Вы тут

Віктар Лісковіч правёў асабісты прыём грамадзян


Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар ЛІСКОВІЧ правёў асабісты прыём грамадзян.


Заяўнікаў хвалявалі пытанні змены групы інваліднасці, аказання медыцынскай дапамогі, забеспячэння лекамі, а таксама пытанні, звязаныя з падтапленнем зямельнага ўчастка дажджавымі водамі пасля правядзення работ па пракладцы водаправода, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

— Там, дзе можна, мы дапамагаем. Але таксама хачу падкрэсліць, што мы павінны рабіць гэта ў рамках дзеючага заканадаўства. У той жа час, калі чалавек да нас звяртаецца і мы бачым, што яму дапамагчы сёння нельга, але праблема ёсць, гэтыя пытанні разглядаюцца намі ўжо з пункту гледжання змяненняў у законы, якія сёння дзейнічаюць, — падкрэсліў парламентарый.

Віктар Лісковіч адзначыў, што ўся інфармацыя, якая паступіла ад грамадзян, будзе дасканала вывучана, пасля чаго будуць прыняты адпаведныя рашэнні асобна па кожным звароце.

Загаловак у газеце: У рамках закона

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».