Вы тут

Стартуе новы сезон праграмы па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва Youth Empowered-2021


Стартуе новы сезон праграмы па развіцці маладзёжнага прадпрымальніцтва Youth Empowered-2021. Міжнародны праект штогод аб'ядноўвае маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў, каб дапамагчы ім развіць бізнес-навыкі, прасунуцца па кар'ернай лесвіцы і адкрыць уласную справу.


Фота: belmarket.by

У Беларусі праграма будзе праводзіцца пяты год запар. З 2017 года навучанне прайшло больш за 3,5 тысячы маладых беларусаў, 64 зарэгістравалі ўласны бізнес у сферах прыгажосці, пашыву і вытворчасці адзення, медыя, ІT, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання.

Сёлета ў праграме запланавана 28 аднадзённых бізнес-трэнінгаў, якія пройдуць з сакавіка да снежня. Сустрэчы будуць праводзіцца ў анлайн- і афлайн-фарматах. Удзел у праграме Youth Empowered бясплатны.

Змест трэнінгаў скіраваны на развіццё персанальных навыкаў, неабходных кіраўніку (гэта кампетэнцыі лідара, майстэрства публічных выступленняў, навыкі дзелавых адносін, фарміравання каманды і г. д.), на атрыманне практычных ведаў аб вядзенні бізнесу ў розных галінах і фарміраванне ўяўлення пра ўніверсальныя інструменты развіцця праектаў (маркетынг, продажы, пазіцыянаванне брэнда).

У якасці спікераў праграмы запрашаюцца ўладальнікі бізнесу і прадпрымальнікі, топ-менеджары і бізнес-коўчы. Так, у гэтым сезоне сярод ментараў будуць кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская палата моды», рэжысёр, заснавальнік і кіраўнік праекта Belarus Fashіon Week Яніна Ганчарова, стваральнік і ідэйны натхняльнік Coffee Fest Belarus, уладальніца сеткі кавярняў Guru Coffee Марына Васкрасенская.

Мэта праграмы Youth Empowered Сoca-Cola HBC — развіццё патэнцыялу маладзёжнага прадпрымальніцтва. Праект рэалізоўваецца ў 28 краінах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Асновы бізнесу для моладзі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.