Вы тут

Фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі пройдзе ў Полацку


Сафійскім саборы ў Полацку з 28 сакавіка па 5 мая пройдзе XXХIII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, паведамілі БелТА ў арганізацыйным камітэце фестывалю.


Фота Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

Пад купаламі велічнай полацкай Сафіі гэтай вясной прагучаць шэдэўры старадаўняй камернай музыкі і творы вядомых кампазітараў сучаснасці. Адкрыццё фестывалю адбудзецца 28 сакавіка ў 15.00. Старт шэрагу канцэртаў дадуць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ксенія Пагарэлая і камерны аркестр «Еўропа-Цэнтр» пад кіраўніцтвам Раіля Садыкава. Яны з’яўляюцца нязменнымі ўдзельнікамі фестывалю, а ў якасці госці канцэрта перад гледачом паўстане салістка Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь Таццяна Гаўрылава (сапрана). Чатыры стагоддзі класічнай музыкі — ад Баха да Джэнкінса — такі музычны дыяпазон праграмы першага канцэртнага дня.

Аматары класікі змогуць пабываць на выступленні маскоўскіх салістаў — лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Настассі Быкавай (арган) і Канстанціна Ліманцава (труба) 11 красавіка. Расійскія музыканты вядуць актыўную канцэртную дзейнасць на радзіме і за мяжой. Для полацкага гледача яны выканаюць творы Баха, Гендэля, Шуберта і інш.

Духавы квінтэт салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Беларусі выступіць 16 красавіка. Праграма гасцей са сталіцы будзе прысвечана музыцы мінулага стагоддзя. Творы кампазітараў XX стагоддзя — Стравінскага, Равеля, Канчэлі — набудуць новае гучанне ў непаўторнай атмасферы Сафійскага сабора.

На вечары раманса 21 красавіка народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў (барытон) і піяністка Наталля Котава падораць гледачам цёплую сустрэчу з шэдэўрамі вакальнай лірыкі.

Завяршальным акордам фестывалю стане выступленне 5 мая мужчынскага хору «Усіхсвяцкага». Гэта адзіны ў нашай рэспубліцы прафесійны царкоўны мужчынскі хор, які ўдзельнічае ў богаслужэннях і актыўна вядзе канцэртную дзейнасць. Геаграфія выступленняў хору выходзіць за межы Беларусі. Калектыў прадставіць у Полацку праграму духоўных песнапенняў, народных і свецкіх песень, у тым ліку творы беларускіх кампазітараў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.