Вы тут

Грамадскія ініцыятывы павінны падтрымлівацца таксама і за бюджэтныя сродкі


Перадгісторыя пытання наступная. На шостым Усебеларускім народным сходзе атрымала падтрымку прапанова Савета Рэспублікі і Маладзёжнага савета (парламента) аб з'яўленні сістэмы падтрымкі стваральных ініцыятыў грамадзянскай супольнасці, накіраваных на вырашэнне канкрэтных сацыяльна-эканамічных праблем, павышэнне якасці жыцця людзей, садзейнічанне найбольш поўнаму раскрыццю творчага патэнцыялу моладзі.


Таццяна Рунец. Фота: sb.by

— У бягучым годзе фінансаваць такія праекты ўяўляецца мэтазгодным за кошт рэсурсаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь. У рамках аказання спонсарскай дапамогі Банк можа даць сродкі як мясцовым органам улады, так і, напрыклад, рэспубліканскаму саюзу грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый», які знаходзіцца пад патранажам Міністэрства адукацыі, — адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Таццяна РУНЕЦ.

Разам з тым сенатар звярнула ўвагу на тое, што рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятыў павінна непасрэдна падтрымлівацца і за кошт бюджэтных сродкаў. Таму пачынаючы з 2022 года прапануецца распрацаваць механізм фінансавання праектаў, які прадугледжвае ў тым ліку выдзяленне сродкаў з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, і надаць яму належны прававы статус. Для гэтага, кажа старшыня профільнай камісіі, спатрэбіцца карэкціроўка законаў «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі», «Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь», іншых актаў заканадаўства.

Са свайго боку Савет Рэспублікі гатовы забяспечыць каардынацыю гэтай дзейнасці.

Вольга АНУФРЫЕВА

Загаловак у газеце: Грошы на грамадскія ініцыятывы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

Працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта.

Палітыка

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

«Асноўная задача — павысіць эфектыўнасць вытворчасці. Для гэтага патрэбна падняць аграрную галіну на больш высокі тэхналагічны ўзровень»

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.