Вы тут

Зіма ўжо надакучыла!


На працягу больш чым 15 мінулых гадоў вясна пачынала ў нас актыўнічаць ужо з другой паловы сакавіка, а то і раней. Сёлета (на наш погляд) надвор'е відавочна не паспявае за календаром. Зімовы характар надвор'я назіраецца ў большасці краін Еўропы, у тым ліку і ў нас. Паўночныя вятры працягваюць пастаўляць у паўднёвую шырату халоднае паветра. Уначы на нядзелю мінімальная тэмпература паветра ў нашай краіне склала 1—8 марозу. Такога не было ўжо даўно.

Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, зноў пачне цяплець толькі бліжэй да канца гэтага тыдня.


Фота: unsplash.com

А пакуль будзем мерзнуць. Так, сітуацыя ў аўторак не зменіцца. Па-ранейшаму гаспадаром надвор'я застанецца халоднае паветра. Атмасферны ціск пачне інтэнсіўна расці, паменшыцца колькасць аблокаў, і ападкі паступова будуць спыняцца. Максімальная тэмпература ўдзень будзе ўсяго толькі плюс 1—6 градусаў. Такі тэмпературны рэжым на 2—5 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму для гэтых дзён сакавіка.

Ды і далей удзень будзе прыграваць, а ўначы — мароз. Такое надвор'е чакаецца ў сераду і чацвер, калі ў нашай краіне ўсталюецца вобласць павышанага атмасфернага ціску, дзякуючы чаму жыхароў Беларусі чакае больш сонечных гадзін, а слупкі тэрмометраў у дзённыя гадзіны ўпэўнена перасягнуць нулявую адзнаку ў бок цяпла. У асноўным абыдзецца без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах і тратуарах месцамі слізка. Вецер няўстойлівы, уначы слабы, удзень умераны. Тэмпература паветра ў сераду ўначы мінус 2—8 градусаў, месцамі да 10 марозу, удзень — плюс 2—9 градусаў. У чацвер уначы ад мінус 6 да плюс 1 градуса, па паўднёвым усходзе краіны месцамі да 8 марозу, удзень — 3—10 цяпла. У многіх раёнах будзе раставаць апошні снег.

У пятніцу таксама яшчэ не актыўная вясна. У гэты дзень атмасферны ціск пачне падаць, у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 2 градусаў да плюс 4, па паўднёвым усходзе — да 5 марозу, удзень — 4—11 цяпла.

Чакаецца, што цёплае вільготнае акіянічнае паветра прыйдзе на нашу тэрыторыю толькі ў выхадныя.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».