Вы тут

Адкрыццё Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра анансаваў міністр адукацыі Ігар Карпенка


Падчас сустрэчы з моладдзю, якая пражывае ў Студэнцкай вёсцы, кіраўнік галіны расказаў аб стварэнні  пляцоўкі, дзе студэнты змогуць абмяркоўваць усе пытанні і сумесна рэалізоўваць маладзёжныя праекты. Таксама Ігар Карпенка падзяліўся са студэнтамі бліжэйшымі планамі па развіцці Студэнцкай вёскі: у іх уваходзіць стварэнне спартыўнай кавярні, музейнай экспазіцыі, прысвечанай Еўрапейскім гульням, маладзёжнага савета Студэнцкай вёскі.


Адказваючы на пытанне аб адмене каранціннага рэжыму ў інтэрнатах, міністр сказаў, што з масавай вакцынацыяй каранцінныя меры будуць паступова адмяняцца. Таксама студэнты цікавіліся перспектывамі сумяшчэння выпускных экзаменаў з цэнтралізаваным тэсціраваннем. Міністр запэўніў, што ў гэтым годзе сумяшчэння не будзе, але гэта пытанне прапрацоўваецца.

Наконт крытыкі ў тэлеграм-каналах Ігар Карпенка сказаў, што «трэба проста ўзяць анучу і памыць», заўважыўшы, што ў часы яго студэнцтва такія пытанні ніколі не ўзнімаліся да ўзроўню міністэрства, студэнты самастойна спраўляліся з бытавымі праблемамі.

Прагучала таксама пытанне наконт таго, наколькі Беларусь прасунулася ў Балонскім працэсе. Па словах міністра, некаторыя еўрапейскія стандарты ўвайшлі ў абноўлены Кодэкс аб адукацыі, які ўжо паступіў для разгляду ў Палату прадстаўнікоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».