Вы тут

Беларусь і Казахстан за апошнія гады шмат чаго дасягнулі ў развіцці адносін


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым.


Прэзідэнт Беларусі заўважыў, што яму здалося быццам бы новы пасол Казахстана прыбыў у Беларусь зусім нядаўна, але ўжо прайшло амаль два гады кадэнцыі.

«Мне здалося, што толькі ўчора вы да нас прыехалі. Але служба ёсць служба. Ведаю, што дыпламаты як ваенныя людзі, не выбіраюць, а іх выбіраюць і прызначаюць», — пачаў размову кіраўнік краіны.

Па яго словах, за апошнія гады краіны многага дасягнулі ў інтэграцыі па лініі ЕАЭС, у двухбаковых адносінах (гандлі, кааперацыі).

«Хацелася б, каб гэта была больш глыбокая кааперацыя, каб аб’ёмы пашыраліся. Мы гатовыя ствараць дадатковыя зборачныя вытворчасці, загружаць тыя, што ёсць. Словам, урадам ёсць над чым працаваць. Было б нядрэнна, каб і адкладзены з-за пандэміі візіт Прэзідэнта Казахстана ў Беларусь адбыўся. Гэта быў бы добры штуршок да далейшага развіцця нашых адносін», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт спадзяецца, што дзякуючы кіраўніку дыпведамства змогуць зрабіць яшчэ шмат для развіцця адносін двух краін.

«Я хачу сказаць, калі ў нас не атрымліваецца нешта з расіянамі вырашыць і дамовіцца, мы заўсёды каапераваліся з Казахстанам і дамаўляліся, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Я разлічваю, што мы яшчэ шмат зробім для дабрабыту нашых народаў».


Як адзначыў Аскар Бейсенбаеў, афіцыйны візіт Прэзідэнта Казахстана ў Беларусь Касым-Жамарта Такаева ў 2019 годзе стаў значным імпульсам для павелічэння тавараабароту дзяржаў.

«У 2019 годзе таваабарот упершыню разам з паслугамі перавысіў мільярд долараў. Нажаль, у 2020 годзе пандэмія ўнесла свае карэктывы, але супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ідзе актыўна. Аляксандр Рыгоравіч казаў, што неабходна весці паглыбленае супрацоўніцтва ў прамысловай кааперацыі, развіваць адносіны ў аграпрамысловым комплексе, будіндустрыі», — паведаміў пасол.

Ён выказаў словы ўдзячнасці авіякампаніі «Белавія», якая дапамагала казахстанцам па ўсім свеце падчас закрыцця граніц праз Мінск дабірацца на Радзіму.

Дапамаглі Казахстану, як расказаў пасол, і беларускія вытворцы панэляў і дзвярэй. Яны абсталёўвалі шпіталі для хворых на ковід, якія будаваліся ў Нур-Султане, Алма-Аты і Шымкенце.

Аскар Бейсенбаеў дадаў: афіцыйны візіт кіраўніка Казахстана, пра які нагадаў Прэзідэнт Беларусі, абавязкова будзе.

«Гэтае пытанне будзе яшчэ ўдакладняцца. Я хацеў бы адзначыць, што гэты год юбілейны — 30-годдзе СНД. Беларусь у гэтым годзе старшыня ў СНД. Мяркую, што сёлета кіраўнікі краін сустрэнуцца», — выказаў думку пасол.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».