Вы тут

Мікрараён на лёдзе Вілейскага


У апошнія дні азёрнага зімовага ледастава, які працягваецца і ў нашыя дні, рыбакі спяшаюцца на вадаёмы, каб нацешыцца любімым заняткам, бо праз пару тыдняў пачнецца забарона выхаду на ваду, на лёд толькі ў светлы час.


Вопытныя рыбакі як ніхто ведаюць норавы абарыгенных рыб і добра арыентуюцца, у які час, пры якіх умовах надвор’я акуні, яршы, плоткі, карасі і іншыя насельнікі рэк і азёр лёгка трапляюцца на кручок. Менавіта цяпер, перад самым нерасцілішчам у рыб і з’яўляецца “добры” апетыт. Рыбакі жартуюць: у рыбы пачаўся “жор”.

Вілейскае вадасховішча – адно з любімейшых месцаў рыбакоў, якія прыяджаюць сюды не толькі з бліжэйшжай Вілейкі, але і са Смаргоні, Маладзечна, асабліва са сталіцы. Цяпер іх прываблівае “паляванне” на ляшча, які ловіцца пераважна ў цёмны час сутак. Таму, збіраючыся ў далёкую дарогу, рыбакі бяруць з сабою адмысловыя палаткі-домікі, у якіх наладжваюць зручныя ўмовы для лоўлі і адпачынку і ў якіх  яны будуць знаходзіцца па некалькі дзён і начэй.

Мінулымі суботай і нядзеляй, калі вышыня лёду на Вілейскім складала трыццаць пяць – сорак сантыметраў, на лядовым пакрыцці возера ўтвараліся некалькі палатачных мікрараёнаў. Амаль усе турстаянкі ўздоўж берага былі запоўнены аўтамабілямі, а іх гаспадары ў гэты час чаравалі з мармышкамі і пільна ўглядаліся ў лункі. Ад снегу і дажджу, ад ветру і марозу іх абаранялі надзейныя сучасныя схованкі. Асаблівая прыгожа выглядала возера ноччу, калі стыхійныя рыбацкія гарадкі казачна свяціліся. Кожны дамок, пад колер тканіны, выпраменваў сваё таямнічае святло. Мне давалося назіраць гэтую маляўнічую палітру не толькі ў дзень, але і глыбокай ноччу.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.