Вы тут

Юрый Караеў: Прыёмы грамадзян дазваляюць убачыць аб’ектыўную карціну на месцах


Прыёмы грамадзян і сустрэчы з работнікамі прадпрыемстваў дазваляюць убачыць аб'ектыўную карціну на месцах. Такую думку падчас наведвання ААТ «Шчучынскі завод «Аўтапровад» выказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый КАРАЕЎ, паведаміла БелТА.


Фота somes-groupp.ru.

Юрый Караеў азнаёміўся з работай прадпрыемства, пагутарыў з яго калектывам, а таксама правёў асабісты прыём грамадзян. Ён адзначыў эфектыўнасць такога метаду зваротнай сувязі з людзьмі.

«Так заўсёды было. Калі хочаш атрымаць найбольш поўную інфармацыю, пагутары з простымі людзьмі, з тымі, хто працуе ў полі, каля станка. Гэта дазваляе ўбачыць аб'ектыўную карціну таго, што адбываецца», — адзначыў Юрый Караеў. Вельмі важна, падкрэсліў ён, у такіх зносінах і тое, што ў кожнага ёсць магчымасць без пасрэднікаў задаць пытанне менавіта ў такім ключы, у якім яно хвалюе чалавека.

«Людзей заўсёды хвалюе тое, чым жывуць менавіта яны, — іх зарплата, жыллё, зручнасць населенага пункта, пытанні яго развіцця. Вядома, цікавяць пытанні спакою і бяспекі, але ў прынцыпе ў нас з гэтым усё нядрэнна», — адзначыў Юрый Караеў.

У цэнтры ўвагі таксама былі тэмы вакцынацыі, эпідэмічнай сітуацыі. Паступілі і жыццёвыя пытанні, напрыклад, звязаныя з ільготамі для маладых сем'яў.

Загаловак у газеце: Жыццёва важныя пытанні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».