Вы тут

«Белмытсэрвіс» — лідар рэйтынгу лагістычных цэнтраў у Беларусі за мінулы год


Тры першыя радкі гэтага адмысловага рэйтынгу займаюць транспартна-лагістычныя цэнтры рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытсэрвіс».


Першая прыступка за «Мінск-Белмытсэрвіс-2», другая — за «Мінск-Белмытсэрвіс» і трэцяя — за «Брэст-Белмытсэрвіс». Можа камусьці падасца, што ў рэйтынгу ўдзельнічалі толькі ТЛЦ гэтай кампаніі? Расчаруем — гэта не так: у своеасаблівым конкурсе ўдзельнічалі 58 лагістычных цэнтраў рознай формы ўласнасці з усёй краіны.

Трэба сказаць, што толькі 17 з іх маюць дзяржаўную форму ўласнасці ці валодаюць звыш 50 % долі (акцый) дзяржавы ў статутным фондзе гаспадарчага таварыства. Астатнія лагістычныя цэнтры створаны з удзелам нацыянальных (як, напрыклад, Еўрагандаль, А-100, Табак-інвест і іншых) і замежных партнёраў. Мульцімадальнымі з’яўляюцца 18 лагістычных цэнтраў.

Асновай для вызначэння вынікаў дзейнасці транспартна-лагістычных цэнтраў стала статыстычная справаздачнасць за мінулы год. Галоўным крытэрыем рэйтынгу вызначылі суадносіны эксплуатаваных складскіх пляцовак да аб’ёма лагістычны паслуг, якія былі выкананы на гэтых пляцоўках. Як вынік — першыя прыступкі па гэтым паказчыку за найбуйнейшым гульцом на гэтым рынку — рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белмытсэрвіс».

Што і зразумела, бо РУП «Белмытсэрвіс» – абсалютны лідар у сваёй справе: найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь лагістычны аператар з 20-гадовым вопытам працы. Кампанія дапамагае бізнесу эканоміць час і фінансы.

Утрымліваць лідарскія пазіцыі дастаткова складана: акрамя існуючых канкурэнтаў штогод дадаюцца новыя. Так, напрыклад, у перспектыве ў краіне з’явяцца і новыя гульцы на рынку лагістычных паслуг. У кароткатэрміновай перспектыве (сёлета і ў наступным годзе) прагназуецца ўвядзенне ў эксплуатацыю складскіх плошчаў у лагістычным комплексе ААТ «Мінскагратранс», індустрыяльна-лагістычным комплексе ТАА «Група кампаній ТМС» (2-я чарга), складскім і гандлёва-лагістычным цэнтры ТАА «Шайнтэхна», лагістычным цэнтры «OKS Spezialschmierstoffe GmbH», вытворча-складскім комплексе ТАА «Ізамат-Буд» і іншых.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА  

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?