Вы тут

Уначы праваахоўнікам удалося папярэдзіць два выбухі


Уначы 26 сакавіка аператыўнікі ГУБАЗіК МУС Беларусі пры сілавой падтрымцы САХРа ў ваенным гарадку Печы Барысаўскага раёна затрымалі 35-гадовага жыхара Пінскага раёна. Мужчына меў намер здзейсніць тэрарыстычныя акты ў мясцовай воінскай частцы і ў Мінску. Праваахоўнікам удалося спыніць злачынства, знайсці і абясшкодзіць самаробныя выбуховыя ўстройствы. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.


Паводле інфармацыі ГУБАЗік, затрыманы здымаў кватэру ў Маскоўскім раёне ў Мінску, працаваў у прыватнай кампаніі. Ён вырабіў два самаробныя выбуховыя прыстасаванні.

— Адно з іх заклаў у смеццевым баку побач з дзіцячай пляцоўкай на сталічнай вуліцы Убарэвіча. А другое перавёз на аўтамабілі ў Барысаўскі раён. У момант здзяйснення злачынства яго затрымалі, — расказаў Генадзь Казакевіч.

Вядома, што мужчына раней неаднаразовы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і з’ўяўляецца актыўным удзельнікам пратэстнага руху.

— З лета мінулага года ён рэгулярна наведваў нядзельныя маршы. Падтрымліваў ініцыятыву ByPOL. Менавіта ад яе прадстаўніка напярэдадні Дня волі ён атрымаў указанне здзейсніць выбух на тэрыторыі органаў унутраных спраў ці воінскай часткі. Як раз гэтая ініцыятыва, цесна звязаная з так званым Каардынацыйным саветам Ціханоўскай, актыўна заклікала грамадзян да незаконных масавых мерапрыемстваў 25 сакавіка і папярэджвала пра правакацыі, якія быццам бы рыхтуюцца ўладамі. Насамрэч падрыхтоўка тэрактаў ішла пад эгідай ByPOL, — падкрэсліў Генадзь Казакевіч.

Затрыманы мужчына на відэа прызнаецца, што што збіраўся здзейсніць выбух. А выбуховае прыстасаванне ўяўляла з сябе вогнетушыцель, напоўнены піратэхнічным порахам. «З якой мэтай збіраліся здзейсніць задуманае?», — пытаюць у затрыманага. — «З мэтай акцыі пратэсту. Выражэння сваёй грамадзянскай пазіцыі» — «Вы асэнсоўвалі, што могуць пацярпець людзі?» — «Так, таму і прасіў, каб на тэрыторыі часткі гэтага выбуху не было. — «Якія канкрэтна ўказанні былі ад ByPOL?» — «Ажыццявіць выбух з мэтай дэстабілізацыі».

Мужчына прызнаецца, што сам не валодае навыкамі вырабу выбуховых рэчываў. У гэтым дапамог знаёмы, з якім пазнаёміўся ў адным з тэлеграм-каналаў.

Следчымі КДБ узбуджана крымінальная справа па факце замаху на акт тэрарызму. Праводзяцца сумесныя з МУС следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.


Аляксандр Лукашэнка распавёў пра прадухіленне тэракта ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў аб прадухіленні тэракта ў Беларусі. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на сустрэчы з Дзмітрыем Мезенцавым, які завяршае сваю дыпламатычную місію пасла Расіі ў Беларусі ў сувязі з нядаўнім прызначэннем на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.

«Учора мы якраз на злобу дня размаўлялі аб нашай сітуацыі ў Беларусі. Учора — традыцыйны дзень волі. Мы спакойна ставіліся да апазіцыі, калі яны святкавалі гэты дзень волі. Да апазіцыі! — акцэнтаваў увагу кіраўнік дзяржавы. — Радыкальнай, не радыкальнай... Ну, хадзілі яны там па вызначаным маршруце. Але вы ж ведаеце, што ўчора быў асаблівы у іх такі настрой, каб паспрабаваць пачаць разгойдваць або разгайдаць абстаноўку. Вясна жа надыходзіць...»

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, усё гэта маніторыцца, у тым ліку інфармацыя ў інтэрнэце. «Мы ведаем, чым яны там займаюцца. Адзін пасыл: мала людзей (людзей амаль не было), беларусы такія-сякія і іншае».

«Я аналізую гэтую сітуацыю і думаю: сярод нашых пратэстуноў аблудных і іншых нямала. Але не ўсё ж ідыёты. Яны ж бачаць, што тыя селі, збеглыя, у Літве, і Польшчы, і ва Украіне на гэтыя грашовыя патокі. Праўда, 53 мільёны ніхто так і не даў, як абяцалі там. Нешта даюць, але там не хапае ім (апазіцыі за мяжой. — Заўвага. БелТА). І яны адтуль, вы бачыце, усе патрабуюць, каб нашы гэтыя пратэстуны вывальвалі на вуліцы і расхіствалі рэжым Лукашэнкі. Нехта там паспрабаваў, своечасова заклікалі да парадку», — канстатаваў беларускі лідар.

«Напярэдадні яны ўвесь час папярэджвалі беларускае грамадства і расійскае, што тут улада рыхтуе правакацыю, што ўлада хоча нешта падарваць. Мяне гэта насцярожыла, у нас вопыт ёсць. Калі пра гэта загаварылі, бач ва ўсе акуляры. І што вы думаеце? Малайцы міліцыянеры, Карпянкова былая служба (намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў да 19 лістапада 2020 года ўзначальваў галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. — Заўвага. БелТА), выявілі нягодніка! — расказаў Прэзідэнт. — Заклаў выбухоўку ў сметніцу: выбух — і велізарнае паражэнне за кошт металу або бетону. І яны знайшлі яго загадзя, вялі. Заклаў выбухоўку — следам сапёры прыйшлі, абясшкодзілі. І пачалі яго весці далей. Паехаў у адну з вайсковых частак, яго там ўзялі, перадалі Камітэту дзяржбяспекі».

«Тэрор! Ну ўявіце: ішлі б людзі, выбух — колькі б загінула людзей, колькі б пацярпела ...» — адзначыў кіраўнік дзяржавы. «І на ўлады звалілі б», — зрабіў рэмарку міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які прысутнічаў на сустрэчы.

«А на каго?.. А яны папярэджваць пачалі. Заяўляе: гэта я хацеў сілавікоў пакараць. Як быццам сілавікі прыйшлі і сталі вакол гэтай скрыні, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Нягоднікі жудасныя. Я казаў, што качаць яны нас будуць па-рознаму. Мы фіксавалі і фіксуем гэтыя напрамкі, дзе яны ўжо пераходзяць чырвоную лінію. Таму вы павінны ведаць як былы пасол і цяперашні дзяржаўны сакратар нашага аб’яднання: мы спуску нікому тут не дадзім, таму што можа быць горш».

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што часта па лініі ФСБ Расіі праходзіць інфармацыя пра затрыманне ў Расіі людзей, якія рыхтавалі тэракты на розных аб’ектах. «Малайцы фээсбэшнікі ў Расіі ў гэтым плане, — сказаў Прэзідэнт. — Таму бачыце, яны з усіх бакоў пачалі ціснуць. Ну а пасля гэтых дзікіх заяў Прэзідэнта ЗША нам спадзявацца на тое, што спакойна жыць дадуць...»

«Спакайней не будзе», — падхапіў думку Дзмітрый Мезенцаў.

«Не, ніколі не будзе. Наадварот, нам трэба ў гэтым плане вуха трымаць востра», — упэўнены беларускі лідар. Дзмітрый Мезенцаў жа у сваю чаргу адзначыў, што ў гэтых умовах важна згуртаванне Расіі і Беларусі на падмурку Саюзнай дзяржавы, пашырэнне інтэграцыйных праграм, праграм паставак у рэгіёны Расіі прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.