Вы тут

Сабраны рэактар на другім энергаблоку БелАЭС


Спецыялісты скончылі зборку рэактара для забеспячэння правядзення этапу халодна-гарачай абкаткі. Працэс зборкі ўключаў у сябе ўстаноўку ўнутрыкорпусных элементаў, загрузку ў рэактар імітатараў цеплавыдзяляльных зборак (ІЦВЗ), устаноўку блока ахоўных труб і верхняга блока — крышкі рэактара.


Фота дадзена Упраўленнем камунікацый Дзяржкарпарацыі «Расатам».

У найбліжэйшыя дні на АЭС прыступяць да запаўнення першага контуру рэактарнай устаноўкі энергаблока хімічна абяссоленай вадой. Пасля атрымання адпаведных дазволаў пачнуцца асноўныя выпрабаванні, якія папярэднічаюць гарачай абкатцы рэактара другога энергаблока.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.