Вы тут

У розныя гады супрацоўнікі Петрыкаўскага аддзялення паштовай сувязі № 2 станавіліся пераможцамі конкурсаў па правядзенні падпіскі, узнагароджваліся за добрасумленную работу


Дарыць радасць і дабро, усміхацца кожнаму і ствараць сваім візітам настрой — тое, да чаго імкнуцца супрацоўнкі аддзялення паштовай сувязі № 2 г. Петрыкава Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» ў сваёй штодзённай рабоце. Ёсць у калектыве тыя, каго па праве можна назваць «сямейнымі» паштальёнамі. Яны ведаюць кожную сям'ю на сваіх участках, могуць забяспечыць кліентаў дастаўкай тавараў на густ і пад заказ. Многія чакаюць «свайго» паштальёна не толькі каб выпісаць газету, атрымаць пенсію ці дапамогу па аплаце камунальных паслуг, але і проста пагаварыць, дзеляцца работнікі аддзялення паштовай сувязі. Іх сакрэт, як доўгія гады трымаць сябе ў добрай форме, — пастаянны рух плюс свежае паветра.


Паштальёны (злева направа): Валянціна Сацута, Марыя Перарэжка, Ніна Перарэжка.

Гэта дружная і стабільная ў рабоце каманда складаецца з 13 супрацоўнікаў. Узначальвае калектыў падраздзялення сувязі Алена Юркавец, а надзейным памочнікам у рабоце з'яўляецца яе намеснік Валянціна Худая.

Суправаджаючыя (злева направа): Сяргей Куцюруба, Таццяна Карнейчык, Іван Чустра.

У розныя гады супрацоўнікі Петрыкаўскага аддзялення паштовай сувязі № 2 станавіліся пераможцамі конкурсаў па правядзенні падпіскі, узнагароджваліся за добрасумленную работу. Паштальёны Людміла Зубар і Марыя Перарэшка неаднаразова траплялі на Дошку гонару Петрыкаўскага раёна, Людміла Пятроўна была адзначана таксама і на Дошцы гонару Гомельскай вобласці. Увогуле, неацэнны скарб калектыву — работнікі, якія не адзін дзясятак гадоў працуюць у падраздзяленні сувязі і рыхтуюць дастойную змену.

Аператар сувязі Алена Марозька.

Начальнік падраздзялення сувязі Алена Юркавец (справа) і намеснік Валянціна Худая.

Аператар сувязі Марыя Калаева і спецыяліст па паштовай дзейнасці Святлана Галавач.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Алены ДАЎЖАНОК

Загаловак у газеце: Галоўнае — працаваць сумленна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».