Вы тут

Генадзь Салавей сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі ГДТУ


Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. Адно з пытанняў, якое ўзнялі падчас сутрэчы, — працаўладкаванне маладых спецыялістаў.


Ва ўніверсітэце кіраўнік рэгіёна азнаёміўся з апошнімі навуковымі распрацоўкамі студэнтаў і выкладчыкаў. На выстаўцы можна было ацаніць дыпломныя праекты выпускнікоў ВНУ — рабочыя макеты высокатэхналагічных прылад.

Падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі ў аўдыторыі Генадзь Салавей звярнуў увагу на задачы, якія пастаўлены перад рэгіёнам і будуць вырашацца ў найбліжэйшую пяцігодку. У прыя-

рытэце — здаровая сям'я, эфектыўны менеджмент, нарошчванне экспарту, развіццё рэгіёнаў.

— Прымаючы стратэгію развіцця на 2021—2025 гады, мы арыентаваліся на тыя праблемы, якія ёсць у рэгіёне, — адзначыў старшыня аблвыканкама. — Немалаважныя застаюцца інвестыцыі ў інавацыйную дзейнасць. Таму што без укаранення новых тэхналогій, распрацовак немагчымая эфектыўная мадэрнізацыя і ўдасканаленне прадпрыемстваў. У нас ёсць інавацыйны фонд, мы гатовыя падтрымаць перспектыўныя праекты студэнтаў і выкладчыкаў.

Генадзь Салавей адзначыў, што сёння ў рэгіёне належную ўвагу аддаюць развіццю раёнаў, у тым ліку і пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На Гомельшчыне рэалізуюцца важныя праекты ў металургіі, нафтаперапрацоўцы, дрэваапрацоўцы, сельгасмашынабудаванні, энергетыцы, здабычы калійных угнаенняў. Губернатар расказаў, якія з'явяцца новыя сацыяльна значныя аб'екты. Так, сёлета ў Гомелі плануюць скончыць будаўніцтва тэхнапарка «Карал». На наступны год у абласным цэнтры намечана будаўніцва 36 кіламетраў дарожнай інфраструктуры для веласіпедыстаў і абнаўленне Сельмашаўскага пуцеправода. Таксама ў хуткім часе будзе падрыхтавана праектнае рашэнне па басейне «Дэльфін» у Савецкім раёне Гомеля.

Падчас сустрэчы да Генадзя Салаўя паступіла пытанне, ці будуць прадугледжвацца льготныя абанементы на плаванне ў басейне для студэнтаў. Старшыня аблвыканкама запэўніў, — як толькі вызначацца тэрміны рэканструкцыі басейна, да гэтага пытання абавязкова вернуцца і дэталёва разгледзяць. Спыталі ў губернатара і пра тое, якія, на яго погляд, прадпрыемствы ў рэгіёне «топавыя» для працаўладкавання маладых спецыялістаў.

— У любой сферы патрэбны новыя кадры, калі спецыялісты зацікаўлены працаваць і дасягаць поспехаў. Як той казаў, было б жаданне. Акрамя таго, выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога цэняцца не толькі ў нашай вобласці, але і ва ўсёй краіне. Многія працуюць на БМЗ, «Гомсельмашы», «Беларуснафце», Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, Светлагорскім ЦКК, Гомельскім хімзаводзе, — звярнуў увагу Генадзь Салавей.

На думку студэнта пятага курса энергетычнага факультэта ГДТУ імя П. В. Сухога Алега Кныша, падобныя сустрэчы дапамагаюць выпускнікам ВНУ выслухаць меркаванні і парады людзей, якія маюць каштоўны жыццёвы вопыт.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Задаць пытанне губернатару

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.