Вы тут

Сяргей Рачкоў: Людзей хвалюе не толькі быт, але і захаванне нашай беларускай дзяржавы


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ правёў сёння прыём грамадзян.


Спектр узнятых праблем быў самым разнастайным: ад непаразуменняў з былым працадаўцам да нармалізацыі адносінаў нашай краіны са знешнім светам.

У прыватнасці, жыхарка Лепеля Іна Аляксандраўна скардзілася Сяргею Рачкову на неадэкватныя, з яе пункту гледжання, адносіны з боку яе былой працадаўцы, якая працуе ў сферы турызму. Жанчыну не звязваюць працоўныя адносіны з турыстычнай арганізацыяй ужо сем гадоў, але да гэтага часу ўзаемаразуменне па некаторых пытаннях бакі так і не змаглі знайсці. Нават у судовым парадку.

Сяргей Рачкоў параіў заяўніцы акрэсліць спіс пытанняў больш канкрэтна, а не агулам, як агучыла жанчына:

Чаго вы дамагаецеся? Канчатковага разліку, выдачы працоўнай кніжкі ці пералічэння ўнёскаў у фонд сацыяльнай занятасці насельніцтва? — спытаў ён і паабяцаў заяўніцы ўважліва разабрацца па кожным з пастаўленых пытанняў. Дарэчы, да вывучэння яе сітуацыі даручана далучыцца і праваахоўным органам.

Мінчанін Вадзім Уладзіміравіч таксама прыйшоў са сваёй «працоўнай» праблемай — ён прасіў сенатара пасадзейнічаць яму ў аднаўленні на службе ў органах унутраных спраў. Жыхарку з Жодзіна Галіну Іванаўну цікавіла пытанне афармлення спадчыны. А вось жыхар Баранавіч Сяргей Сяргеевіч і мінчанін Сяргей Мікалаевіч прышлі да сенатара з пытаннем, звязаным з нармалізацыяй адносінаў Рэспублікі Беларусь са знешнім светам і вывадам краіны з крызісу.

Звычайна людзі прыходзяць са скаргамі, але зараз больш актыўна звяртаюцца грамадзяне з выказваннем сваёй грамадскай, палітычнай, грамадскай пазіцыяй, — адзначыў у гутарцы з журналістамі Сяргей Рачкоў. — І тэлефонныя званкі, і асабістыя прыёмы атрымалі распаўсюджанне і большую практыку, што сведчыць аб тым, што сёння людзей хвалюе не толькі быт, але і захаванне нашай беларускай дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што большасць заяўнікаў, якія тэлефануюць у Савет Рэспублікі і выказваюць свае меркаванні (гэта тычыцца і пісьмовых зваротаў), выступаюць за падтрымку дзяржаўнага курса, развіццё нашай дзяржавы і стабільнасць.

Тое, што забяспечыць устойлівае, мірнае спакойнае жыццё, — акцэнтаваў увагу старшыня профільнай камісіі.      

Акрамя таго, ён адзначае рост даверу насельніцтва да Савета Рэспублікі ў цэлым. Паводле слоў сенатара, за два з паловай месяцы да членаў Прэзідыума Савета Рэспублікі паступіла амаль 650 толькі пісьмовых зваротаў.

Мы робім акцэнт на дбайнасці і дакладнасці разгляду кожнага звароту, — падкрэсліў ён. - Для гэтага па асобных сітуацыях запрашаем людзей сюды, у Савет Рэспублікі, гутарым, удакладняем. Калі паступаюць звароты з рэгіёнаў, даручаем сенатарам, якія працуюць там, сустрэцца з заяўнікамі і высветліць дадатковыя дэталі.

Акрамя таго, пры разглядзе зваротаў стала больш актыўна выкарыстоўвацца практыка выездаў на месцы. Не так даўно ў профільную камісію паступіў сігнал аб тым, што ў адным з дамоў у Мінску быццам бы вырабляюцца наркатычныя сродкі. Разам з супрацоўнікамі МУС члены Савета Рэспублікі выехалі па ўказаным адрасе і ўважліва разабраліся ў сітуацыі, якая апісвалася ў звароце.

Трэба сказаць, што ў перыяд эпідэміі каранавіруса асаблівую ўвагу сенатары надаюць зваротам сталых людзей, паколькі гэта катэгорыя людзей адносіцца да групы падвышанай рызыкі, і менавіта ёй імкнуцца дапамагчы перш за ўсё.

Як патлумачыў Сяргей Рачкоў, у прыватнасці, у Салігорску дапамаглі Ірыне Уладзіміраўне з атрыманнем матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне, а Анатолю Іванавічу — з пуцёўкай у санаторый «Бярозка».

Ведаеце, ёсць і нечаканыя звароты. У нашу камісію, напрыклад, паступіў зварот аднаго замежнага інвестара, якому быў абмежаваны ўезд у Рэспубліку Беларусь. Па нашым прадстаўленні кампетэнтныя органы разгледзелі гэтую сітуацыю і прыйшлі да высновы, што абмежаванне можа быць знятае, — расказаў сенатар. — Мы рады бачыць у нашай краіне замежных інвестараў, турыстаў, канешне, тых, хто выконвае беларускія законы, і, безумоўна, зацікаўлены ў тым, каб развіваць інвестыцыйнае і турыстычнае супрацоўніцтва.

Падсумоўваючы праблематыку зваротаў, старшыя профільнай камісіі адзначыў, што яна вельмі шырокая і разнастайная: гэта і жыллёва-камунальныя пытанні, і добраўпарадкаванне, і іншыя — усё тое, што хвалюе людзей.

Паразважаў сенатар і на тэму заканадаўчых змен.

Зараз пачала работу Канстытуцыйная камісія, канешне, неабходна карэктаваць Асноўны закон краіны, але само жыццё стварае гэты закон і людзей больш за ўсё хвалюе не палітыка, а канкрэтныя пытанні, звязаныя з іх якасцю жыцця, вырашэннем злабадзённых, штодзённых праблем, — падкрэсліў Сяргей Рачкоў. — Таму калі мы праводзім прыёмы грамадзян, звяртаем увагу на тое, каб зрабіць зрэз, які дазваляе нам трымаць руку на пульсе і выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю ў законатворчай дзейнасці.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».