Вы тут

Разгледзелі змяненні ў Закон «Аб дарожным руху»


Змяненні ў Закон «Аб дарожным руху» разглядалі на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў. У абмеркаванні ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў.


Фота з архіва. Аўтар: Анатоль Кляшчук.

Старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Ігар КАМАРОЎСКІ адзначыў, што асноўная мэта ўдасканалення законапраекта — павышэнне бяспечнасці дарожнага руху, выкараненне прававых прабелаў.

«Хачу адзначыць, што ўводзіцца норма, якая захоўвае права грамадзян Расійскай Федэрацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы выкарыстоўваць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вадзіцельскае пасведчанне нацыянальнага ўзору Расійскай Федэрацыі. Гэта вельмі чаканы момант для многіх грамадзян. Уводзяцца пэўныя паслабленні для аўташкол у частцы спрашчэння парадку выкарыстання маршрутаў, на якіх навучаюцца кіраванню курсанты (раней іх неабходна было ўзгадняць з ДАІ. — «Зв.»)», — адзначыў Ігар Камароўскі.

Для гісторыі дадзенага законапраекта знакавы 2018 год, калі прапанавалі ўвесці бальную сістэму ацэнкі правапарушэнняў кіроўцамі, нагадаў парламентарый. Але такую сістэму ні грамадскасць, ні кіраўніцтва краіны не падтрымалі.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Аляксандр ЗАНІМОН паведаміў, што асноўныя змяненні ў заканадаўстве звязаныя з пашырэннем магчымасці рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб дарожным руху 1968 года. «Адно з такіх палажэнняў прадугледжвае магчымасць выдачы міжнароднага вадзіцельскага пасведчання. Хоць наша нацыянальнае вадзіцельскае пасведчанне адпавядае ўсім патрабаванням гэтай Канвенцыі. Але некаторыя краіны, што не далучыліся да гэтай Канвенцыі і не маюць магчымасці пераняць яе палажэнні для сябе, патрабуюць міжнароднага вадзіцельскага пасведчання», — дадаў Аляксандр Занімон.

Па яго словах, міжнародныя вадзіцельскія правы новага ўзору ўжо выдаюцца ў нашай краіне год пасля ўнясення адпаведных змяненняў ва Указ Прэзідэнта № 200. То-бок навацыі ў законапраект маюць тэхнічнае значэнне.

Наконт агульных вадзіцельскіх пасведчанняў Саюзнай дзяржавы Аляксандр Занімон адзначыў, што яны будуць прызнавацца нашымі краінамі ўзаемна. «Не будзем патрабаваць пры атрыманні грамадзянства і віду на жыхарства расіянамі замены іх вадзіцельскага пасведчання на наша нацыянальнае. Тыя ж самыя крокі прымае расійскі бок», — падкрэсліў прадстаўнік МУС.

Ён таксама звярнуў увагу, што пры падрыхтоўцы законапраекта разглядалася магчымасць атрымання права на кіраванне транспартным сродкам на аўтаматычнай каробцы перадач.

«Вывучыўшы вопыт шэрагу краін, дзе такая магчымасць прадугледжана, таксама вырашылі ўнесці для зручнасці нашых грамадзян магчымасць навучання і здачы экзаменаў на аўтаматычнай каробцы перадач. Адпаведна, права на кіраванне будзе перадавацца выключна на транспартны сродак з аўтаматычнай каробкай перадач», — паведаміў Аляксандр Занімон.

Законапраектам мяркуецца функцыі па маніторынгу эфектыўнасці арганізацыі дарожнага руху ўскладаць на Мінтранспарту і мясцовыя органы ўлады — уладальнікаў дарог.

«Размова ідзе аб паляпшэнні арганізацыі дарожнага руху, каб пазбегнуць заторных сітуацый у буйных населеных пунктах», — растлумачыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС.

На пасяджэнні прадстаўнік ДАІ прывёў статыстыку па дарожна-транспартных здарэннях за мінулы год. Так, летась упершыню больш чым за дзесяць гадоў колькасць загінулых у ДТЗ павялічылася да 573 чалавек. Большасць смерцяў звязана з наездам на пешаходаў.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Зялёнае святло закону «Аб дарожным руху»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.