Вы тут

Як званок на прамую лінію ператварыўся ў значны сацыяльны праект


Як званок на прамую тэлефонную лінію старшыні Мінскага гарсавета дэпутатаў Андрэя Бугрова спачатку стаў нагодай для вывучэння актуальнага пытання ў профільнай камісіі з наступным яго разглядам на сесіі Савета, а потым ператварыўся ў значны сацыяльны праект.


А тады летась размова па тэлефоне з мінчанкай завязалася вакол збору і правільнай утылізацыі пратэрмінаваных лекаў і медыцынскіх прэпаратаў, якія сотні тысяч гараджан рэгулярна выкідваюць у кантэйнеры для звычайных бытавых адходаў. А далей яны закопваюцца на палігонах, што ў рэшце рэшт небяспечна для экалогіі, здароўя людзей, хутчэй за ўсё будучых пакаленняў жыхароў сталіцы. А гэта няправільна. Трэба паставіць справу ўтылізацыі медыцынскіх прэпаратаў такім чынам, каб глеба, вада і людзі былі надзейна абаронены ад наступстваў распаду рэчываў. Бо дзясяткі тысяч дробных таблетак у сваёй масе нясуць схаваную пагрозу для чалавека і жывёл, пераконвала Андрэя Бугрова яго суразмоўніца.

Яе шчырая заклапочанасць злабадзённай і не бачнай для многіх іншых мінчан праблемай знайшла разуменне ў старшыні гарадскога Савета. Ён паабяцаў узяць гэты званок на кантроль, потым пагаварыў з калегамі па Савеце, высветліў, што яны думаюць наконт гэтага. Дэпутаты выказаліся на карысць распрацоўкі канкрэтнай праграмы дзеянняў па ўтылізацыі пратэрмінаваных лекаў і медыцынскіх прэпаратаў. Што і казаць, пытанне сапраўды надзённае і не вартае доўгага вывучэння.

Мясцовай уладай горада пастаўлена задача: у красавіку распачаць збор пратэрмінаваных лекаў і медыцынскіх прэпаратаў. Падрыхтоўку і ход яе рэалізацыі сумесна з гарадскімі зацікаўленымі службамі дэпутаты днямі грунтоўна разгледзелі на чарговым пасяджэнні пастаяннай камісіі па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі Мінгарсавета. Да размовы былі запрошаны прадстаўнікі Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, РУП «Белфармацыя», дарэчы, самай буйной аптэчнай сеткі Беларусі, і іншыя юрыдычныя асобы. Іх тлумачэнні, удакладненні і каментарыі ў значнай ступені спрыялі плённай размове.

— Гэта пасяджэнне ў пэўным сэнсе нагадвала зверку гадзіннікаў. Бо трэба было канчаткова дамовіцца з усімі зацікаўленымі бакамі аб старце з 1 красавіка эксперымента па зборы і ўтылізацыі пратэрмінаваных лекаў і медыцынскіх прэпаратаў. Так, менавіта эксперымента. Спачатку мы прыкладна ў 20 мінскіх аптэках і паліклініках (ахопім усе раёны сталіцы) паглядзім пэўны час, як ідзе працэс, што атрымліваецца, а што і не зусім. А ўжо потым будзем глядзець, у якім кірунку рухаць справу надалей, — гаворыць старшыня камісіі гарсавета па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі Алег Аўруцін.

Вядома, найлепшы адказ на зварот грамадзяніна — аператыўнае вырашэнне праблемы, з якой звярнуўся чалавек на прамую тэлефоную лінію. Але так не заўсёды атрымліваецца. На думку суразмоўніка, варта ўважліва ставіцца і аналізаваць слушныя звароты мінчан, якія нясуць у сабе цікавую ідэю, карысную прапанову. Даваць дарогу іх рэалізацыі. І такіх канструктыўных зваротаў на тэлефоны Мінскага гарадскога Савета падчас прамых ліній паступае ўсё больш.

Леанід Лахманенка

Загаловак у газеце: Найлепшая рэакцыя — вырашэнне праблемы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.