Вы тут

Час класці камяні


Кансервацыю з рэстаўрацыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці пад назвай «Фрагменты замка XІV стагоддзя ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна» вядуць спецыялісты ААТ «Белрэстаўрацыя», а менавіта будаўнікі з участка, які знаходзіцца ў Міры Карэліцкага раёна.


Завяршаецца першая чарга будаўніцтва пятага пускавога комплексу гэтага знакавага і эксклюзіўнага ў плане будоўлі аб'екта нашай мінуўшчыны. Будаўнікі давяршылі другую сцяну — паўночна-заходнюю і цяпер накрываюць яе керамічнай дахоўкай. А яшчэ над уязной брамай выкладваюць адмысловай цэглай галерэйную пляцоўку. І робяць адказную работу муляры Аляксандр Ражанскі (на фота справа) і Юрый Салаўёў.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?