Вы тут

Галоўчанка: Патрабаванні і да Міністэрства культуры, і да кінастудыі будуць напружанымі і жорсткімі


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».


У прадпрыемства назапасілася праблемы, якія абвастрыліся з-за пандэміі. Мадэль дзяржпадтрымкі кінавытворчасці не дазваляе працаваць на перспектыву, забяспечваць цыклічнасць выхаду фільмаў, уступаць у доўгатэрміновыя пагадненні і планаваць сумесныя фільмы з замежнымі партнёрамі. Абмеркаваць, як вярнуць былы гонар айчыннай кінастудыі, прыехаў прэм’ер.

Асноўныя пытанні, на якія шукалі адказы падчас нарады, агучыў і генеральны дырэктар Уладзімір Карачэўскі: якія задачы, мэты ў нацыянальнай кінастудыя, як працаваць з маладымі рэжысёрамі, якім чынам прадстаўляць кінастудыю на міжнародным рынку.

«Мы кажам не проста пра асобныя фільмы, а прэзентацыю магчымасці здымак у краіне. Гэта будзе садзейнічаць не толькі заробку грошай, а прыходу інвестараў, магчымасці працаваць па прадукцыі. Пры ўсіх плюсах нас вельмі мала ведаюць. Ведаюць асобныя праекты, але нам неабходна больш інтэнсіўна сябе пазіцыянаваць на сусветным рынку», — сказаў кіраўнік кінастудыі.

Па яго словах, вытворчыя магутнасці «Беларусьфільма» задзейнічаны не ў поўным аб’ёме. Кінастудыя можа прадастаўляць шырокі спектр паслуг — ад стварэння касцюма да постпрадакшана.

«Мы можам усё, але ў нас невялікія бюджэтныя рэсурсы на стварэнне кіно ў краіне, невялікі медыя і рэкламны рынак. Таму неабходна рабіць усё, каб працаваць са знешнімі заказчыкамі. Лакдауны вельмі моцна адбіліся на фінансавай сітуацыі», — растлумачыў Уладзімір Карачэўскі, чаму студыя звяртаецца за дзяржпадтрымкай.

Ён дадаў, што «Беларусьфільм» выконвае і сацыяльную ролю, бо здымаюць не толькі камерцыйнае, але і іміджавае для краіны кіно.

Уладзімір Карачэўскі сцвярджае, што аптымальнай формулай суаднясення сацыяльнага і камерцыйнага кіно з’яўляецца 40/60. Пры гэтым імкнуцца перабудоўваць работу пад бізнес. «Ёсць заказ, грошы, мы набралі на праект людзей, заплацілі за работу. Мяркую, у нас будзе штат кінафабрыкі пад забеспячэнне сваёй вытворчасці і аказання паслуг. За апошнія два гады мы пры падтрымцы дзяржавы змаглі закупіць абсталяванне на рэстаўрацыю, для работы анімацыйнай студыі, для працы светаасвятляльнай студыі. Таму мы можам выконваць патрабаванні сучасных заказчыкаў», — канстатаваў генеральны дырэктар.

Прэм’ер-міністра азнаёмілі з вытворчай базай кінастудыі. Ён наведаў здымачныя павільёны, склад ваеннага адзення, стрэльбавы зал, памяшканні запісу гука. Пасля на нарадзе кіраўніцтва Саўміна і прадстаўнікі кінаіндустрыі абмеркавалі прапановы ўрада па механізму дзяржпадтрымкі і развіццю кінематаграфіі.

Па словах Рамана Галоўчанкі, дзяржпадтрымка галіне аказвалася пастаянна па рашэнні кіраўніка дзяржавы. Ён нагадаў, што на кінавытворчасць выдаткавалі 29 мільёнаў рублёў бюджэтных грошай.

«Нядаўна кіраўніком краіны чарговы раз была прынята прапанова па далейшай падтрымцы кінастудыі, якая аказалася ў няпростым становішчы з-за пандэміі. Паменшыліся даходы ад экспартнай дзейнасці. Нягледзячы на тое, што вы людзі творчыя, патрабаванні і да Міністэрства культуры, і да кінастудыі будуць напружанымі і жорсткімі», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Ужо ў размове з журналістамі Раман Галоўчанка дадаў, што экспартныя паслугі, якія зменшыліся з-за пандэміі, давалі значную падтрымку кінастудыі.

«Гэта пытанне разглядалася яшчэ да сённяшняй нарады. Урадам выпрацаваны меры падтрымкі ў гэты няпросты перыяд. Яны тычацца прадастаўлення зваротных фінансавых рэсурсаў для бягучай дзейнасці і меры дзяржаўнай падтрымкі па субсідзіраванні вытворчасці нацыянальных фільмаў. На завяршаючай стадыі праекты адпаведных прававых актаў», — канстатаваў прэм’ер.

На нарадзе ўдзялілі ўвагу пытанню, як гэтыя меры кінастудыя выкарыстае, каб выйсці на прыбытковасць.

«Мы размаўлялі і пра запатрабаванасць тэматык сучасным гледачом, якія фільмы здымаць, якім павінен быць нацыянальны кінематаграфічны праект», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Ён рэзюмаваў, што сёння «Беларусьфільм» укамплектаваны абсталяваннем, якое дазваляе здымаць якасны прадукт. Гэтага і чакаюць ад кінастудыі.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».