Вы тут

Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2020 годзе


Аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сцi ў Рэс­пуб­лi­цы Бе­ла­русь у 2020 го­дзе

Кан­сты­ту­цый­ны Суд Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь у скла­дзе стар­шын­ству­ю­ча­га — Стар­шы­нi Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Мiк­ла­шэ­вi­ча П. П., на­мес­нi­ка Стар­шы­нi Кар­по­вiч Н. А., суд­дзяў Бо­дак А. М., Бой­ка Т. С., Ва­ра­но­вi­ча Т. В., Да­нi­лю­ка С. Я., Ко­зы­ра­вай Л. Р., Раб­ца­ва В. М., Раб­ца­ва Л. М., Сяр­ге­е­вай В. Г., Цi­ка­вен­кi А. Г., Чыг­ры­на­ва С. П., раз­гле­дзеў­шы ў су­до­вым па­ся­джэн­нi пы­тан­не аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сцi ў Рэс­пуб­лi­цы Бе­ла­русь у 2020 го­дзе, кi­ру­ю­чы­ся ар­ты­ку­ла­мi 22 i 24 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь аб су­даў­лад­ка­ван­нi i ста­ту­се суд­дзяў, ар­ты­ку­ла­мi 74, 79, 84, 161—163 За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «О конституционном судопроизводстве»,

ВЫ­РА­ШЫЎ:

1. Пры­няць Па­слан­не Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь Прэ­зi­дэн­ту Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь i па­ла­там На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сцi ў Рэс­пуб­лi­цы Бе­ла­русь у 2020 го­дзе» (да­да­ец­ца).

2. Апуб­лi­ка­ваць Па­слан­не Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь Прэ­зi­дэн­ту Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь i па­ла­там На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Аб ста­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сцi ў Рэс­пуб­лi­цы Бе­ла­русь у 2020 го­дзе» ў ад­па­вед­нас­цi з за­ка­на­даў­чы­мi ак­та­мi.

Стар­шын­ству­ю­чы — стар­шы­ня
Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь

П. П. Мiк­ла­шэ­вiч.

11 са­ка­вi­ка 2021 г., г. Мiнск

№ Р-1256/2021

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь. Фота: belarus.by

Прэ­зi­дэн­ту  Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь

Па­ла­це прад­стаў­нi­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь

Са­ве­ту Рэс­пуб­лi­кi На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь

Кан­сты­ту­цыя, якая з'яў­ля­ец­ца па сут­нас­цi гра­мад­скiм да­га­во­рам аб прын­цы­пах дзяр­жаў­на­га i гра­мад­ска­га ла­ду, змя­шчае фун­да­мен­таль­ныя па­ла­жэн­нi, што вы­сту­па­юць рэ­гу­ля­та­ра­мi сiс­тэ­мы па­лi­тыч­ных, эка­на­мiч­ных i са­цы­яль­ных ад­но­сiн, слу­жыць пра­ва­вой ас­но­вай стра­тэ­гii раз­вiц­ця су­ве­рэн­най Бе­ла­ру­сi.

Вяр­шэн­ства i пра­мое дзе­ян­не Кан­сты­ту­цыi ў нар­мат­вор­час­цi i пра­ва­пры­мя­нен­нi, пас­ля­доў­ная рэа­лi­за­цыя кан­сты­ту­цый­ных iдэй, каш­тоў­нас­цяў, прын­цы­паў i норм у што­дзён­най жыц­ця­дзей­нас­цi дзяр­жа­вы i гра­мад­ства за­бяс­печ­ва­юць кан­сты­ту­цы­я­на­лi­за­цыю гра­мад­скiх ад­но­сiн, эфек­тыў­нае функ­цы­я­на­ван­не дзяр­жаў­най ула­ды, дзейс­насць кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вых ме­ха­нiз­маў аба­ро­ны пра­воў i сва­бод гра­ма­дзян.

Згод­на з Кан­сты­ту­цы­яй адзi­най кры­нi­цай дзяр­жаў­най ула­ды i нось­бi­там су­ве­рэ­нi­тэ­ту ў Рэс­пуб­лi­цы Бе­ла­русь з'яў­ля­ец­ца на­род — гэ­та вы­зна­чае сут­насць кан­сты­ту­цый­на­га ла­ду i па­лi­ты­ка-пра­ва­во­га ста­ну гра­мад­скiх ад­но­сiн.

У мi­ну­лым го­дзе, у ад­па­вед­нас­цi з нор­ма­мi Кан­сты­ту­цыi i за­сна­ва­на­га на iх вы­бар­ча­га за­ка­на­даў­ства, бе­ла­рус­кi на­род вы­браў А. Г.Лу­ка­шэн­ку Прэ­зi­дэн­там Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь.

Во­ля на­ро­да, вы­ка­за­ная на вы­ба­рах, рэа­лi­зуе на­род­ны су­ве­рэ­нi­тэт, на­дае кан­сты­ту­цый­ным прын­цы­пам на­ро­да­ўлад­дзя рэ­аль­нае ўва­саб­лен­не, вы­сту­пае на­род­най га­ран­ты­яй
за­ха­ван­ня ста­бiль­нас­цi i бяс­пе­кi дзяр­жа­вы.

Рэс­пуб­лi­ка Бе­ла­русь iдзе па эва­лю­цый­ным кан­сты­ту­цый­ным шля­ху раз­вiц­ця, у асно­ве яко­га ля­жаць вы­пра­ца­ва­ныя ў пра­цэ­се са­ма­вы­зна­чэн­ня на­цыi кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­выя тра­ды­цыi, ма­раль­ныя i ду­хоў­ныя iдэа­лы i каш­тоў­нас­цi.

Пры гэ­тым гра­мад­скiя ад­но­сi­ны ў су­час­ным iн­фар­ма­цый­ным гра­мад­стве ўсё ў боль­шай сту­пе­нi спа­лу­ча­ны з пры­мя­нен­нем лiч­ба­вых тэх­на­ло­гiй. Уз­нiк­нен­не но­вых пра­ва­ад­но­сiн у лiч­ба­вай сфе­ры, адап­та­цыя тра­ды­цый­ных пра­ва­вых iн­сты­ту­таў да iн­фар­ма­цый­на-лiч­ба­вай пра­сто­ры ста­но­вяц­ца аб'­ек­тыў­най рэ­аль­нас­цю транс­фар­ма­цыi пра­ва.

Да­лей­шае раз­вiц­цё ап­ты­маль­на не­аб­ход­ных кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вых асноў функ­цы­я­на­ван­ня гра­мад­ства i дзяр­жа­вы, за­бес­пя­чэн­ня i аба­ро­ны пра­воў, сва­бод i год­нас­цi асо­бы ў но­вых умо­вах лiч­ба­вай рэ­аль­нас­цi ба­зi­ру­ец­ца на прын­цы­пах дэ­ма­кра­тыч­най са­цы­яль­най пра­ва­вой дзяр­жа­вы, вяр­шэн­ства пра­ва, пас­ля­доў­най пры­хiль­нас­цi кан­сты­ту­цый­ным каш­тоў­нас­цям, прын­цы­пам i мэ­там.

Дзей­насць Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да як ор­га­на кан­сты­ту­цый­на­га кант­ро­лю ў мi­ну­лым го­дзе бы­ла на­кi­ра­ва­на на за­цвяр­джэн­не вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыi, за­бес­пя­чэн­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сцi, аба­ро­ну кан­сты­ту­цый­ных пра­воў i сва­бод гра­ма­дзян праз ажыц­цяў­лен­не кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва­суд­дзя.

I

Рэа­лi­зу­ю­чы на пад­ста­ве ар­ты­ку­ла 116 Кан­сты­ту­цыi, ар­ты­ку­ла 22 Ко­дэк­са Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь аб су­даў­лад­ка­ван­нi i ста­ту­се суд­дзяў, ар­ты­ку­лаў 98—106 За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «О конституционном судопроизводстве» паў­на­моц­тва па аба­вяз­ко­вым па­пя­рэд­нiм кант­ро­лi кан­сты­ту­цый­нас­цi за­ко­наў, пры­ня­тых На­цы­я­наль­ным схо­дам Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь, Кан­сты­ту­цый­ны Суд пра­вя­рае на ад­па­вед­насць Кан­сты­ту­цыi за­ка­на­даў­чыя па­ла­жэн­нi.

У 2020 го­дзе ў па­рад­ку ажыц­цяў­лен­ня аба­вяз­ко­ва­га па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю Кан­сты­ту­цый­ны Суд пра­ве­рыў кан­сты­ту­цый­насць 44 за­ко­наў, пры­ня­тых Пар­ла­мен­там.

1. У ра­шэн­нях Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да сфар­му­ля­ва­ны пра­ва­выя па­зi­цыi, якiя кан­ста­ту­юць, што ўдас­ка­наль­ван­не за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня грун­ту­ец­ца на кан­сты­ту­цый­ных прын­цы­пах i нор­мах, вы­пра­цоў­ва­юц­ца пра­ва­выя ме­ха­нiз­мы для за­бес­пя­чэн­ня аба­ро­ны пра­воў i сва­бод ча­ла­ве­ка як най­вы­шэй­шай каш­тоў­нас­цi i мэ­ты дзяр­жа­вы i гра­мад­ства.

1.1. У ра­шэн­нi па пра­вер­цы змя­нен­ня За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «О го­су­дар­ствен­ных символах Республики Бе­ла­русь» ад­зна­ча­на, што згод­на з Кан­сты­ту­цы­яй, дзяр­жаў­ныя сiм­ва­лы ўва­саб­ля­юць су­ве­рэн­ную дзяр­жаў­насць Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь (ар­ты­кул 19). У дзяр­жаў­ных сiм­ва­лах ад­люст­роў­ва­юц­ца гiс­та­рыч­на абу­моў­ле­ныя све­та­по­гляд­ныя па­чат­кi i цi­вi­лi­за­цый­ныя мэ­ты раз­вiц­ця на­ро­да Бе­ла­ру­сi як дзяр­жа­ваў­тва­ра­ю­ча­га суб'­ек­та, яго мен­та­лi­тэт, ба­за­выя ма­раль­на-ду­хоў­ныя iм­пе­ра­ты­вы i эс­тэ­тыч­ныя пе­ра­ва­гi. Дзяр­жаў­ны сцяг i Дзяр­жаў­ны герб Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь сiм­ва­лi­зу­юць пра­ца­вi­тасць бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, яго та­ле­рант­насць, муд­расць, iмк­нен­не да сва­бо­ды i спра­вяд­лi­вас­цi, мi­ра­лю­бi­вы ха­рак­тар, сi­лу i пра­цвi­тан­не бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, а так­са­ма пры­га­жосць i ўнi­каль­насць пры­ро­ды Бе­ла­ру­сi.

За­ма­ца­ван­не за­ка­на­даў­цам па­тра­ба­ван­няў аб ад­па­вед­нас­цi Дзяр­жаў­на­га сця­га i вы­яў Дзяр­жаў­на­га сця­га i Дзяр­жаў­на­га гер­ба эта­ло­нам, якiя пра­ду­гледж­ва­юц­ца па­ла­жэн­ня­мi пра­вя­ра­е­ма­га За­ко­на, да­зва­ляе па­збег­нуць ска­жэн­няў пры ўзнаў­лен­нi дзяр­жаў­ных сiм­ва­лаў Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь, улiч­ва­ю­чы не­аб­ход­насць пра­яў­лен­ня да iх на­леж­най па­ва­гi, а так­са­ма фар­мi­ра­ван­ня ад­на­стай­най прак­ты­кi пры­мя­нен­ня пра­ва­вых норм аб ад­каз­нас­цi за па­ру­шэн­не прад­пi­сан­няў За­ко­на «О го­су­дар­ствен­ных символах Республики Бе­ла­русь» (ра­шэн­не ад 26 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О го­су­дар­ствен­ных символах Республики Бе­ла­русь»).

1.2. У ра­шэн­нi па пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi Ко­дэк­са Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь аб ад­мi­нiст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях ука­за­на, што ўста­наў­лi­ва­е­мая за­ка­на­даў­цам iн­ды­вi­ду­а­лi­за­цыя ад­мi­нiст­ра­цый­най ад­каз­нас­цi ў за­леж­нас­цi ад ця­жа­ру ўчы­не­на­га, па­ме­ру i ха­рак­та­ру пры­чы­не­на­га ўро­ну, сту­пе­нi вi­ны пра­ва­па­ру­шаль­нi­ка i iн­шых iс­тот­ных ака­лiч­нас­цяў па­вы­шае па­пе­рад­жаль­нае ўздзе­ян­не ад­мi­нiст­ра­цый­ных спаг­нан­няў, уз­мац­няе аба­ро­ну пра­воў i за­кон­ных iн­та­рэ­саў асоб, ума­цоў­вае за­кон­насць i пра­ва­па­ра­дак, за­бяс­печ­вае вы­ка­нан­не дзяр­жа­вай уста­ноў­ле­на­га ў част­цы пер­шай ар­ты­ку­ла 59 Кан­сты­ту­цыi аба­вяз­ку па пры­няц­цi ўсiх да­ступ­ных ёй мер для ства­рэн­ня ўнут­ра­на­га i мiж­на­род­на­га па­рад­ку, не­аб­ход­на­га для поў­на­га ажыц­цяў­лен­ня пра­воў i сва­бод гра­ма­дзян Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь, пра­ду­гле­джа­ных Кан­сты­ту­цы­яй (ра­шэн­не ад 28 снеж­ня 2020 г. па Ко­дэк­се Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь аб ад­мi­нiст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях).

2. У ра­шэн­нях Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да звяр­та­ла­ся ўва­га, што з кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў аб са­цы­яль­най дзяр­жа­ве вы­нi­кае аба­вя­зак дзяр­жа­вы за­бяс­печ­ваць рост даб­ра­бы­ту гра­ма­дзян, ства­раць умо­вы для па­ляп­шэн­ня iх жыц­ця, са­дзей­нi­чаць раз­вiц­цю iх эка­на­мiч­най ак­тыў­нас­цi.

2.1. У ра­шэн­нi аб змя­нен­нi за­ко­наў па пы­тан­нях ахо­вы зда­роўя i ака­зан­ня псi­ха­ла­гiч­най да­па­мо­гi ад­зна­ча­на, што пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­нем сiс­тэ­мы кi­ра­ван­ня якас­цю ме­ды­цын­скай да­па­мо­гi ўдас­ка­наль­ва­ец­ца пра­ва­вы ме­ха­нiзм па­вы­шэн­ня якас­цi дзей­нас­цi ар­га­нi­за­цый ахо­вы зда­роўя, ака­зан­ня да­ступ­най, якас­най, бяс­печ­най ме­ды­цын­скай да­па­мо­гi на асно­ве сiс­тэ­мы па­каз­чы­каў якас­цi i ме­то­ды­кi iх ацэн­кi для фар­мi­ра­ван­ня больш эфек­тыў­най ма­дэ­лi ахо­вы зда­роўя, што ад­па­вя­дае нор­мам Кан­сты­ту­цыi аб Рэс­пуб­лi­цы Бе­ла­русь як са­цы­яль­най дзяр­жа­ве (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 1), у якой ча­ла­век, яго пра­вы, сва­бо­ды i га­ран­тыi iх рэа­лi­за­цыi з'яў­ля­юц­ца най­вы­шэй­шай каш­тоў­нас­цю i мэ­тай гра­мад­ства i дзяр­жа­вы (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 2), аб пра­ве кож­на­га на жыц­цё (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 24), аб га­ран­та­ван­нi гра­ма­дзя­нам Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь пра­ва на ахо­ву зда­роўя, ства­рэн­нi дзяр­жа­вай умоў да­ступ­на­га для ўсiх гра­ма­дзян ме­ды­цын­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня (част­кi пер­шая i дру­гая ар­ты­ку­ла 45) (ра­шэн­не ад 1 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам здравоохранения и оказания психологической помощи»).

2.2. У ра­шэн­нi па пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi змя­нен­ня за­ко­наў па пы­тан­нях пен­сi­й­на­га за­бес­пя­чэн­ня i дзяр­жаў­на­га са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня ўка­за­на, што ўно­сi­мыя змя­нен­нi, якiя да­ты­чац­ца пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня ўмоў i па­рад­ку на­зна­чэн­ня пен­сiй асоб­ным ка­тэ­го­ры­ям гра­ма­дзян, ад­па­вя­да­юць кан­сты­ту­цый­на­му прын­цы­пу са­цы­яль­най спра­вяд­лi­вас­цi, улас­цi­ва­му са­цы­яль­най дзяр­жа­ве, i па­ла­жэн­ню част­кi пер­шай ар­ты­ку­ла 32 Кан­сты­ту­цыi аб тым, што сям'я, ма­ця­рын­ства, баць­коў­ства i дзя­цiн­ства зна­хо­дзяц­ца пад аба­ро­най дзяр­жа­вы (ра­шэн­не ад 1 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам пенсионного обеспечения и го­су­дар­ствен­но­го социального страхования»).

2.3. У ра­шэн­нi па пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi змя­нен­ня За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «О го­су­дар­ствен­ных минимальных социальных стан­дар­тах» ад­зна­ча­на, што но­вай рэ­дак­цы­яй па­ла­жэн­няў гэ­та­га За­ко­на, якая пра­ду­гледж­вае, што на­роў­нi з мi­нi­маль­най за­ра­бот­най пла­тай (ме­сяч­най i па­га­дзiн­най) да дзяр­жаў­ных мi­нi­маль­ных са­цы­яль­ных стан­дар­таў у га­лi­не апла­ты пра­цы ад­но­сяц­ца та­ры­фы апла­ты пра­цы ра­бот­нi­каў бюд­жэт­ных ар­га­нi­за­цый, якiя вы­зна­ча­юц­ца па ба­за­вай стаў­цы i ка­э­фi­цы­ен­тах та­рыф­на­га раз­ра­ду та­рыф­най сет­кi (крат­ных па­ме­рах ба­за­вай стаў­кi), удас­ка­наль­ва­ец­ца пра­ва­вы ме­ха­нiзм рэа­лi­за­цыi кан­сты­ту­цый­ных пра­воў гра­ма­дзян у са­цы­яль­най сфе­ры на асно­ве за­бес­пя­чэн­ня дзяр­жаў­ных мi­нi­маль­ных са­цы­яль­ных стан­дар­таў у га­лi­не апла­ты пра­цы ў мэ­тах па­вы­шэн­ня ўзроў­ню жыц­ця i за­бес­пя­чэн­ня ўстой­лi­ва­га раз­вiц­ця гра­мад­ства, што ад­па­вя­дае па­ла­жэн­ням Кан­сты­ту­цыi, згод­на з якi­мi кож­ны мае пра­ва на год­ны ўзро­вень жыц­ця, уклю­ча­ю­чы да­стат­ко­вае хар­ча­ван­не, адзен­не, жыл­лё i па­ста­ян­нае па­ляп­шэн­не не­аб­ход­ных для гэ­та­га ўмоў; дзяр­жа­ва га­ран­туе пра­вы i сва­бо­ды гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сi, за­ма­ца­ва­ныя ў Кан­сты­ту­цыi, за­ко­нах i пра­ду­гле­джа­ныя мiж­на­род­ны­мi аба­вя­за­цель­ства­мi дзяр­жа­вы (част­кi дру­гая i трэ­цяя ар­ты­ку­ла 21) (ра­шэн­не ад 1 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении за­ко­нов»).

3. Пры пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi за­ко­наў эка­на­мiч­на­га змес­ту Кан­сты­ту­цый­ны Суд зы­хо­дзiў з та­го, што для ўстой­лi­ва­га са­цы­яль­на-эка­на­мiч­на­га раз­вiц­ця ва ўмо­вах гла­ба­лi­за­цыi i ды­на­мiз­му iн­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў не­аб­ход­ны су­час­ныя па­ды­хо­ды да фар­мi­ра­ван­ня за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня ад­но­сiн у сфе­ры эка­но­мi­кi.

3.1. У ра­шэн­нi аб змя­нен­нi за­ко­наў па пы­тан­нях гас­па­дар­чых та­ва­рыст­ваў ука­за­на, што ўста­наў­лi­ва­е­мае за­ка­на­даў­чае рэ­гу­ля­ван­не пра­ва­во­га ста­ту­су за­кры­та­га ак­цы­я­нер­на­га та­ва­рыст­ва, пра­воў удзель­нi­каў та­ко­га та­ва­рыст­ва на ад­чу­жэн­не пры­на­леж­ных iм ак­цый, у тым лi­ку маг­чы­мас­цi вы­ба­ру як спо­са­бу ад­чу­жэн­ня, так i контр­аген­та па здзел­цы, за­бяс­печ­вае ба­ланс пра­воў i за­кон­ных iн­та­рэ­саў асоб­ных удзель­нi­каў та­ва­рыст­ва, пра­воў i за­кон­ных iн­та­рэ­саў са­мо­га та­ва­рыст­ва i iн­шых яго чле­наў, ад­па­вя­дае кан­сты­ту­цый­на­му пра­ву гра­ма­дзян на сва­бод­нае вы­ка­ры­стан­не здоль­нас­цяў i ма­ё­мас­цi для прад­пры­маль­нiц­кай i iн­шай не за­ба­ро­не­най за­ко­нам эка­на­мiч­най дзей­нас­цi.

У гэ­тым жа ра­шэн­нi ад­зна­ча­на, што ажыц­цяў­ля­е­мае за­ка­на­даў­чае рэ­гу­ля­ван­не ад­но­сiн па ўдзе­ле ў дзей­нас­цi гас­па­дар­ча­га та­ва­рыст­ва i (або) кi­ра­ван­нi iм за­бяс­печ­вае да­дат­ко­выя ме­ха­нiз­мы па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­цi дзей­нас­цi чле­наў ор­га­наў кi­ра­ван­ня гас­па­дар­ча­га та­ва­рыст­ва, а так­са­ма ра­бот­нi­каў, фар­мi­руе ў iх за­цi­каў­ле­насць у доў­га­тэр­мi­но­вым раз­вiц­цi гас­па­дар­ча­га та­ва­рыст­ва, ства­рае кан­ку­рэнт­ныя ўмо­вы на рын­ку пра­цы ў спа­лу­чэн­нi з парт­нёр­скi­мi ад­но­сi­на­мi i тым са­мым рэа­лi­зуе па­ла­жэн­нi час­так чац­вёр­тай i пя­тай ар­ты­ку­ла 13 Кан­сты­ту­цыi, а так­са­ма ад­па­вя­дае част­цы пер­шай ар­ты­ку­ла 42 Кан­сты­ту­цыi, што пра­ду­гледж­вае га­ран­та­ван­не асо­бам, якiя пра­цу­юць па най­ме, спра­вяд­лi­вай до­лi ўзна­га­ро­джан­ня ў эка­на­мiч­ных вы­нi­ках пра­цы ў ад­па­вед­нас­цi з яе коль­кас­цю, якас­цю i гра­мад­скiм зна­чэн­нем (ра­шэн­не ад 26 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам хо­зяй­ствен­ных обществ»).

3.2. У ра­шэн­нi аб змя­нен­нях За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «О го­су­дар­ствен­ном регулировании торговли и общественного питания в Республике Бе­ла­русь» ука­за­на, што ў сi­лу па­ла­жэн­няў ар­ты­ку­ла 13 ва ўза­е­ма­су­вя­зi з пунк­там 2 част­кi пер­шай ар­ты­ку­ла 97 i пунк­там 1 част­кi пер­шай ар­ты­ку­ла 98 Кан­сты­ту­цыi за­ка­на­да­вец мае пра­ва вы­зна­чаць па­ра­дак i ўмо­вы ганд­лю як вi­ду прад­пры­маль­нiц­кай дзей­нас­цi, звя­за­най з на­быц­цём i про­да­жам та­ва­раў. Удас­ка­наль­ван­не пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня ад­но­сiн у га­лi­не ганд­лю i гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня для рэа­лi­за­цыi ад­па­вед­най iн­та­рэ­сам i па­трэб­нас­цям гра­мад­ства дзяр­жаў­най эка­на­мiч­най па­лi­ты­кi ў да­дзе­най сфе­ры са­дзей­нi­чае рэа­лi­за­цыi пра­воў i за­кон­ных iн­та­рэ­саў юры­дыч­ных асоб, iн­ды­вi­ду­аль­ных прад­пры­маль­нi­каў, якiя ажыц­цяў­ля­юць ган­даль, юры­дыч­ных асоб, iн­ды­вi­ду­аль­ных прад­пры­маль­нi­каў, якiя ажыц­цяў­ля­юць гра­мад­скае хар­ча­ван­не, пры­трым­лi­ван­ню ба­лан­су эка­на­мiч­ных iн­та­рэ­саў на­зва­ных суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня, а так­са­ма за­бес­пя­чэн­ню пры гэ­тым за­ха­ван­ня пра­воў i за­кон­ных iн­та­рэ­саў на­сель­нiц­тва, што ад­па­вя­дае па­ла­жэн­ню Кан­сты­ту­цыi аб Рэс­пуб­лi­цы Бе­ла­русь як са­цы­яль­най дзяр­жа­ве (ра­шэн­не ад 26 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О го­су­дар­ствен­ном регулировании торговли и общественного питания в Республике Бе­ла­русь»).

4. У ра­шэн­нях Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да ад­зна­ча­ла­ся, што су­час­ныя пра­цэ­сы лiч­ба­вi­за­цыi за­кра­ну­лi пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не мно­гiх гра­мад­скiх ад­но­сiн, за­па­тра­ба­ваў­шы ад за­ка­на­даў­ца ад­люст­ра­ван­ня пра­ва­вы­мi срод­ка­мi iх лiч­ба­вай складальнай, а так­са­ма ства­рэн­ня пра­ва­вых умоў для да­лей­ша­га ўка­ра­нен­ня лiч­ба­вых iна­ва­цый.

4.1. У ра­шэн­нi па пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi змя­нен­ня Гас­па­дар­ча­га пра­цэ­су­аль­на­га, Гра­ма­дзян­ска­га пра­цэ­су­аль­на­га, Кры­мi­наль­на-пра­цэ­су­аль­на­га ко­дэк­саў Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ука­за­на, што па­ла­жэн­нi пра­вя­ра­е­ма­га За­ко­на, якi­мi пра­ду­гледж­ва­ец­ца вы­ка­ры­стан­не ў су­да­вод­стве су­час­ных iн­фар­ма­цый­на-ка­му­нi­ка­цый­ных тэх­на­ло­гiй, да­па­ма­га­юць дак­лад­на­му i пас­ля­доў­на­му ад­люст­ра­ван­ню хо­ду су­до­ва­га раз­бо­ру, вы­ня­сен­ню за­кон­ных i аб­грун­та­ва­ных су­до­вых па­ста­ноў у ад­па­вед­нас­цi з да­сле­да­ва­ны­мi ў су­до­вым па­ся­джэн­нi до­ка­за­мi, га­ран­ту­юць ажыц­цяў­лен­не дзейс­на­га кант­ро­лю вы­шэй­ста­я­чы­мi су­до­вы­мi iн­стан­цы­я­мi за вы­ка­нан­нем су­да­мi па­тра­ба­ван­няў за­ко­на пры вы­ра­шэн­нi спраў i тым са­мым за­бяс­печ­ва­юць рэа­лi­за­цыю кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва кож­на­га на су­до­вую аба­ро­ну яго пра­воў i сва­бод у поў­ным аб'­ёме праз пра­ва­суд­дзе, якое ад­каз­вае кры­тэ­ры­ям ад­кры­тас­цi, га­лос­нас­цi i спра­вяд­лi­вас­цi (ра­шэн­не ад 8 лi­пе­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении ко­дек­сов»).

4.2. У ра­шэн­нi аб змя­нен­нi за­ко­наў па пы­тан­нях ахо­вы зда­роўя i ака­зан­ня псi­ха­ла­гiч­най да­па­мо­гi ад­зна­ча­на, што да­паў­нен­не За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «О здравоохранении» нор­ма­мi, якi­мi рэ­гу­лю­юц­ца ад­но­сi­ны па ства­рэн­нi, раз­вiц­цi, су­пра­ва­джэн­нi i экс­плу­а­та­цыi цэнт­ра­лi­за­ва­най iн­фар­ма­цый­най сiс­тэ­мы ахо­вы зда­роўя, ака­зан­нi ме­ды­цын­скай да­па­мо­гi, ме­ды­цын­скiм на­зi­ран­нi i пра­вя­дзен­нi ме­ды­цын­скiх экс­пер­тыз з пры­мя­нен­нем тэ­ле­ме­ды­цын­скiх тэх­на­ло­гiй, ва ўмо­вах раз­вiц­ця лiч­ба­вай эка­но­мi­кi, лiч­ба­вай транс­фар­ма­цыi што­дзён­на­га жыц­ця гра­мад­ства са­дзей­нi­чае ства­рэн­ню адзi­най сiс­тэ­мы элект­рон­най ахо­вы зда­роўя на асно­ве элект­рон­най ме­ды­цын­скай кар­ты, iн­шых элект­рон­ных ме­ды­цын­скiх да­ку­мен­таў, аса­бiс­та­га элект­рон­на­га ка­бi­не­та па­цы­ен­та i iнш., ства­рэн­ню адзi­най iн­фар­ма­цый­най пра­сто­ры гра­мад­скiх ад­но­сiн, якiя ўзнi­ка­юць пры ажыц­цяў­лен­нi ме­ды­цын­скай, фар­ма­цэў­тыч­най дзей­нас­цi, ака­зан­нi ме­ды­цын­скай да­па­мо­гi, што ад­па­вя­дае па­ла­жэн­ням Кан­сты­ту­цыi, якiя за­ма­цоў­ва­юць пра­ва гра­ма­дзян Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь на атры­ман­не, за­хоў­ван­не i рас­паў­сюдж­ван­не поў­най, дак­лад­най i свое­ча­со­вай iн­фар­ма­цыi аб дзей­нас­цi дзяр­жаў­ных ор­га­наў, гра­мад­скiх аб'­яд­нан­няў (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 34), а так­са­ма пра­ва на ахо­ву зда­роўя (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 45) (ра­шэн­не ад 1 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам здравоохранения и оказания психологической помощи»).

4.3. У ра­шэн­нi аб змя­нен­нi за­ко­наў па пы­тан­нях вы­ка­наў­ча­га вя­дзен­ня ўка­за­на, што нор­ма­мi пра­вя­ра­е­ма­га За­ко­на, якiя рэг­ла­мен­ту­юць пы­тан­нi пры­мя­нен­ня ў вы­ка­наў­чым вя­дзен­нi су­час­ных iн­фар­ма­цый­на-ка­му­нi­ка­цый­ных тэх­на­ло­гiй, за­бяс­печ­ва­ец­ца лiч­ба­вi­за­цыя гра­мад­скiх ад­но­сiн у сфе­ры пры­му­со­ва­га вы­ка­нан­ня вы­ка­наў­чых да­ку­мен­таў, ства­ра­юц­ца да­дат­ко­выя маг­чы­мас­цi для больш дзейс­най аба­ро­ны пра­воў i за­кон­ных iн­та­рэ­саў ба­коў у вы­ка­наў­чым вя­дзен­нi, ап­ты­мi­за­цыi рас­хо­даў па вы­ка­нан­нi вы­ка­наў­чых да­ку­мен­таў, эфек­тыў­на­га вы­ра­шэн­ня дзяр­жаў­ны­мi ор­га­на­мi за­дач вы­ка­наў­ча­га вя­дзен­ня i рэа­лi­за­цыi функ­цый, ад­не­се­ных да iх кам­пе­тэн­цыi, што ад­па­вя­дае па­ла­жэн­ням част­кi пер­шай ар­ты­ку­ла 2, част­кi пер­шай ар­ты­ку­ла 21 i част­кi пер­шай ар­ты­ку­ла 59 Кан­сты­ту­цыi (ра­шэн­не ад 28 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам исполнительного производства»).

5. Пры пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi за­ко­наў, што ўста­наў­лi­ва­юць па­ла­жэн­нi, якiя аб­мя­жоў­ва­юць або iн­шым спо­са­бам за­кра­на­юць пра­вы i сва­бо­ды асо­бы, у ра­шэн­нях Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да пад­крэс­лi­ва­ла­ся, што пра­ва­выя аб­ме­жа­ван­нi па­вiн­ны за­бяс­печ­ваць ба­ланс па­мiж кан­сты­ту­цый­ны­мi пра­ва­мi i сва­бо­да­мi гра­ма­дзян i пуб­лiч­ны­мi iн­та­рэ­са­мi дзяр­жа­вы i гра­мад­ства. Лю­быя аб­ме­жа­ван­нi кан­сты­ту­цый­ных пра­воў i сва­бод па­вiн­ны быць не толь­кi юры­дыч­на да­пу­шчаль­ны­мi, са­цы­яль­на апраў­да­ны­мi, але i спра­вяд­лi­вы­мi, не­аб­ход­ны­мi i су­раз­мер­ны­мi кан­сты­ту­цый­на пры­зна­ва­е­мым мэ­там та­кiх аб­ме­жа­ван­няў.

5.1. У ра­шэн­нi па пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi Пра­цэ­су­аль­на-вы­ка­наў­ча­га ко­дэк­са Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь аб ад­мi­нiст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях звер­ну­та ўва­га, што пра­ду­гледж­ва­е­мыя гэ­тым Ко­дэк­сам ме­ры за­бес­пя­чэн­ня ад­мi­нiст­ра­цый­на­га пра­цэ­су, у тым лi­ку ад­мi­нiст­ра­цый­нае за­тры­ман­не фi­зiч­най асо­бы, на­кла­дан­не арыш­ту на ма­ё­масць, бу­ду­чы па сва­ёй сут­нас­цi ме­ра­мi пра­цэ­су­аль­на­га пры­му­су, у пэў­най сту­пе­нi аб­мя­жоў­ва­юць пра­вы i сва­бо­ды гра­ма­дзян, пра­вы i за­кон­ныя iн­та­рэ­сы юры­дыч­ных асоб.

Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом вы­ка­за­на пра­ва­вая па­зi­цыя аб тым, што па­ла­жэн­нi на­зва­на­га Ко­дэк­са, якiя вы­зна­ча­юць пра­ва­вы ме­ха­нiзм пры­мя­нен­ня мер за­бес­пя­чэн­ня ад­мi­нiст­ра­цый­на­га пра­цэ­су, ад­па­вя­да­юць нор­мам Кан­сты­ту­цыi i па­ла­жэн­ням мiж­на­род­на-пра­ва­вых ак­таў, па­коль­кi гэ­тыя ме­ры аб­ме­жа­валь­на­га ха­рак­та­ру не ска­жа­юць сут­нас­цi кан­сты­ту­цый­ных пра­воў i сва­бод, не вя­дуць да стра­ты iх рэ­аль­на­га змес­ту, пры­мя­ня­юц­ца толь­кi ў ад­но­сi­нах да пэў­ных ка­тэ­го­рый асоб i за ўчы­нен­не асоб­ных кан­крэт­ных пра­ва­па­ру­шэн­няў. Та­кiя аб­ме­жа­ван­нi ўлiч­ва­юць прын­цы­пы пра­пар­цы­я­наль­нас­цi, спра­вяд­лi­вас­цi i гу­ма­нiз­му, з'яў­ля­юц­ца срод­ка­мi пра­ва­вой аба­ро­ны гра­мад­ска­га па­рад­ку, пра­воў i сва­бод iн­шых асоб i су­раз­мер­ныя мэ­там i каш­тоў­нас­цям, якiя аба­ра­ня­юц­ца Кан­сты­ту­цы­яй (ра­шэн­не ад 28 снеж­ня 2020 г. па Пра­цэ­су­аль­на-вы­ка­наў­чым ко­дэк­се Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь аб ад­мi­нiст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях).

5.2. У ра­шэн­нi аб змя­нен­нi за­ко­наў па пы­тан­нях вы­ка­наў­ча­га вя­дзен­ня ўка­за­на, што па­ла­жэн­нi За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об исполнительном производстве», якi­мi вы­зна­ча­юц­ца вы­пад­кi ча­со­ва­га аб­ме­жа­ван­ня пра­воў даў­жнi­ка i яго ма­ё­мас­цi ў вы­ка­наў­чым вя­дзен­нi, за­сна­ва­ны на кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­нях аб ад­каз­нас­цi гра­ма­дзя­нi­на пе­рад дзяр­жа­вай за ня­ўхiль­нае вы­ка­нан­не аба­вяз­каў, ус­кла­дзе­ных на яго Кан­сты­ту­цы­яй, аб аба­вяз­ко­вас­цi су­до­вых па­ста­ноў для ўсiх гра­ма­дзян i служ­бо­вых асоб (част­ка дру­гая ар­ты­ку­ла 2, част­ка дру­гая ар­ты­ку­ла 115 Кан­сты­ту­цыi) i ма­юць на мэ­це ад­наў­лен­не па­ру­ша­ных пра­воў, сва­бод i за­кон­ных iн­та­рэ­саў гра­ма­дзян, юры­дыч­ных асоб, пры­трым­лi­ван­ня i ахо­вы iн­та­рэ­саў дзяр­жа­вы, у су­вя­зi з чым пра­ду­гледж­ва­е­мыя аб­ме­жа­ван­нi з'яў­ля­юц­ца апраў­да­ны­мi, да­пу­шчаль­ны­мi, не праз­мер­ны­мi i пра­пар­цы­я­наль­ны­мi iн­та­рэ­сам, ука­за­ным у част­цы пер­шай ар­ты­ку­ла 23 Кан­сты­ту­цыi (ра­шэн­не ад 28 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам исполнительного производства»).

6. У шэ­ра­гу ра­шэн­няў Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да ад­зна­ча­ла­ся, што ва ўмо­вах транс­фар­ма­цыi пра­ва­вой сiс­тэ­мы рэ­гу­ля­ван­не гра­мад­скiх ад­но­сiн ажыц­цяў­ля­ец­ца на­роў­нi з ак­та­мi на­цы­я­наль­на­га за­ка­на­даў­ства так­са­ма ак­та­мi мiж­на­род­на­га i над­на­цы­я­наль­на­га пра­ва з мэ­тай ства­рэн­ня не­аб­ход­ных пра­ва­вых ме­ха­нiз­маў для эфек­тыў­на­га рэ­гу­ля­ван­ня эка­на­мiч­най i iн­шай дзей­нас­цi ў iн­та­рэ­сах ча­ла­ве­ка i гра­мад­ства.

6.1. У ра­шэн­нi па пра­вер­цы змя­нен­ня за­ко­наў па пы­тан­нях ме­дыя­­цыi ад­зна­ча­на, што пры­няц­це За­ко­на аб­умоў­ле­на не­аб­ход­нас­цю рэа­лi­за­цыi ў на­цы­я­наль­ным за­ка­на­даў­стве па­ла­жэн­няў Кан­вен­цыi аб мiж­на­род­ных мi­ра­вых па­гад­нен­нях, да­сяг­ну­тых у вы­нi­ку ме­ды­я­цыi, пры­ня­тай Ге­не­раль­най Асамб­ле­яй ААН 20 снеж­ня 2018 го­да (ра­ты­фi­ка­ва­на За­ко­нам Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 25 чэр­ве­ня 2020 г.), у мэ­тах пры­мя­нен­ня ме­ды­я­цыi як спо­са­бу вы­ра­шэн­ня мiж­на­род­ных ка­мер­цый­ных спрэ­чак, ства­рэн­ня пра­ва­во­га ме­ха­нiз­ма пры­знан­ня i пры­вя­дзен­ня ў вы­ка­нан­не на тэ­ры­то­рыi кра­i­ны мiж­на­род­ных ме­ды­я­тыў­ных па­гад­нен­няў, да­сяг­ну­тых у вы­нi­ку пра­цэ­ду­ры па­за­су­до­вай ме­ды­я­цыi, па­шы­рэн­ня маг­чы­мас­цяў суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня ў вы­ба­ры срод­каў урэ­гу­ля­ван­ня спрэ­чак для за­бес­пя­чэн­ня сва­iх пра­воў i за­кон­ных iн­та­рэ­саў у мiж­на­род­ных эка­на­мiч­ных зно­сi­нах (ра­шэн­не ад 28 снеж­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам медиации»).

6.2. У ра­шэн­нi аб змя­нен­нi За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «О ле­кар­ствен­ных сред­ствах» ука­за­на на ўдас­ка­наль­ван­не шэ­ра­гу норм гэ­та­га За­ко­на ў мэ­тах уз­гад­нен­ня iх з нор­ма­мi Да­га­во­ра аб Еў­ра­зiй­скiм эка­на­мiч­ным са­ю­зе ад 29 мая 2014 го­да, а так­са­ма пры­ня­тых на яго пад­ста­ве iн­шых мiж­на­род­на-пра­ва­вых ак­таў, якiя са­стаў­ля­юць пра­ва Еў­ра­зiй­ска­га эка­на­мiч­на­га са­ю­за.

Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом звер­ну­та ўва­га, што за­ма­цоў­ва­е­мыя ўка­за­ным За­ко­нам па­тра­ба­ван­нi да вы­твор­час­цi ле­ка­вых срод­каў на пад­ста­ве лi­цэн­зii ў ад­па­вед­нас­цi з Пра­вi­ла­мi на­леж­най вы­твор­чай прак­ты­кi Еў­ра­зiй­ска­га эка­на­мiч­на­га са­ю­за i па­ла­жэн­ня­мi Па­гад­нен­ня аб адзi­ных прын­цы­пах i пра­вi­лах аба­ра­чэн­ня ле­ка­вых срод­каў у рам­ках Еў­ра­зiй­ска­га эка­на­мiч­на­га са­ю­за ад 23 снеж­ня 2014 го­да з'яў­ля­юц­ца ад­ной з сiс­тэм кант­ро­лю якас­цi фар­ма­цэў­тыч­най пра­дук­цыi, га­ран­ты­яй за­бес­пя­чэн­ня кан­сты­ту­цый­ных пра­воў гра­ма­дзян Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь на ахо­ву зда­роўя, уклю­ча­ю­чы бяс­плат­нае ля­чэн­не ў дзяр­жаў­ных уста­но­вах ахо­вы зда­роўя, i на да­ступ­нае ме­ды­цын­скае аб­слу­гоў­ван­не (част­кi пер­шая i дру­гая ар­ты­ку­ла 45 Кан­сты­ту­цыi), на­леж­ная рэа­лi­за­цыя якiх вы­сту­пае важ­ней­шай са­стаў­ля­ю­чай са­цы­яль­най дзяр­жа­вы (част­ка пер­шая ар­ты­ку­ла 1 Кан­сты­ту­цыi), у якой рэ­гу­ля­ван­не эка­на­мiч­най дзей­нас­цi ажыц­цяў­ля­ец­ца ў iн­та­рэ­сах ча­ла­ве­ка i гра­мад­ства (част­ка пя­тая ар­ты­ку­ла 13 Кан­сты­ту­цыi), i ад­па­вя­да­юць пра­ву Еў­ра­зiй­ска­га эка­на­мiч­на­га са­ю­за (ра­шэн­не ад 5 мая 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О ле­кар­ствен­ных сред­ствах»).

7. У шэ­ра­гу ра­шэн­няў Кан­сты­ту­цый­ны Суд, ад­зна­ча­ю­чы рэа­лi­за­цыю ў пра­вя­ра­е­мых за­ко­нах кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­няў, указ­ваў на не­аб­ход­насць па­вы­шэн­ня якас­цi i эфек­тыў­нас­цi нар­мат­вор­час­цi, удас­ка­наль­ван­ня пра­ва­вых ме­ха­нiз­маў рэ­гу­ля­ван­ня гра­мад­скiх ад­но­сiн для да­сяг­нен­ня кан­сты­ту­цый­ных мэт i раз­вiц­ця кан­сты­ту­цый­ных каш­тоў­нас­цяў.

7.1. У ра­шэн­нi аб змя­нен­нi За­ко­на «О ле­кар­ствен­ных сред­ствах» пад­крэс­ле­на, што ў мэ­тах уз­мац­нен­ня га­ран­тый мi­нi­мi­за­цыi ры­зык для суб'­ек­таў клi­нiч­ных да­сле­да­ван­няў (вы­пра­ба­ван­няў) ле­ка­вых срод­каў пры да­лей­шым удас­ка­наль­ван­нi за­ка­на­даў­ства ў сфе­ры аба­ра­чэн­ня ле­ка­вых срод­каў за­ка­на­даў­цу не­аб­ход­на пра­ду­гле­дзець спе­цы­яль­ныя пра­ва­выя ме­ха­нiз­мы за­бес­пя­чэн­ня пра­воў суб'­ек­таў клi­нiч­ных да­сле­да­ван­няў (вы­пра­ба­ван­няў), уклю­ча­ю­чы аба­вяз­ко­вае стра­ха­ван­не iх жыц­ця i зда­роўя.

У гэ­тым жа ра­шэн­нi ад­зна­ча­на, што ўста­наў­лi­ва­е­мы ва ўка­за­ным За­ко­не па­ра­дак аба­ра­чэн­ня ле­ка­вых срод­каў, у тым лi­ку iх рэа­лi­за­цыi (ап­то­вай i роз­нiч­най), раз­вi­вае нор­мы Кан­сты­ту­цыi, згод­на з якi­мi дзяр­жа­ва на­дае ўсiм роў­ныя пра­вы для ажыц­цяў­лен­ня гас­па­дар­чай i iн­шай дзей­нас­цi, акра­мя за­ба­ро­не­най за­ко­нам; га­ран­туе ўсiм роў­ныя маг­чы­мас­цi сва­бод­на­га вы­ка­ры­стан­ня здоль­нас­цяў i ма­ё­мас­цi для прад­пры­маль­нiц­кай i iн­шай не за­ба­ро­не­най за­ко­нам эка­на­мiч­най дзей­нас­цi; за­бяс­печ­вае на­кi­ра­ван­не i ка­ар­ды­на­цыю дзяр­жаў­най i пры­ват­най эка­на­мiч­най дзей­нас­цi ў са­цы­яль­ных мэ­тах (част­кi дру­гая, чац­вёр­тая i пя­тая ар­ты­ку­ла 13) для за­бес­пя­чэн­ня на­сель­нiц­тва Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь бяс­печ­ны­мi, эфек­тыў­ны­мi i якас­ны­мi ле­ка­вы­мi срод­ка­мi.

Ра­зам з тым Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом звер­ну­та ўва­га за­ка­на­даў­ца на за­ма­цоў­ва­е­мае ў част­цы вось­май ар­ты­ку­ла 25 За­ко­на «О ле­кар­ствен­ных сред­ствах» па­ла­жэн­не аб тым, што пры роз­нiч­най рэа­лi­за­цыi ле­ка­вых срод­каў юры­дыч­ныя асо­бы i iн­ды­вi­ду­аль­ныя прад­пры­маль­нi­кi аба­вя­за­ны ажыц­цяў­ляць сваю дзей­насць з вы­ка­нан­нем па­тра­ба­ван­няў На­леж­най ап­тэч­най прак­ты­кi, якiя за­ба­ра­ня­юць ап­тэ­кам ажыц­цяў­ляць роз­нiч­ную рэа­лi­за­цыю ле­ка­вых срод­каў праз гла­баль­ную кам­п'ю­тар­ную сет­ку Iн­тэр­нэт. З улi­кам пры­мя­нен­ня ў сiс­тэ­ме ахо­ве зда­роўя элект­рон­ных ка­му­нi­ка­цый­ных тэх­на­ло­гiй, у тым лi­ку пе­ра­хо­ду на вы­ка­ры­стан­не элект­рон­ных рэ­цэп­таў, улiч­ва­ю­чы сфар­мi­ра­ва­ную прак­ты­ку i мiж­на­род­ны во­пыт, у мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня га­ран­та­ва­на­га Кан­сты­ту­цы­яй пра­ва гра­ма­дзян Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь на ахо­ву зда­роўя за­ка­на­даў­цу пра­па­на­ва­на ўста­на­вiць пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не ад­но­сiн, звя­за­ных з дыс­тан­цый­най роз­нiч­най рэа­лi­за­цы­яй ап­тэ­ка­мi ле­ка­вых срод­каў. Пры гэ­тым аба­вяз­ко­вай умо­вай па­вiн­на быць за­бес­пя­чэн­не якас­цi i бяс­пе­кi рэа­лi­зу­е­мых ле­ка­вых срод­каў (ра­шэн­не ад 5 мая 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О ле­кар­ствен­ных сред­ствах»).

7.2. У ра­шэн­нi аб змя­нен­нi За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «О третейских су­дах» звер­ну­та ўва­га, што ў мэ­тах рэа­лi­за­цыi кан­сты­ту­цый­на­га прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва за­ка­на­даў­цу пры да­лей­шым удас­ка­наль­ван­нi за­ка­на­даў­ства аб тра­цей­скiх су­дах у рам­ках на­да­дзе­най яму дыс­крэ­цыi, зы­хо­дзя­чы з не­аб­ход­нас­цi за­бес­пя­чэн­ня ба­лан­су пры­ват­ных i пуб­лiч­ных iн­та­рэ­саў, не­аб­ход­на вы­зна­чыць пе­ра­лiк вi­даў спрэ­чак, якiя не мо­гуць быць пе­ра­да­дзе­ны на раз­гляд тра­цей­ска­га су­да ў за­леж­нас­цi ад iх са­цы­яль­най знач­нас­цi, кан­крэт­ных умоў раз­вiц­ця гра­ма­дзян­ска­га аба­ро­ту i са­цы­яль­на-эка­на­мiч­най сiс­тэ­мы ў цэ­лым.

Гэ­та аб­умоў­ле­на тым, што скла­да­насць пра­ва­ад­но­сiн, якiя фар­мi­ру­юц­ца ў рам­ках гра­ма­дзян­ска­га аба­ро­ту, ства­рае ня­вы­зна­ча­насць у пы­тан­нi аб тым, цi з'яў­ля­ец­ца спрэч­ка прад­ме­там тра­цей­ска­га раз­бо­ру. Ар­ты­ку­лам 19 За­ко­на «О третейских су­дах» не пра­ду­гледж­ва­ец­ца, якiя кан­крэт­на спрэч­кi па­мiж ба­ка­мi гра­ма­дзян­ска-пра­ва­вых ад­но­сiн не мо­гуць быць пе­ра­да­дзе­ны на раз­гляд тра­цей­ска­га су­да. Та­кое пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не мо­жа па­цяг­нуць не­ад­на­знач­нае ра­зу­мен­не норм пра­ва i iх не­ад­на­стай­нае пры­мя­нен­не i тым са­мым па­ру­шэн­не кан­сты­ту­цый­ных га­ран­тый рэа­лi­за­цыi i аба­ро­ны пра­воў, сва­бод i за­кон­ных iн­та­рэ­саў гра­ма­дзян i юры­дыч­ных асоб (ра­шэн­не ад 8 лi­пе­ня 2020 г. па За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об изменении За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О третейских су­дах»).

Та­кiм чы­нам, пры пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi за­ко­наў Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­таў ува­гу за­ка­на­даў­ца на не­аб­ход­насць рэа­лi­за­цыi ў за­ка­на­даў­чых ак­тах прын­цы­паў i норм Кан­сты­ту­цыi, ства­рэн­ня дзейс­ных пра­ва­вых ме­ха­нiз­маў за­бес­пя­чэн­ня i аба­ро­ны пра­воў i сва­бод ча­ла­ве­ка i гра­ма­дзя­нi­на, кан­сты­ту­цы­я­на­лi­за­цыi гра­мад­скiх ад­но­сiн у роз­ных сфе­рах.

pixabay.com

II

Рэа­лi­зу­ю­чы на пад­ста­ве ар­ты­ку­ла 116 Кан­сты­ту­цыi, ар­ты­ку­ла 22 Ко­дэк­са аб су­даў­лад­ка­ван­нi i ста­ту­се суд­дзяў паў­на­моц­тва пры­маць ра­шэн­нi аб уста­ра­нен­нi ў нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­тах пра­бе­лаў, вы­клю­чэн­нi ў iх ка­лi­зiй i пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­цi, Кан­сты­ту­цый­ны Суд зы­хо­дзiць з вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыi, пры­знан­ня агуль­на­пры­зна­ных прын­цы­паў мiж­на­род­на­га пра­ва, не­да­пу­шчэн­ня знi­жэн­ня ўзроў­ню га­ран­та­ва­нас­цi i аба­ро­ны кан­сты­ту­цый­ных пра­воў i сва­бод ча­ла­ве­ка i гра­ма­дзя­нi­на.

Пра­ва дзяр­жаў­ных ор­га­наў, iн­шых ар­га­нi­за­цый, а так­са­ма гра­ма­дзян, у тым лi­ку iн­ды­вi­ду­аль­ных прад­пры­маль­нi­каў, на зва­рот у Кан­сты­ту­цый­ны Суд па пы­тан­нях уста­ра­нен­ня ў нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­тах пра­бе­лаў, вы­клю­чэн­ня ў iх ка­лi­зiй i пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­цi за­ма­ца­ва­на част­кай пя­тай ар­ты­ку­ла 22 Ко­дэк­са аб су­даў­лад­ка­ван­нi i ста­ту­се суд­дзяў, част­кай пер­шай ар­ты­ку­ла 158 За­ко­на «О конституционном судопроизводстве».

У 2020 го­дзе ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд па­сту­пi­лi 43 зва­ро­ты, што змя­шча­юць, па мер­ка­ван­нi гра­ма­дзян i ар­га­нi­за­цый, якiя iх на­кi­ра­ва­лi, iн­фар­ма­цыю аб на­яў­нас­цi ў нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­тах пра­бе­лаў, ка­лi­зiй i пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­цi.

Па­сту­пiў­шыя зва­ро­ты вы­ву­ча­ны ў Кан­сты­ту­цый­ным Су­дзе ў па­рад­ку, уста­ноў­ле­ным част­кай трэ­цяй ар­ты­ку­ла 158 За­ко­на «О конституционном судопроизводстве».

Боль­шасць зва­ро­таў аб­умоў­ле­на ня­зго­дай гра­ма­дзян з дзе­ю­чым пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­нем гра­мад­скiх ад­но­сiн у пэў­ных сфе­рах, а так­са­ма ацэн­кай пра­ва­пры­мя­няль­ных дзе­ян­няў i ра­шэн­няў упаў­на­ва­жа­ных дзяр­жаў­ных ор­га­наў, iн­шых ар­га­нi­за­цый i служ­бо­вых асоб.

Па вы­нi­ках вы­ву­чэн­ня змес­ту зва­ро­таў i пры­кла­дзе­ных да iх ма­тэ­рыя­­лаў, ана­лi­зу ад­па­вед­на­га пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня i прак­ты­кi пры­мя­нен­ня, а так­са­ма з улi­кам мер­ка­ван­няў дзяр­жаў­ных ор­га­наў i iн­шых ар­га­нi­за­цый, вы­кла­дзе­ных у ад­ка­зах на за­пы­ты Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, пра­бе­лаў, ка­лi­зiй i пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­цi, якiя ма­юць кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вое зна­чэн­не, у за­ка­на­даў­стве не вы­яў­ле­на, што свед­чыць аб да­сяг­ну­тым пэў­ным кан­сты­ту­цый­на-якас­ным уз­роў­нi на­цы­я­наль­на­га за­ка­на­даў­ства.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што ў мэ­тах ума­ца­ван­ня да­ве­ру гра­ма­дзян да ажыц­цяў­ля­е­ма­га нар­мат­вор­чы­мi ор­га­на­мi пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня
роз­ных сфер гра­мад­скiх ад­но­сiн, а так­са­ма да пра­ва­пры­мя­няль­най дзей­нас­цi пра­ва­ахоў­ных i iн­шых дзяр­жаў­ных ор­га­наў, ар­га­нi­за­цый i служ­бо­вых асоб не­аб­ход­на не толь­кi пры­няц­це за­кон­ных i аб­грун­та­ва­ных ра­шэн­няў, на­кi­ра­ва­ных на рэа­лi­за­цыю кан­сты­ту­цый­ных пра­воў i сва­бод гра­ма­дзян, але i рас­тлу­ма­чэн­не ў да­ступ­най фор­ме дзе­ю­чых ме­ха­нiз­маў iх рэа­лi­за­цыi.

У 2020 го­дзе ра­шэн­няў аб уста­ра­нен­нi ў нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­тах пра­бе­лаў, вы­клю­чэн­нi ў iх ка­лi­зiй i пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­цi Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом не пры­ма­ла­ся.

III

Кан­сты­ту­цый­ны Суд у ад­па­вед­нас­цi з ар­ты­ку­лам 116 Кан­сты­ту­цыi па пра­па­но­вах Прэ­зi­дэн­та Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь, Па­ла­ты прад­стаў­нi­коў, Са­ве­та Рэс­пуб­лi­кi На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь, Вяр­хоў­на­га Су­да Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь, Са­ве­та Мi­нiст­раў Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь дае за­клю­чэн­нi аб кан­сты­ту­цый­нас­цi нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у па­рад­ку ажыц­цяў­лен­ня на­ступ­на­га кан­сты­ту­цый­на­га кант­ро­лю.

У 2020 го­дзе ўпаў­на­ва­жа­ныя ор­га­ны з пра­па­но­ва­мi аб пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у Кан­сты­ту­цый­ны Суд не звяр­та­лi­ся, што свед­чыць аб да­сяг­ну­тым на кан­сты­ту­цый­най асно­ве якас­ным пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­нi гра­мад­скiх ад­но­сiн, на­леж­ным уза­е­ма­дзе­ян­нi дзяр­жаў­ных ор­га­наў, якiя ўдзель­нi­ча­юць у за­ка­нат­вор­чым пра­цэ­се, пры ня­ўхiль­ным вы­ка­нан­нi iмi кан­сты­ту­цый­ных прын­цы­паў i норм.

У ад­па­вед­нас­цi з част­кай чац­вёр­тай ар­ты­ку­ла 22 Ко­дэк­са аб су­да­ўлад­ка­ван­нi i ста­ту­се суд­дзяў з iнi­цы­я­ты­вай аб уня­сен­нi ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд пра­па­ноў аб пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi нар­ма­тыў­на­га пра­ва­во­га
ак­та, пры­ме­не­на­га ў кан­крэт­ным ра­шэн­нi дзяр­жаў­на­га ор­га­на або па­ста­но­ве су­да агуль­най юрыс­дык­цыi, у вы­нi­ку ча­го, па мер­ка­ван­нi гра­ма­дзя­нi­на, у тым лi­ку iн­ды­вi­ду­аль­на­га прад­пры­маль­нi­ка, ар­га­нi­за­цыi (за вы­клю­чэн­нем дзяр­жаў­ных ор­га­наў),
па­ру­ша­юц­ца пра­вы, сва­бо­ды i за­кон­ныя iн­та­рэ­сы гра­ма­дзя­нi­на, у тым лi­ку iн­ды­вi­ду­аль­на­га прад­пры­маль­нi­ка, пра­вы i за­кон­ныя iн­та­рэ­сы ар­га­нi­за­цыi, гэ­тыя гра­ма­дзя­не i ар­га­нi­за­цыi звяр­та­юц­ца да Прэ­зi­дэн­та Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь, ор­га­наў, на­дзе­ле­ных пра­вам уня­сен­ня ў Кан­сты­ту­цый­ны Суд та­кiх пра­па­ноў.

У 2020 го­дзе ў Ад­мi­нiст­ра­цыю Прэ­зi­дэн­та Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь, Па­ла­ту прад­стаў­нi­коў i Са­вет Рэс­пуб­лi­кi На­цы­я­наль­на­га схо­ду, Вяр­хоў­ны Суд, Са­вет Мi­нiст­раў па­сту­пi­лі 92 iнi­цы­я­тыў­ныя зва­ро­ты гра­ма­дзян i 2 iнi­цы­я­тыў­ныя зва­ро­ты ар­га­нi­за­цый, што свед­чыць аб знач­нас­цi кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва гра­ма­дзян i ар­га­нi­за­цый на до­ступ у апа­срод­ка­ва­най фор­ме да кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва­суд­дзя.

У боль­шас­цi зва­ро­таў ста­вi­лi­ся пы­тан­нi аб пра­вер­цы кан­сты­ту­цый­нас­цi нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў, якiя пры­мя­ня­юц­ца ў ра­шэн­нях дзяр­жаў­ных ор­га­наў або па­ста­но­вах су­доў агуль­най юрыс­дык­цыi, якiя, па мер­ка­ван­нi за­яў­нi­каў, маг­лi б стаць прад­ме­там iх раз­гля­ду ў Кан­сты­ту­цый­ным Су­дзе.

Iнi­цы­я­тыў­ныя зва­ро­ты раз­гле­джа­ны ўпаў­на­ва­жа­ны­мi ор­га­на­мi ў па­рад­ку, уста­ноў­ле­ным ар­ты­ку­лам 28 За­ко­на «О конституционном судопроизводстве». У Кан­сты­ту­цый­ны Суд па­сту­пi­ла iн­фар­ма­цыя аб вы­нi­ках раз­гля­ду ў мi­ну­лым го­дзе iнi­цы­я­тыў­ных зва­ро­таў Прэ­зi­ды­у­мам Са­ве­та Мi­нiст­раў, па­ста­ян­ны­мi ка­мi­сi­я­мi Па­ла­ты прад­стаў­нi­коў i Са­ве­та Рэс­пуб­лi­кi На­цы­я­наль­на­га схо­ду, Прэ­зi­ды­у­мам Вяр­хоў­на­га Су­да. Упаў­на­ва­жа­ныя ор­га­ны пад­стаў для ўня­сен­ня ад­па­вед­ных пра­па­ноў у Кан­сты­ту­цый­ны Суд не ўба­чы­лi.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што рэ­зуль­та­тыў­насць ус­кос­на­га до­сту­пу гра­ма­дзян да кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва­суд­дзя ў знач­най сту­пе­нi за­ле­жыць ад уня­сен­ня ад­па­вед­ны­мi ўпаў­на­ва­жа­ны­мi ор­га­на­мi iнi­цы­я­тыў­ных зва­ро­таў па вы­нi­ках па­пя­рэд­ня­га ана­лi­зу ад­па­вед­нас­цi нар­ма­тыў­на­га пра­ва­во­га ак­та Кан­сты­ту­цыi, уста­наў­лен­ня на­яў­нас­цi аб­грун­та­ва­ных су­мнен­няў у яго кан­сты­ту­цый­нас­цi, па­коль­кi толь­кi Кан­сты­ту­цый­ны Суд, на­дзе­ле­ны вы­ключ­най кам­пе­тэн­цы­яй па кант­ро­лi кан­сты­ту­цый­нас­цi нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у дзяр­жа­ве, пра­ва­моц­ны вы­ра­шаць, цi ад­па­вя­да­юць нар­ма­тыў­ны пра­ва­вы акт або яго асоб­ныя па­ла­жэн­нi Кан­сты­ту­цыi.

Па­цвяр­джэн­не Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом кан­сты­ту­цый­нас­цi нар­ма­тыў­на­га пра­ва­во­га ак­та або пры­знан­не та­ко­га ак­та не­кан­сты­ту­цый­ным, фар­му­ля­ван­не iм пра­ва­вых па­зi­цый, ад­ра­са­ва­ных за­ка­на­даў­цу або пра­ва­пры­мя­няль­нi­ку, ма­юць на мэ­це ўдас­ка­наль­ван­не кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня, да­сяг­нен­не ад­на­стай­на­га ра­зу­мен­ня i рэа­лi­за­цыi кан­сты­ту­цый­ных прад­пi­сан­няў у пра­ва­пры­мя­няль­най дзей­нас­цi i тым са­мым ума­ца­ван­не кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сцi.

IV

Ад­ным з важ­ней­шых па­каз­чы­каў ста­ну кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сцi ў дзяр­жа­ве з'яў­ля­ец­ца поў­нае i свое­ча­со­вае вы­ка­нан­не ра­шэн­няў Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, якое свед­чыць аб ад­каз­ных ад­но­сi­нах дзяр­жаў­ных ор­га­наў i служ­бо­вых асоб, уцяг­ну­тых у пра­цэс за­бес­пя­чэн­ня вы­ка­нан­ня ра­шэн­няў Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, эфек­тыў­нас­цi i дзейс­на­сцi кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва­суд­дзя, рэа­лi­за­цыi кан­сты­ту­цый­ных га­ран­тый аба­ро­ны пра­воў i сва­бод гра­ма­дзян, пра­воў i за­кон­ных iн­та­рэ­саў ар­га­нi­за­цый.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што дзяр­жаў­ны­мi ор­га­на­мi i служ­бо­вы­мi асо­ба­мi пры­ма­юц­ца не­аб­ход­ныя ме­ры па вы­ка­нан­нi ра­шэн­няў Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, а так­са­ма ўлi­ку ў сва­ёй дзей­нас­цi пра­ва­вых па­зi­цый, якiя змя­шча­юц­ца ў гэ­тых ра­шэн­нях.

У 2020 го­дзе вы­ка­на­ны ча­ты­ры ра­шэн­нi Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да i рэа­лi­за­ва­ны тры пра­ва­выя па­зi­цыi.

1. Вы­ка­на­ны ра­шэн­нi Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да аб уста­ра­нен­нi ў нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­тах пра­бе­лаў, вы­клю­чэн­нi ў iх пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­цi, пры­ня­тыя на пад­ста­ве част­кi
трэ­цяй ар­ты­ку­ла 22 Ко­дэк­са аб су­даў­лад­ка­ван­нi i ста­ту­се суд­дзяў, ар­ты­ку­ла 158 За­ко­на «О конституционном судопроизводстве».

1.1. У ра­шэн­нi «О пра­во­вом регулировании исчисления сро­ка предъявления исполнительного до­ку­мен­та к исполнению» (пры­ня­та 14 лю­та­га 2018 г.) пры­зна­на не­аб­ход­ным у мэ­тах рэа­лi­за­цыi кан­сты­ту­цый­на­га прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва i за­бес­пя­чэн­ня прын­цы­пу пра­ва­вой вы­зна­ча­нас­цi ўста­ра­нiць ня­вы­зна­ча­насць у кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­нi пе­ра­пы­нен­ня тэр­мi­ну прад'яў­­лен­ня вы­ка­наў­ча­га да­ку­мен­та да вы­ка­нан­ня ў вы­пад­ку прад'­яў­лен­ня да вы­ка­нан­ня вы­ка­наў­ча­га да­ку­мен­та, ра­ней вер­ну­та­га спаг­нан­нi­ку па яго за­яве.

Ра­шэн­не вы­ка­на­на За­ко­нам Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 6 сту­дзе­ня 2021 г. «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам исполнительного производства», якiм ар­ты­кул 35 За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «Об исполнительном производстве» да­поў­не­ны нор­май, якая ўста­наў­лi­вае, што, ка­лi ра­ней вы­ка­наў­чае вя­дзен­не бы­ло скон­ча­на ў су­вя­зi з вяр­тан­нем вы­ка­наў­ча­га да­ку­мен­та спаг­нан­нi­ку па пад­ста­вах, ука­за­ных у аб­за­цах дру­гiм i дзя­вя­тым част­кi пер­шай ар­ты­ку­ла 53 да­дзе­на­га За­ко­на, тэр­мiн прад'­яў­лен­ня вы­ка­наў­ча­га да­ку­мен­та да вы­ка­нан­ня, уста­ноў­ле­ны за­ка­на­даў­чы­мi ак­та­мi, ска­ра­ча­ец­ца на пе­ры­яд яго зна­хо­джан­ня на вы­ка­нан­нi ў ор­га­нах пры­му­со­ва­га вы­ка­нан­ня.

1.2. У ра­шэн­нi «О пра­ве и по­ряд­ке обжалования в суд осужденными к ограничению сво­бо­ды, исправительным ра­бо­там и иным видам наказания примененных к ним мер взыскания» (пры­ня­та 11 лi­пе­ня 2018 г.) ука­за­на на не­аб­ход­насць у мэ­тах рэа­лi­за­цыi кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва кож­на­га на су­до­вую аба­ро­ну, за­бес­пя­чэн­ня вяр­шэн­ства пра­ва i пра­ва­вой вы­зна­ча­нас­цi ў дзе­ю­чым пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­нi ўнес­цi ў Кры­мi­наль­на-вы­ка­наў­чы i Гра­ма­дзян­скi пра­цэ­су­аль­ны ко­дэк­сы Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь змя­нен­няў, якiя ўста­наў­лi­ва­юць пра­ва i па­ра­дак аб­скар­джан­ня ў суд асу­джа­ны­мi да аб­ме­жа­ван­ня сва­бо­ды, па­праў­чых ра­бот i iн­шых вi­даў па­ка­ран­ня пры­ме­не­ных да iх мер спаг­нан­ня.

Ра­шэн­не вы­ка­на­на За­ко­нам Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 10 снеж­ня 2020 г. «Об изменении ко­дек­сов», якiм ар­ты­ку­лы 43, 56 i 185 Кры­мi­наль­на-вы­ка­наў­ча­га ко­дэк­са да­поў­не­ны нор­ма­мi, што пра­ду­гледж­ва­юць пра­ва асу­джа­ных да па­праў­чых ра­бот, аб­ме­жа­ван­ня сва­бо­ды, а так­са­ма не­паў­на­лет­нiх, асу­джа­ных з пры­мя­нен­нем пры­му­со­вых мер вы­ха­ваў­ча­га ха­рак­та­ру, аб­скар­дзiць пры­ме­не­ныя да iх ме­ры спаг­нан­ня вы­шэй­ста­я­чай служ­бо­вай асо­бе, пра­ку­ро­ру або ў суд.

Ад­на­ча­со­ва па­ла­жэн­ня­мi ў ад­но­сi­нах да на­зва­ных ка­тэ­го­рый асоб да­поў­не­ны ар­ты­ку­лы па­ра­гра­фа 61 гла­вы 29 Гра­ма­дзян­ска­га пра­цэ­су­аль­на­га ко­дэк­са, што вы­зна­чае пе­ра­лiк асу­джа­ных, якiя ма­юць пра­ва на аб­скар­джан­не спаг­нан­няў, што на­кла­да­юц­ца на iх упаў­на­ва­жа­ны­мi ор­га­на­мi, служ­бо­вы­мi асо­ба­мi ў па­рад­ку, уста­ноў­ле­ным Кры­мi­наль­на-вы­ка­наў­чым ко­дэк­сам.

1.3. Ра­шэн­нем «О пра­во­вом регулировании производства по уго­лов­ным де­лам по вновь открывшимся обс­то­я­тель­ствам» (пры­ня­та 23 кра­са­вi­ка 2019 г.) у мэ­тах рэа­лi­за­цыi кан­сты­ту­цый­на­га пра­ва кож­на­га на су­до­вую аба­ро­ну, за­бес­пя­чэн­ня вяр­шэн­ства пра­ва i ўста­ра­нен­ня пра­бе­ла ў дзе­ю­чым пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­нi пры­зна­на не­аб­ход­ным унес­цi ў Кры­мi­наль­на-пра­цэ­су­аль­ны ко­дэкс Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь змя­нен­нi, якiя ўста­наў­лi­ва­юць пра­ва за­цi­каў­ле­ных асоб на аб­скар­джан­не ў суд па­ста­но­вы пра­ку­ро­ра аб спы­нен­нi ўзбу­джа­на­га iм вя­дзен­ня па кры­мi­наль­най спра­ве па iз­ноў ад­кры­тых ака­лiч­нас­цях.

Ра­шэн­не вы­ка­на­на За­ко­нам Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 6 сту­дзе­ня 2021 г. «Об изменении ко­дек­сов по воп­ро­сам уго­лов­ной ответственности», якiм у ар­ты­ку­лы 139, 142 i 421 Кры­мi­наль­на-пра­цэ­су­аль­на­га ко­дэк­са ўне­се­ны змя­нен­нi, што ўста­наў­лi­ва­юць пра­ва за­цi­каў­ле­ных асоб на аб­скар­джан­не ў су­до­вым па­рад­ку па­ста­но­вы пра­ку­ро­ра аб спы­нен­нi ўзбу­джа­на­га iм вя­дзен­ня па кры­мi­наль­най спра­ве па iз­ноў ад­кры­тых ака­лiч­нас­цях.

1.4. У ра­шэн­нi «О пра­во­вом регулировании приостановления деятельности юридических лиц и индивидуальных предпринимателей» (пры­ня­та 25 мая 2016 г.) у мэ­тах вы­ка­нан­ня кан­сты­ту­цый­ных прын­цы­паў вяр­шэн­ства пра­ва i за­кон­на­сцi, роў­на­сцi ўсiх пе­рад за­ко­нам ука­за­на на не­аб­ход­насць уста­ра­нiць пра­ва­вую ня­вы­зна­ча­насць у кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­нi пры­пы­нен­ня дзей­нас­цi юры­дыч­ных асоб i iн­ды­вi­ду­аль­ных прад­пры­маль­нi­каў.

Ра­шэн­не вы­ка­на­на За­ко­нам Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 17 лi­пе­ня 2020 г. «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам контр­оль­ной (над­зор­ной) деятельности», якiм у Гас­па­дар­чым пра­цэ­су­аль­ным ко­дэк­се Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь за­ма­ца­ва­ны па­ра­дак па­да­чы ў суд, што раз­гля­дае эка­на­мiч­ныя спра­вы, за­яў аб уста­наў­лен­нi пры­пы­нен­ня (за­ба­ро­ны) дзей­нас­цi суб'­ек­та (яго цэ­хаў, вы­твор­чых участ­каў), аб'­ек­та бу­даў­нiц­тва, аб­ста­ля­ван­ня i аб пра­даў­жэн­нi пры­пы­нен­ня (за­ба­ро­ны) вы­твор­час­цi i (або) рэа­лi­за­цыi та­ва­раў (ра­бот, па­слуг), экс­плу­а­та­цыi транс­парт­ных срод­каў i па­ра­дак раз­гля­ду на­зва­ным су­дом спраў па та­кiх за­явах.

2. Рэа­лi­за­ва­ны пра­ва­выя па­зi­цыi, якiя змя­шча­юц­ца ў ра­шэн­нях Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да, пры­ня­тых у па­рад­ку ажыц­цяў­лен­ня аба­вяз­ко­ва­га па­пя­рэд­ня­га кант­ро­лю кан­сты­ту­цый­нас­цi за­ко­наў.

2.1. У ра­шэн­нi «О соответствии Конституции Республики Бе­ла­русь За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О внесении изменений и дополнений в не­ко­то­рые за­ко­ны Республики Бе­ла­русь по воп­ро­сам вы­нуж­ден­ной миграции» (пры­ня­та 11 лi­пе­ня 2016 г.) Кан­сты­ту­цый­ны Суд, зы­хо­дзя­чы з мiж­на­род­на-пра­ва­вых стан­дар­таў, ука­заў на не­аб­ход­насць кi­ра­вац­ца прын­цы­пам за­бес­пя­чэн­ня най­леп­шых iн­та­рэ­саў дзi­ця­цi пры пры­няц­цi ў ад­но­сi­нах да за­меж­нi­каў, на ўтры­ман­нi якiх зна­хо­дзяц­ца дзе­цi, ра­шэн­няў па пы­тан­нях вы­му­ша­най мiг­ра­цыi.

Ра­шэн­не вы­ка­на­на За­ко­нам Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 10 снеж­ня 2020 г. «Об изменении За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О граж­дан­стве Республики Бе­ла­русь», якiм ар­ты­кул 3 За­ко­на Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь «О граж­дан­стве Республики Бе­ла­русь», што ўста­наў­лi­вае прын­цы­пы гра­ма­дзян­ства Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь, да­поў­не­ны но­вым прын­цы­пам, згод­на з якiм пры пры­няц­цi ра­шэн­няў у ад­но­сi­нах да дзя­цей па пы­тан­нях гра­ма­дзян­ства ўлiч­ва­юц­ца най­леп­шыя iн­та­рэ­сы дзi­ця­цi.

2.2. У ра­шэн­нi «О соответствии Конституции Республики Бе­ла­русь За­ко­на Республики Бе­ла­русь «О внесении изменений и дополнений в не­ко­то­рые за­ко­ны Республики Бе­ла­русь» (пры­ня­та 27 снеж­ня 2016 г.) ад­зна­ча­ны аб'­ек­тыў­ны ха­рак­тар не­аб­ход­нас­цi ка­рэк­цi­роў­кi за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня пен­сi­ён­на­га за­бес­пя­чэн­ня ў част­цы па­ве­лi­чэн­ня ста­жу ра­бо­ты з вы­пла­тай аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых уз­но­саў у бюд­жэт дзяр­жаў­на­га па­за­бюд­жэт­на­га фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­нiц­тва Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь.

Да­дзе­ная пра­ва­вая па­зi­цыя ўлi­ча­на ва Ука­зе Прэ­зi­дэн­та Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 10 лю­та­га 2020 г. № 48 «О повышении уров­ня социальной защиты граж­дан в связи с призывом на сроч­ную во­ен­ную служ­бу, служ­бу в ре­зер­ве», якiм, у пры­ват­нас­цi, пра­ду­гле­джа­на, што ў стаж ра­бо­ты з вы­пла­тай аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых уз­но­саў у бюд­жэт на­зва­на­га фон­ду для на­зна­чэн­ня пра­цоў­ных пен­сiй уклю­ча­ец­ца фак­тыч­ная пра­цяг­ласць пе­ры­я­даў тэр­мi­но­вай ва­ен­най служ­бы, за якiя пра­во­дзi­ла­ся вы­пла­та аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых уз­но­саў згод­на з за­ка­на­даў­ствам аб дзяр­жаў­ным са­цы­яль­ным стра­ха­ван­нi, а так­са­ма ва Ука­зе Прэ­зi­дэн­та Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 18 мая 2020 г. № 171 «О социальной под­держ­ке от­дель­ных категорий граж­дан», па­ла­жэн­нi яко­га знай­шлi ад­люст­ра­ван­не ў За­ко­не Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 10 снеж­ня 2020 г. «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам пенсионного обеспечения и го­су­дар­ствен­но­го социального страхования».

2.3. У ра­шэн­нi «О соответствии Конституции Республики Бе­ла­русь За­ко­на Республики Бе­ла­русь «Об изменении ко­дек­сов» (пры­ня­та 8 лi­пе­ня 2019 г.) у мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня кан­сты­ту­цый­на­га прын­цы­пу вяр­шэн­ства пра­ва звер­ну­та ўва­га за­ка­на­даў­ца на не­аб­ход­насць пры да­лей­шым удас­ка­наль­ван­нi пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня ўста­ра­нiць ня­ўзгод­не­насць норм Гра­ма­дзян­ска­га пра­цэ­су­аль­на­га ко­дэк­са, Гас­па­дар­ча­га пра­цэ­су­аль­на­га ко­дэк­са i За­ко­на «Об исполнительном производстве» праз за­ма­ца­ван­не ў якас­цi ме­ры па за­бес­пя­чэн­нi вы­ка­нан­ня вы­ка­наў­ча­га да­ку­мен­та ча­со­ва­га аб­ме­жа­ван­ня гра­ма­дзя­нi­на або iн­ды­вi­ду­аль­на­га прад­пры­маль­нi­ка, якiя з'яў­ля­юц­ца даў­жнi­ка­мi, у на­вед­ван­нi вiр­ту­аль­ных iг­раль­ных уста­ноў i ўдзе­ле ў аза­ртных гуль­нях.

Ра­шэн­не вы­ка­на­на За­ко­нам Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь ад 6 сту­дзе­ня 2021 г. «Об изменении за­ко­нов по воп­ро­сам исполнительного производства», якiм ар­ты­кул 60 За­ко­на «Об исполнительном производстве» да­поў­не­ны та­кой ме­рай па за­бес­пя­чэн­нi вы­ка­нан­ня вы­ка­наў­ча­га да­ку­мен­та, як ча­со­вае аб­ме­жа­ван­не даў­жнi­ка — гра­ма­дзя­нi­на, у тым лi­ку iн­ды­вi­ду­аль­на­га прад­пры­маль­нi­ка, у на­вед­ван­нi вiр­ту­аль­ных iг­раль­ных уста­ноў i ўдзе­ле ў аза­ртных гуль­нях.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што свое­ча­со­вае i поў­нае вы­ка­нан­не яго ра­шэн­няў са­дзей­нi­чае эфек­тыў­на­му пра­ва­во­му рэ­гу­ля­ван­ню гра­мад­скiх ад­но­сiн на асно­ве па­ла­жэн­няў Кан­сты­ту­цыi, па­вы­шэн­ню да­ве­ру гра­ма­дзян да ор­га­наў дзяр­жаў­най ула­ды, ума­ца­ван­ню iх упэў­не­нас­цi ў га­ран­та­ван­нi дзяр­жа­вай рэа­лi­за­цыi i аба­ро­ны пра­воў i сва­бод як най­вы­шэй­шай каш­тоў­нас­цi i мэ­ты гра­мад­ства i дзяр­жа­вы, за­цвяр­джэн­ню кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сцi.

pixabay.com

V

На пад­ста­ве сiс­тэм­на­га ана­лi­зу кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня, раз­гле­джа­ных спраў i ма­тэ­рыя­лаў, зва­ро­таў гра­ма­дзян i ар­га­нi­за­цый Кан­сты­ту­цый­ны Суд пры­хо­дзiць да на­ступ­ных вы­ва­даў i пра­па­ноў.

1. Ажыц­цяў­ля­ю­чы функ­цыю кант­ро­лю за кан­сты­ту­цый­нас­цю нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у дзяр­жа­ве, Кан­сты­ту­цый­ны Суд у 2020 го­дзе пра­ве­рыў 44 за­ко­ны, пры­ня­тыя Па­ла­тай прад­стаў­нi­коў i адоб­ра­ныя Са­ве­там Рэс­пуб­лi­кi На­цы­я­наль­на­га схо­ду, да iх пад­пi­сан­ня Прэ­зi­дэн­там Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь. У цэ­лым усе за­ко­ны, пра­ве­ра­ныя Кан­сты­ту­цый­ным Су­дом, пры­зна­ны ад­па­вед­ны­мi Кан­сты­ту­цыi.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд па­цвер­дзiў вы­ка­нан­не i раз­вiц­цё ў пры­ня­тых за­ко­нах прын­цы­паў i норм Кан­сты­ту­цыi, сфар­му­ля­ваў пра­ва­выя па­зi­цыi, на­кi­ра­ва­ныя на да­лей­шае за­бес­пя­чэн­не ў дзей­нас­цi дзяр­жаў­ных ор­га­наў, ар­га­нi­за­цый, служ­бо­вых асоб i гра­ма­дзян рэ­жы­му кан­сты­ту­цый­най за­кон­на­сцi.

У не­ка­то­рых за­ко­нах вы­яў­ле­ны дэ­фек­ты пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня, аб­умоў­ле­ныя на­яў­нас­цю пра­бе­лаў i пра­ва­вой ня­вы­зна­ча­нас­цi, у су­вя­зi з чым за­ка­на­даў­цу рэ­ка­мен­да­ва­на ўста­ра­нiць iх пры да­лей­шым удас­ка­наль­ван­нi за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня гра­мад­скiх ад­но­сiн.

У асоб­ных ра­шэн­нях у мэ­тах не­да­пу­шчэн­ня па­ру­шэн­ня пра­воў i сва­бод гра­ма­дзян у пра­ва­пры­мя­няль­най прак­ты­цы Кан­сты­ту­цый­ны Суд ары­ен­та­ваў на пры­мя­нен­не за­ко­наў з улi­кам вы­яў­ле­на­га кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га змес­ту пра­ва­вых норм.

2. Су­час­нае кан­сты­ту­цый­нае раз­вiц­цё па­цвяр­джае, што фун­да­мен­таль­ныя кан­сты­ту­цый­ныя па­ла­жэн­нi ва­ло­да­юць на­роў­нi з нар­ма­тыў­на-пра­ва­вым змес­там вы­со­кiм уз­роў­нем па­лi­ты­ка-iдэа­ла­гiч­ных, ма­раль­на-этыч­ных, са­цы­я­куль­тур­ных па­чат­каў кан­крэт­на-гiс­та­рыч­на­га ха­рак­та­ру. Сiс­тэ­ма каш­тоў­нас­цей, якiя з'яў­ля­юц­ца аба­вяз­ко­вы­мi эле­мен­та­мi кан­сты­ту­цы­я­на­лiз­му, зна­хо­дзiць ле­гi­тым­нае нар­ма­тыў­нае за­ма­ца­ван­не ў Кан­сты­ту­цыi i рэа­лi­зу­ец­ца праз пра­ва­вое рэ­гу­ля­ван­не гра­мад­скiх ад­но­сiн.

Кан­сты­ту­цы­я­на­лi­за­цыя пра­ва за­бяс­печ­ва­ец­ца за­ка­на­даў­ствам, за­сна­ва­ным на вяр­шэн­стве Кан­сты­ту­цыi як вы­зна­чаль­ным фак­та­ры гар­ма­нiч­на­га i ўстой­лi­ва­га раз­вiц­ця гра­мад­ства i дзяр­жа­вы.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд лi­чыць, што за­ка­на­даў­цу не­аб­ход­на ў пры­ма­е­мых за­ко­нах адэ­кват­на ад­люст­роў­ваць фар­мi­ру­е­мыя гра­мад­скiя ад­но­сi­ны, аба­пi­рац­ца на пад­трым­ку шы­ро­кiх сла­ёў на­сель­нiц­тва пры ўста­наў­лен­нi i змя­нен­нi пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня ў важ­ных сфе­рах жыц­ця­дзей­нас­цi гра­мад­ства i дзяр­жа­вы.

У гэ­тых мэ­тах мэ­та­згод­на ў прак­ты­цы за­ка­нат­вор­чай дзей­нас­цi сiс­тэм­на вы­ка­рыс­тоў­ваць iн­сты­ту­ты праг­на­за­ван­ня, гра­мад­ска­га аб­мер­ка­ван­ня i гра­мад­скiх экс­пер­тыз, агуль­на­на­цы­я­наль­ных i рэ­гi­я­наль­ных дыя­ло­гаў па пра­ек­тах нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў.

3. Раз­вiц­цё су­час­ных iн­фар­ма­цый­ных i ка­му­нi­ка­цый­ных тэх­на­ло­гiй зай­мае вы­зна­чаль­нае мес­ца ў да­лей­шым раз­вiц­цi гра­мад­ства i дзяр­жа­вы.

Лiч­ба­вi­за­цыя гра­мад­скiх ад­но­сiн пас­ля­доў­на фар­мi­руе но­вую са­цыяль­­ную, эка­на­мiч­ную, па­лi­тыч­ную i пра­ва­вую рэ­аль­насці, аб­умоў­лi­вае аб­наў­лен­не i транс­фар­ма­цыю пра­ва.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­тае ўва­гу за­ка­на­даў­ца, што кан­сты­ту­цы­я­на­лi­за­цыя фар­мi­ру­е­май iн­фар­ма­цый­на-лiч­ба­вай пра­сто­ры па­тра­буе дакт­ры­наль­на­га асэн­са­ван­ня i эфек­тыў­на­га за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня. Пры гэ­тым у но­вых умо­вах лiч­ба­вай рэ­аль­нас­цi сiс­тэ­ма пра­ва па­вiн­на га­ран­та­ваць бяс­пе­ку рэа­лi­за­цыi пра­воў i сва­бод ча­ла­ве­ка, ста­бiль­насць i ды­на­мiзм у кан­сты­ту­цый­ным раз­вiц­цi, за­ха­ван­не i ўма­ца­ван­не на­цы­я­наль­ных фун­да­мен­таль­ных каш­тоў­нас­цяў бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства i дзяр­жа­вы.

4. Пры­яры­тэт­ным на­прам­кам у ця­пе­раш­нi час з'яў­ля­ец­ца комп­лекс­нае i сiс­тэм­нае ар­га­нi­за­цый­на-пра­ва­вое за­бес­пя­чэн­не лiч­ба­вай эка­но­мi­кi для ства­рэн­ня мак­сi­маль­на спры­яль­ных умоў i сты­му­ля­ван­ня дзе­ла­вой ак­тыў­нас­цi яе суб'­ек­таў, рэа­лi­за­цыi мер пад­трым­кi прад­пры­маль­нiц­тва з да­па­мо­гай лiч­ба­вых сэр­вi­саў у дыс­тан­цый­най фор­ме, шы­ро­ка­га вы­ка­ры­стан­ня пе­ра­ваг но­вых iн­фар­ма­цый­на-тэх­на­ла­гiч­ных ра­шэн­няў у эка­на­мiч­най дзей­нас­цi.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд ад­зна­чае, што для лiч­ба­вай эка­но­мi­кi па­тра­бу­ец­ца раз­вiц­цё нар­ма­тыў­най пра­ва­вой ба­зы, ства­рэн­не пра­ва­вых рэ­гу­ля­та­раў но­ва­га па­ка­лен­ня, якiя за­бяс­печ­ва­юць лiч­ба­вую транс­фар­ма­цыю эка­на­мiч­ных пра­цэ­саў.

У гэ­тых мэ­тах не­аб­ход­ны раз­вiц­цё за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня лiч­ба­вых пра­ва­ад­но­сiн, удас­ка­наль­ван­не iн­сты­ту­таў пра­ва ўлас­нас­цi, кар­па­ра­тыў­на­га пра­ва, аграр­на­га пра­ва, ганд­лё­ва­га (ка­мер­цый­на­га) пра­ва, за­ма­ца­ван­не лiч­ба­вых пра­воў i рас­крыц­цё iх змес­ту ў Гра­ма­дзян­скiм ко­дэк­се Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь.

5. Сут­насць су­час­най са­цы­яль­най дзяр­жа­вы за­клю­ча­ец­ца ў за­бес­пя­чэн­нi ўмоў для па­вы­шэн­ня даб­ра­бы­ту, уз­роў­ню жыц­ця чле­наў гра­мад­ства, ства­рэн­нi са­цы­яль­ных га­ран­тый i фар­мi­ра­ван­нi эка­на­мiч­ных сты­му­лаў у гра­мад­скай вы­твор­час­цi.

Пра­цэ­сы лiч­ба­вi­за­цыi аб­умоў­лi­ва­юць но­вы ўзро­вень кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га за­бес­пя­чэн­ня раз­вiц­ця са­цы­яль­най дзяр­жа­вы. Пры гэ­тым ма­дэр­нi­за­цыя нар­ма­тыў­на-пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня ў са­цы­яль­най сфе­ры аб­умоў­ле­на транс­фар­ма­цы­яй пра­цоў­ных пра­ва­ад­но­сiн i ўзнiк­нен­нем но­вых форм за­ня­тас­цi, раз­вiц­цём ме­ды­цын­скiх, аду­ка­цый­ных i iн­шых па­слуг з вы­ка­ры­стан­нем лiч­ба­вых тэх­на­ло­гiй.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд лi­чыць, што за­ка­на­даў­цу не­аб­ход­на вы­пра­цоў­ваць пра­ва­выя ме­ха­нiз­мы, якiя за­бяс­печ­ва­юць су­час­ныя стан­дар­ты са­цы­яль­най аба­ро­ны i са­цы­яль­на­га стра­ха­ван­ня для ра­бот­нi­каў усiх форм за­ня­тас­цi, эфек­тыў­нае вы­ка­ры­стан­не но­вых маг­чы­мас­цяў iн­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гiй для па­вы­шэн­ня да­ступ­нас­цi i якас­цi са­цы­яль­ных па­слуг.

6. Су­час­ныя пра­цэ­сы лiч­ба­вi­за­цыi гра­мад­скiх ад­но­сiн на­пра­мую ўздзей­нi­ча­юць на аб'­ём i змест кан­сты­ту­цый­на­га ста­ту­су асо­бы, з'яў­ля­юц­ца но­выя iн­фар­ма­цый­на-лiч­ба­выя маг­чы­мас­цi, фар­мi­ру­юц­ца лiч­ба­выя пра­вы i аба­вяз­кi.

У гэ­тых умо­вах ма­дэр­нi­за­цыя кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­во­га ста­ту­су асо­бы па­тра­буе раз­вiц­ця пра­ва­во­га рэ­гу­ля­ван­ня з улi­кам та­го, што агуль­на­пра­ва­вы прын­цып сва­бо­ды асо­бы ў ця­пе­раш­нi час уклю­чае доб­ра­ах­вот­ную iн­фар­ма­ва­ную зго­ду ча­ла­ве­ка на ўза­е­ма­дзе­ян­не з iн­фар­ма­цый­на-iн­тэ­ле­кту­аль­ны­мi сiс­тэ­ма­мi i аба­вя­зак дзяр­жа­вы за­бяс­пе­чыць бяс­пе­ку та­ко­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­тае ўва­гу Пар­ла­мен­та на не­аб­ход­насць свое­ча­со­ва­га за­ка­на­даў­ча­га рэ­гу­ля­ван­ня но­вых гра­мад­скiх ад­но­сiн, што ўзнi­ка­юць у су­вя­зi з лiч­ба­вi­за­цы­яй, i но­вых ме­ха­нiз­маў рэа­лi­за­цыi пра­воў i сва­бод, якiя ма­юць вiр­ту­аль­нае пра­яў­лен­не. Для за­ка­на­даў­ча­га вы­зна­чэн­ня ба­лан­су па­мiж сва­бо­дай асо­бы ў лiч­ба­вым гра­мад­стве i iн­шы­мi кан­сты­ту­цый­на знач­ны­мi каш­тоў­нас­ця­мi па­трэб­на кан­сты­ту­цы­я­на­лi­за­цыя но­вых iн­фар­ма­цый­на-лiч­ба­вых маг­чы­мас­цей як асо­бы, так i ор­га­наў дзяр­жаў­най ула­ды.

7. Па­ла­жэн­нi Кан­сты­ту­цыi аб дэ­ма­кра­тыч­ным ха­рак­та­ры бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы, не­па­хiс­нас­цi ўсто­яў на­ро­да­ўлад­дзя, пра­ве на­ро­да ажыц­цяў­ляць сваю ўла­ду не­па­срэд­на, праз прад­стаў­нi­чыя i iн­шыя ор­га­ны ў фор­мах i ме­жах, вы­зна­ча­ных Кан­сты­ту­цы­яй, рэа­лi­зу­юц­ца ўдзе­лам гра­ма­дзян у вы­ра­шэн­нi пы­тан­няў гра­мад­скай i дзяр­жаў­най важ­нас­цi пры да­па­мо­зе раз­на­стай­ных форм i спо­са­баў, у тым лi­ку з вы­ка­ры­стан­нем су­час­ных срод­каў лiч­ба­вай ка­му­нi­ка­цыi.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­тае ўва­гу, што су­час­нае кан­сты­ту­цый­на-пра­ва­вое раз­вiц­цё ў мэ­тах за­бес­пя­чэн­ня адзiн­ства гра­мад­ства i да­ве­ру да ўла­ды на асно­ве са­цы­яль­на­га парт­нёр­ства, эка­на­мiч­най, па­лi­тыч­най i са­цы­яль­най са­лi­дар­нас­цi пра­ду­гледж­вае не­аб­ход­насць по­шу­ку ба­лан­су пуб­лiч­ных i пры­ват­ных iн­та­рэ­саў, дзе­ян­няў ула­ды i сва­бо­ды асо­бы на роз­ных уз­роў­нях iх пра­яў­лен­ня.

Для гэ­та­га ва ўмо­вах iн­фар­ма­цый­на­га гра­мад­ства i пра­цэ­саў, якiя ад­бы­ва­юц­ца ў дзяр­жаў­на-гра­мад­скiм бу­даў­нiц­тве, па­тра­бу­ец­ца свое­ча­со­вае за­ка­на­даў­чае рэ­гу­ля­ван­не но­вых форм i спо­са­баў гра­ма­дзян­ска­га ўдзе­лу ў кi­ра­ван­нi спра­ва­мi гра­мад­ства i дзяр­жа­вы.

8. Грун­ту­ю­чы­ся на кан­сты­ту­цый­ных па­ла­жэн­нях, Рэс­пуб­лi­ка Бе­ла­русь пры­знае пры­яры­тэт агуль­на­пры­зна­ных прын­цы­паў мiж­на­род­на­га пра­ва i за­бяс­печ­вае ад­па­вед­насць iм за­ка­на­даў­ства, у сва­ёй знеш­няй па­лi­ты­цы зы­хо­дзiць з прын­цы­паў роў­на­сцi дзяр­жаў, не­пры­мя­нен­ня сi­лы або па­гро­зы сi­лай, не­па­руш­нас­цi ме­жаў, мiр­на­га ўрэ­гу­ля­ван­ня спрэ­чак, не­ўмя­шан­ня ва ўнут­ра­ныя спра­вы i iн­шых агуль­на­пры­зна­ных прын­цы­паў i норм мiж­на­род­на­га пра­ва.

Гла­баль­ны ха­рак­тар лiч­ба­вi­за­цыi аб­умоў­лi­вае пры­знан­не но­вай лiч­ба­вай рэ­аль­нас­цi на мiж­на­род­ным уз­роў­нi i па­тра­буе пры­няц­ця не­аб­ход­ных мер па за­бес­пя­чэн­нi лiч­ба­ва­га, iн­фар­ма­цый­на­га i ў цэ­лым пра­ва­во­га су­ве­рэ­нi­тэ­ту, адап­та­цыi да яе дзе­ю­чай сiс­тэ­мы пра­ва.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд звяр­тае ўва­гу, што пры ўста­наў­лен­нi нар­ма­тыў­на-пра­ва­во­га за­бес­пя­чэн­ня пра­цэ­саў у лiч­ба­вай пра­сто­ры не­аб­ход­на вы­пра­цоў­ваць дзейс­ныя пра­ва­выя ме­ха­нiз­мы за­бес­пя­чэн­ня ба­лан­су на­цы­я­наль­ных i над­на­цы­я­наль­ных iн­та­рэ­саў зы­хо­дзя­чы з вяр­шэн­ства Кан­сты­ту­цыi, кан­сты­ту­цый­ных асноў дзяр­жаў­на­га ла­ду, су­ве­рэ­нi­тэ­ту Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь.

9. Кан­сты­ту­цыя, з'яў­ля­ю­чы­ся па­лi­ты­ка-пра­ва­вым ак­там з асаб­лi­вы­мi ўлас­цi­вас­ця­мi, да­зва­ляе пе­ра­во­дзiць на мо­ву дзе­ю­ча­га за­ка­на­даў­ства, пра­ва­вой iдэа­ло­гii i рэ­аль­най па­лi­ты­кi iдэа­лы асо­бы, гра­мад­ства i дзяр­жа­вы i слу­жыць пра­ва­вым пад­мур­кам дэ­ма­кра­тыч­на­га доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня гра­мад­ства i дзяр­жа­вы.

Эва­лю­цый­нае кан­сты­ту­цый­нае раз­вiц­цё на асно­ве фун­да­мен­таль­ных кан­сты­ту­цый­ных iдэа­лаў i каш­тоў­нас­цяў за­бяс­печ­вае пе­ра­адо­лен­не но­вых па­гроз вяр­шэн­ству пра­ва i кан­сты­ту­цый­на­му пра­ва­па­рад­ку.

Кан­сты­ту­цый­ны Суд лi­чыць, што ў гра­мад­скай свя­до­мас­цi не­аб­ход­на ўма­цоў­ваць ра­зу­мен­не та­го, што па­ва­га, асэн­са­ва­нае i доб­ра­ах­вот­нае вы­ка­нан­не Кан­сты­ту­цыi i за­ко­наў сва­ёй кра­i­ны з'яў­ля­юц­ца ас­но­вай адзiн­ства i кан­са­лi­да­цыi гра­мад­ства, ста­бiль­на­га i ды­на­мiч­на­га раз­вiц­ця Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь.

Гэ­та Па­слан­не пры­ня­та на па­ся­джэн­нi Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь 11 са­ка­вi­ка 2021 г.

Стар­шын­ству­ю­чы — стар­шы­ня Кан­сты­ту­цый­на­га Су­да Рэс­пуб­лi­кi Бе­ла­русь П. П. Мiк­ла­шэ­вiч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.