24 сакавіка а 14-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага анлайн-конкурса чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына», прысвечанага 120-годдзю Уладзіміра Дубоўкі.
Інфармацыйнымі партнёрамі творчага праекта выступілі часопісы «Маладосць» і «Бярозка». Удзел у конкурсе ўзялі 880 чалавек з усёй Беларусі, а таксама — з-за мяжы. Ініцыятыва Нацыянальнай бібліятэкі і беларускіх літаратурных часопісаў атрымала шырокі водгалас і ў Беларусі, і за яе межамі.
На падвядзенні вынікаў адбудзецца ўзнагароджанне памятнымі прызамі і дыпломамі пераможцаў конкурсу ў розных узроставых катэгорыях, а таксама ў дадатковых намінацыях.
— Праект і нам прынёс толькі станоўчыя эмоцыі, — каментуе саму ідэю конкурсу чытальнікаў вершаў аднаго паэта намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» пісьменнік Аляксей ЧАРОТА. — Спадзяюся, што такія анлайн-конкурсы адбудуцца і ў сувязі з чытаннем вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, чые юбілеі мы будзем святкаваць у 2022 годзе.
Сяргей ШЫЧКО
Зрабіць тэрміновы рамонт, купіць добры халадзільнік замест старога, набыць новую мэблю — планы, знаёмыя многім.
Калі проза — невычэрпная велічная рака, то паэзія — бурлівы неўтаймоўны вадаспад з безліччу гуллівых пырскаў-эмоцый.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў знайшоў час, каб даць эксклюзіўнае інтэрв’ю.
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.