Вы тут

​У Мінску праходзіць І Беларускі маладзёжны парламенцкі форум


У Мінску праходзіць І Беларускі маладзёжны парламенцкі форум. На працягу двух дзён з 25 да 26 сакавіка ён аб'ядноўвае маладых палітыкаў, прадстаўнікоў органаў маладзёжнага парламентарызму, грамадскіх рухаў і арганізацый.


Фота: БелТА.

Сёння ў Мінскім гарадскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лідар» у рамках адукацыйнай праграмы кампетэнтныя спецыялісты правялі для моладзі лекцыі па такіх тэмах, як аратарскае майстэрства, асабісты брэнд, прасоўванне ў сацыяльных сетках, палітычная рыторыка — усё тое, што павінен умець і чым павінен валодаць малады парламентарый. Сёння для маладых людзей прадоўжацца мерапрыемствы, сярод іх — сустрэча з кіраўніцтвам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і экскурсія па Палацы Незалежнасці. У ходзе правядзення форуму таксама адбудзецца фінал нацыянальнага конкурсу «Каманда будучыні» ў намінацыі «Палітыка», які завершыцца ўзнагароджаннем пераможцаў.

Гаворачы аб задачах І Беларускага маладзёжнага парламенцкага форуму, старшыня пастаяннай камісіі Маладзёжнага парламента па інфармацыйнай палітыцы, тэхналогіях і сувязях з грамадскасцю Анастасія ЦАЛЮК патлумачыла:

— Асноўная мэта — аб'яднаць маладых палітыкаў, прадстаўнікоў органаў маладзёжнага парламентарызму, грамадскіх рухаў і арганізацый і выявіць найлепшых з іх для далейшай работы. Удзельнікамі форуму сталі каля ста маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 31 года, якія маюць досвед грамадскай дзейнасці не менш як год. Нацыянальны праект «Каманда будучыні» — гэта кадравы конкурс, задачай якога з'яўляецца пошук, развіццё і падтрымка перспектыўных лідараў. Для паспяховага ўдзелу ў ім маладому чалавеку трэба валодаць пэўнымі якасцямі: перш за ўсё быць ініцыятыўным, крэатыўным, мець некаторыя кіраўніцкія навыкі, быць лідарам, які не баіцца заявіць пра сябе, прэзентаваць сваю ініцыятыву, якую можна ў далейшым рэалізаваць і выкарыстоўваць у розных галінах. Конкурс прадугледжвае фарміраванне ва ўдзельнікаў кампетэнцый у сферы кіравання, у тым ліку праз праходжанне навучання, стварэнне камунікацыйнай пляцоўкі для абмену вопытам паміж удзельнікамі, садзейнічання іх развіццю і распаўсюджванню найлепшых ідэй. Першы этап «Каманды будучыні» накіраваны на выяўленне маладзёжных лідараў у галіне палітыкі. Пераможцы змогуць стаць на час дублёрамі першых асоб дзяржавы, правесці з імі пэўны час, паспрабаваць свае сілы ў гэтай сферы. У будучыні плануем правесці такія этапы і выявіць маладзёжных лідараў у галіне культуры, прамысловасці, энергетыкі. Бо галоўная задача Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь — даць магчымасць маладым людзям заявіць пра сябе і праявіць свой патэнцыял па максімуме.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.