Вы тут

З лютага ў Мёрскім раёне пачаліся работы па падаўжэнні экасцежкі, якая вядзе да Ельні


З лютага гэтага года ў Мёрскім раёне пачаліся работы па падаўжэнні экалагічнай сцежкі, якая вядзе да найбуйнейшага верхавога балота Беларусі — Ельні.


Драўляны насціл на балоце працягласцю ў паўтара кіламетра з'явіўся на знакамітым балоце яшчэ ў 2014 годзе. Вось толькі пачынаўся ён не ад мяжы заказніка. У міжсезонне і дажджлівае надвор'е дабрацца да яго (а гэта яшчэ каля кіламетра дарогі) было не так проста.

Падаўжэнне экалагічнай сцежкі «Азяраўкі–Ельня» дазволіць не толькі прывабіць у заказнік больш наведвальнікаў, але і зробіць шлях на балота больш даступным для маламабільнай групы людзей. На маршруце таксама ствараецца аздоблены прыпынак для адпачынку. Ужо ўстаноўленны драўляны навес.

Пракласці шлях да балота стала магчыма дзякуючы праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Мёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці», які рэалізуецца мясцовым райвыканкамам у партнёрстве з ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Латвійскім сельскім форумам.

У межах праекта таксама праводзіцца капітальны рамонт гарадской спартыўнай залы фізкультурна-спартыўнага клуба «Мёры». Гэты аб'ект важны ў першую чаргу для мясцовых жыхароў. Тут праходзяць заняткі для дзяцей і дарослых па футболе, валейболе і лёгкай атлетыцы, а таксама раённыя і абласныя спаборніцтвы. Плануецца, што спартыўная зала будзе здадзена ў эксплуатацыю да канца сакавіка.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Шлях да «Ельні»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».