Вы тут

Прафесія — злучаць берагі


Унікальны першы ў Беларусі вантавы мост узводзіцца на Дняпры каля Рагачова.


Трэба патлумачыць, што словам «вант» абазначаюць сістэму забеспячэння нясучай здольнасці арачнага праектнага збудавання. Рагачоўская мостановабудоўля распачата год таму, замест старога моста ўзводзяць новы. Над мостам ужо ўзнесліся аркі, якія і трымаюць канструкцыю. Мне давялося прысутнічаць і здымаць, як будаўнікі філіяла мостабудаўнічага гомельскага ўпраўлення № 4 ААТ «Мостабуд» манціравалі і правяралі надзейнасць мантажу вантавай канструкцыі.

На здымку — бетоншчыкі Юрый Лонскі і Уладзімір Масло разам са старшым прарабам Аляксеем Валевічам (на першым плане). Дарэчы, 38-гадовы прараб працуе сямнаццаць гадоў на мостабудоўлі, удзельнічаў у будоўлях больш чым сарака маставых беларускіх пераходаў, аднаўляў і вядомы мост на Прыпяці, што каля Турава.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».