Вы тут

Сергеенка: важна захаваць дасягненні суверэннай Беларусі і гістарычную памяць нашага народа


Важна захаваць дасягненні суверэннай Беларусі і гістарычную памяць нашага народа. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка ў час сустрэчы ў Асіповічах з прадстаўнікамі прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і транспартнага машынабудавання. Удзельнікамі сустрэчы сталі каля 200 чалавек, перадае БелТА.


«Для нас важна захаваць дасягненні суверэннай Беларусі і гістарычную памяць народа аб подзвігах нашых продкаў у час Вялікай Айчыннай вайны. У тыя далёкія і страшныя гады яны ваявалі на палях баёў, у сучасным свеце ідзе вайна ў інфармацыйнай прасторы. І тут важна не паддавацца на правакацыі — ва ўсім свеце ідзе працэс дыскрэдытацыі існуючай улады, спроба выставіць героямі тых, хто спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю. Ідзе падмена паняццяў, героямі спрабуюць зрабіць тых, хто на справе імі не з’яўляецца», — адзначыў Ігар Сергеенка.

«Як правіла, для простага чалавека чыгунка асацыюецца з падарожжам, людзі знаходзяць вашу прафесію рамантычнай. Успамінаю свае дзіцячыя гады, якраз гэтак жа лічыў і прадаўжаю лічыць, але пры гэтым разумею, якую важную стратэгічную ролю адыгрывае чыгунка ў жыцці любой дзяржавы, — адзначыў Ігар Сергеенка. — Ваша праца вельмі важна ў жыцці краіны, гэта своеасаблівая крывяносная сістэма транспартных галін нашай дзяржавы. І перш за ўсё я хацеў бы падзякаваць прысутным тут прадстаўнікам калектываў за вашу самаадданую работу, за тое, што ў складаных умовах мінулага года гэта работа была арганізавана добра і зладжана».

Як адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, сустрэча атрымалася цікавай і насычанай: абмяркоўвалася эпідэміялагічная сітуацыя, палітычная абстаноўка ў свеце і Беларусі, эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашай краіны, дасягненні дзяржавы за гады яе існавання.

«У Асіповічах функцыянуе 12 арганізацый і прадпрыемстваў, якія адносяцца да Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, іх уклад у работу ўсяго аддзялення — амаль 40 працэнтаў. Тут працуюць 3,5 тыс. чалавек — чыгуначная станцыя, вагоннае і лакаматыўнае дэпо, станцыя пуці і іншыя. Прадстаўнікі ўсіх калектываў праявілі ўвагу і зацікаўленасць у гэтай сустрэчы, — адзначыў Ігар Сергеенка. — Задаваўся шэраг пытанняў, якія датычыліся павышэння дабрабыту людзей, работы Канстытуцыйнай камісіі, развіцця палітычных партый. Хацелася б адзначыць, што ў мінулым годзе ва ўмовах пандэміі і пэўных палітычных складанасцей чыгунка спрацавала зладжана і без збояў, выконваючы ўсе пастаўленыя перад ёю задачы. Былі пэўныя страты з-за зніжэння колькасці перавозак, у першую чаргу пасажырскіх. Але калектыў выстаяў, прадаўжае працаваць і нацэлены на аптымізм. Гэта дэманструе тое, што нашы людзі змогуць пераадолець любыя цяжкасці».

Як адзначыў адзін з удзельнікаў мерапрыемства майстар Асіповіцкага вагоннага дэпо Яўген Карпаў, сустрэча з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта атрымалася рознабаковай. «Я з задавальненнем паслухаў аб сацыяльна-эканамічнай абстаноўцы ў краіне, аб магчымых змяненнях у Канстытуцыі. Умовамі работы я вельмі задаволены. Я сам з Бабруйска, мне прадаставілі месца ў інтэрнаце, жыву разам з падначаленымі. Каб моладзь заставалася ў малых гарадах, пытанні з жыллём трэба вырашаць», — адзначыў малады чалавек.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.