Вы тут

Міліцыя заяўляе пра гатоўнасць забяспечыць парадак у сталіцы


Сталічная міліцыя мае звесткі аб з'яўленні ў інтэрнэце заклікаў да ўдзелу гараджан у несанкцыянаваных акцыях 25 сакавіка і заяўляе пра гатоўнасць забяспечыць парадак у сталіцы. А таксама заклікае мінчан устрымацца ад удзелу ў падобных акцыях, заявіў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл ГРЫБ, перадае БелТА.


«Пры вывучэнні інфармацыйных рэсурсаў ГУУС атрымлівае інфармацыю аб закліках у розных Telegram-каналах да ўдзелу 25 сакавіка ў несанкцыянаваных акцыях на тэрыторыі нашай сталіцы, — сказаў Міхаіл Грыб. — Асноўная мэта правакатараў — дэстабілізацыя абстаноўкі ў горадзе, ініцыяванне сутыкненняў удзельнікаў акцый з супрацоўнікамі міліцыі». Паводле яго слоў, вялікая рызыка правакацый з боку арганізатараў і актыўных удзельнікаў такіх акцый, што ставіць пад пагрозу бяспеку навакольных.

«Невыкананне законных патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі пры выкананні імі сваіх службовых абавязкаў цягне адказнасць. Адміністрацыйная і крымінальная адказнасць наступаюць не толькі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, але і за заклікі да іх», — дадаў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама.

Ён таксама нагадаў, што з 1 сакавіка гэтага года ўступіў у сілу абноўлены КаАП, згодна з якім павялічаны памеры штрафаў, тэрміны адміністрацыйных арыштаў, дададзены новы від пакарання ў выглядзе грамадскіх работ. Адказнасць стала больш жорсткай за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і заклікі да іх, абразу службовых асоб, непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні ёй службовых абавязкаў, выкарыстанне і выраб забароненых сцягоў, плакатаў, сімвалаў, розных эмблем, блакаванне дарог і стварэнне аварыйнай абстаноўкі.

«Хачу асобна папярэдзіць, што, паводле абноўленага кодэкса, за ўдзел у такіх акцыях непаўналетніх прадугледжаны штраф для бацькоў да 30 базавых велічынь», — падкрэсліў кіраўнік сталічнай міліцыі і звярнуўся да бацькоў з просьбай перасцерагчы сваіх дзяцей ад удзелу ў няўзгодненых акцыях.

Амаль кожны другі абвінавачаны па справах аб масавых беспарадках з прычыненнем шкоды, гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў правапарадку ў Мінску асуджаны да пазбаўлення волі. Пра гэта заявіў пракурор горада Мінска Алег ЛАЎРУХІН.

Пракуратура сталіцы адзначае стабілізацыю абстаноўкі ў плане пратэсных праяў у Мінску ў параўнанні з падзеямі лета і восені 2020 года. Здзяйсняюцца адзінкавыя затрыманні з нагоды «адзінкавых пікетаў, расклейвання стыкераў, недзяржаўнай сімволікі». Па такіх справах людзі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Крымінальныя справы таксама масава сыходзяць у суд.

«На сённяшні дзень у пракуратуру паступіла 171 крымінальная справа, звязаная з постэлектаральнай кампаніяй і тымі масавымі беспарадкамі, якія адбыліся са жніўня мінулага года, у дачыненні да 198 асоб. Асноўная іх маса ўтрымліваецца пад вартай. На сённяшні дзень у судзе разгледжана ўжо 136 крымінальных спраў у дачыненні да 151 абвінавачанага. Як паказвае практыка разгляду гэтых крымінальных спраў, амаль кожны другі прыцягнуты да адказнасці асуджаецца да пазбаўлення волі. Астатнія, як правіла, да абмежавання волі з накіраваннем або без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу», — сказаў Алег Лаўрухін.

Пракаментаваў ён і заклікі ў Telegram-каналах выходзіць на вуліцу 25 сакавіка. «Некаторыя людзі, не разабраўшыся ў сітуацыі, што гэта за дзень, адкуль узяўся, чым матывуюць ініцыятары правядзення гэтых акцый неабходнасць выхаду на масавыя мерапрыемствы, здзяйсняюць неабдуманыя ўчынкі, за якія потым даводзіцца адказваць», — адзначыў пракурор.

Інфраструктуры Мінска пры масавых беспарадках і несанкцыянаваных акцыях у 2020 годзе нанесены ўрон на суму больш як Br1 млн. «На сённяшні дзень пракурорамі заяўлена каля 136 іскаў на паказаную суму. І адначасова з разглядам крымінальных спраў разглядаюцца гэтыя іскі, якія задавальняюцца — шкода спаганяецца з асоб, вінаватых у прычыненні шкоды», — заўважыў Алег Лаўрухін.

Таксама ён нагадаў пра крымінальную адказнасць у выпадку, калі падчас несанкцыянаваных акцый здзяйсняюцца масавыя беспарадкі, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады. «За такія дзеянні прадугледжана адказнасць ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі», — сказаў Алег Лаўрухін.

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: За пратэсны «шпацыр» — сур'ёзная адказнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.