Вы тут

Тэлепраграма да Вялікадня


Сустракаць Вялікдзень (адно з самых знакавых свят для хрысціян усяго свету, якое па каталіцкім календары сёлета адзначаецца 4 красавіка) можна будзе дома ў сямейным коле.


Фото: pixabay.com

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух тэлеканалаў арганізуе для вернікаў прамыя трансляцыі святочных набажэнстваў з Мінскага архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама пакажа сакральныя цырымоніі ў Ватыкане і Рыме з удзелам Папы Рымскага Францыска.

Напярэдадні свята 1 і 2 красавіка — у Вялікі чацвер і Вялікую пятніцу — сацыякультурны канал «Беларусь 3» у 19.00 запрашае да прагляду набажэнстваў Святога Велікоднага Трыдзенства, якія ў пятнічным эфіры працягнуцца паказам хрэснага шляху з рымскага Калізея ў 23.35.

А 3 красавіка на тэлеканале «Беларусь 1» у 21.45 адбудзецца жывая трансляцыя набажэнства на Светлае Хрыстова Уваскрэсенне і 4 красавіка велікодная раніца пачнецца са Слова біскупа Казіміра Велікасельца. Таксама ў Вялікдзень у 16.30 на «Беларусь 3» будзе паказана Пасланне і Блаславенне «Гораду і Свету» з Ватыкана.

Загаловак у газеце: На Вялікдзень — з сям'ёй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».