Вы тут

Хто трапіць у каманду праекта «ПІН_КОД»?


Кастынг, мэтай якога было адабраць прэтэндэнтаў на ролю вядучых інтэрактыўнага маладзёжнага праекта «ПІН_КОД» на «Беларусь 2», выйшаў на фінішную прамую. Цяпер на працягу двух месяцаў 12 таленавітых школьнікаў і студэнтаў будуць праходзіць прафесійнае навучанне ў камандзе «пінкодаўцаў».


Фота: belarus2.by

— Да фіналу ў выніку дойдуць не ўсе, таму што кожны тыдзень прэтэндэнты павінны будуць выконваць творчыя заданні, якія маюць дачыненне да тэлевізійнай вытворчасці, а вынікі іх намаганняў ацэніць прадзюсарская група тэлеканала «Беларусь 2». Тыя, хто набярэ найменшую колькасць балаў, будуць пакідаць спаборніцтва. Але ўратаваць ад «вылету» зможа «імунітэт» ад гледачоў, якія змогуць аддаваць свае галасы за «любімчыкаў», — расказвае кіраўнік праекта «ПІН_КОД» Ягор Шолькін.

Варта адзначыць, што кастынг па адборы прэтэндэнтаў на ролю вядучага маладзёжнага праекта быў распачаты ў лютым у рамках праекта «Хачу ў тэлевізар», і на яго падало свае заяўкі больш за паўсотню чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі. Аднак у лік шчасліўчыкаў трапілі толькі самыя крэатыўныя і вясёлыя. І цяпер будучых тэлевядучых чакаюць 12 майстар-класаў, дзе яны змогуць зазнаць усе тонкасці работы ў прамым эфіры, навучацца самастойна ствараць сюжэты і ўдасканаляць тэхніку валодання мовай. Імя пераможцы, які пройдзе ўсе выпрабаванні і трапіць на запаветную вакансію, гледачы даведаюцца летам. З 26 сакавіка па пятніцах гледачоў пачалі знаёміць з усімі прэтэндэнтамі, а сачыць за перыпетыямі спаборніцтва аўдыторыя можа з аўторка да пятніцы ў 15.45 на «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.