў правёў у Гомелі прамую лінію і асабісты прыём грамадзян


Член Савета Рэспублікі Аляксей Нявераў правёў у Гомелі прамую лінію і асабісты прыём грамадзян.


Да парламентарыя, старшыні абласнога аб'яднання прафсаюзаў паступіла восем зваротаў. Так, жыхарку Навабеліцкага раёна Гомеля Людмілу Ральфаўну хвалявала пытанне водаадвядзення каля яе дома — домаўладанне знаходзіцца ў канцы вуліцы ніжэй за ўзровень дарогі. Заяўніца паскардзілася на пастаянныя падтапленні. Свой зварот да Аляксея Няверава пакінулі таксама гамяльчане, жыхары дома № 34 па праспекце Леніна. Яны не згодны з магчымай арганізацыяй скразнога праезду праз дваровую тэрыторыю іх жылога дома. Людзі выступаюць за захаванне двара ў цяперашнім выглядзе, дзе добраўпарадкавана тэрыторыя з зялёнымі насаджэннямі, ёсць дзіцячая пляцоўка, газон.

— Гэтыя пытанні ўзяты на кантроль неадкладна. Вырашана разам з адміністрацыяй Навабеліцкага і Цэнтральнага раёнаў наведаць праблемныя ўчасткі, абследаваць і прыняць рашэнне аб дапамозе тым, хто звярнуўся, — адзначыў сенатар.

З просьбай аказаць дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі пусткі, якая знаходзіцца паміж дамамі ў мікрараёне № 20а Гомеля, звярнулася жыхарка абласнога цэнтра Галіна Юр'еўна. Вольга Аляксандраўна з Калінкавічаў узняла жыллёвае пытанне. Яна пацікавілася, ці мае права яе маладая сям'я на атрыманне льготнага крэдыту, калі яны пражываюць у жыллі сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жылфонду. Усім хто звярнуўся, парламентарый даў неабходныя тлумачэнні ў адпаведнасці з заканадаўствам.

— Я лічу, што менавіта такая форма дыялогу з жыхарамі рэгіёна, як асабістыя прыёмы і прамая лінія, дазваляе выслухаць людзей, паглыбіцца ў іх праблему, а самае галоўнае, дапамагчы гэтую праблему вырашыць. І гэтую работу мы працягнем, — адзначыў Аляксей Нявераў.

Загаловак у газеце: Попыт на дапамогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».