Вы тут

Больш за сем тысяч пустых дамоў. Частку з іх прададуць на аўкцыёнах, нейкую долю аддадуць за адну базавую, а нейкую — проста знясуць


Аб новых палажэннях Указа № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з дамамі, якія пустуюць» расказаў на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Мікалай Бобер.

Прадстаўнік Дзяржкаммаёмасці адзначыў, што падрыхтоўка ўказа вялася па даручэнні кіраўніка дзяржавы і была накіравана на стварэнне спрыяльных умоў у сельскай мясцовасці для адчужэння жылых дамоў, а таксама дзейсных механізмаў па рабоце з дамамі, якія пустуюць.


Калі праблемны дом пабудаваны да 2003 года

Сам указ можна падзяліць на два блокі. Першы датычыцца працы, звязанай з адчужэннем жылых дамоў у сельскай мясцовасці. У гэтай частцы істотна спрошчаны парадак адчужэння грамадзянамі іх жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах і гарадах раённага падпарадкавання, якія былі пабудаваны да 8 мая 2003 года.

Адчужацца такія дамы могуць без наяўнасці правазасведчвальных дакументаў на іх пры ўмове ўнясення звестак аб жылых дамах у гаспадарчую кнігу сельскага (пасялковага) выканаўчага камітэта альбо іх узвядзення на зямельных участках, дадзеных у адпаведнасці з заканадаўствам (незалежна ад дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на гэтыя ўчасткі). Мікалай Бобер растлумачыў, што гэтага цалкам дастаткова, каб чалавек скарыстаўся працэдурай, у рамках якой ён на падставе простага дагавора куплі-продажу, складзенага і зарэгістраванага ў мясцовым органе выканаўчай улады, змог прадаць жылы дом пакупніку.

Рэгістраваць дагаворы адчужэння будуць выканкамы па месцы знаходжання жылых дамоў без спагнання платы, а афармляць праваўдакладняючыя дакументы на іх і зямельныя ўчасткі павінны будуць пакупнікі на працягу года. «Атрымліваецца, да мінімуму зведзены выдаткі часу і сродкаў як з боку таго, хто прадае, так і з боку таго, хто купляе», — падкрэсліў Мікалай Бобер.

Спецыяліст адзначыў, што ва ўласнасць дом пераходзіць з моманту заключэння дагавора куплі-продажу і займання зямельнага ўчастка. У адпаведнасці з указам работы па рэканструкцыі дома не лічацца работамі, звязанымі з самавольным займаннем зямельнага ўчастка. Гаспадар жылля на працягу года спакойна можа займацца рэканструкцыяй дома і гэтым зямельным участкам без абавязковай рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку неабходнага дакумента. Зараз гэта права замацавана для грамадзян дакументальна.

Сярод пустых дамоў ужо шмат аварыйнага жылля

Другі блок прынятага ўказа звязаны з адчужэннем, а менавіта работай з дамамі, якія пустуюць. Паводле інфармацыі Дзяржкам-маёмасці, зараз на тэрыторыі
Беларусі налічваецца каля сямі тысяч дамоў, якія пустуюць. Калі браць па рэгіёнах, то больш за ўсё такіх дамоў знаходзіцца ў Гомельскай вобласці (каля 30 %), у астатніх абласцях яны размеркаваныя амаль што ў роўных долях (у раёне 13—15 %). «Наша мэта — стварыць максімальна празрыстыя ўмовы па рабоце з такімі дамамі, а менавіта аб прызнанні іх пустуючымі з наступнай іх рэалізацыяй», — сказаў Мікалай Бобер.

Указам таксама забяспечваецца стварэнне ўмоў для ўключэння ў абарот жылых дамоў, якія пустуюць тры гады і больш або калі яны знаходзяцца ў аварыйным стане, а таксама займаных імі зямельных участкаў. Прадугледжаны адпаведны алгарытм работы выканкамаў па выяўленні такіх дамоў і ўключэнні іх у Адзіны рэестр дамоў, якія пустуюць. Адказваючы на пытанні журналістаў, Мікалай Бобер адзначыў, што сапраўды зусім старых дамоў, якія можна назваць аварыйнымі, вельмі шмат: іх каля 2–2,3 тысячы аб'ектаў. Хутчэй за ўсё яны будуць альбо знесены, альбо прададзены за капейкі.

З 1 студзеня 2023 года плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю Адзінага рэестра дамоў, якія пустуюць. Мяркуецца адзіная база даных, доступ да якой будзе забяспечаны ўсім жадаючым на бязвыплатнай аснове. Там будзе акумулявацца інфармацыя ад выканкамаў у рэжыме рэальнага часу па меры паступлення такіх аб'ектаў на ўлік. Максімальна ўсё візуалізавана — будзе відаць месцазнаходжанне, стан аб'екта, яго характарыстыкі.

Будуць дамы і за 29 рублёў

А цяпер самае цікавае. Тыя пустуючыя жылыя дамы, якія прызнаны судом безгаспадарнымі і перададзены ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, змогуць прадавацца выканкамамі на аўкцыёнах па рынкавай цане, але... Калі жыллёвы аб'ект не прадаецца на першым аўкцыёне, то далей ён прадаецца значна танней (на 50 %, на 80 %), з наступным паэтапным зніжэннем кошту аж да адной базавай велічыні (29 рублёў).

Акрамя таго, аблвыканкамы надзяляюцца правам вызначаць населеныя пункты, на тэрыторыі якіх дамы, якія пустуюць, могуць быць прададзены адразу за адну базавую велічыню. Пакупніку такога дома па яго заяве даецца растэрміноўка аплаты на тэрмін да трох гадоў без індэксацыі плацяжоў. Дарэчы, знос непрыдатных для выкарыстання пустуючых дамоў, не вышэйшых за два паверхі, якія ў тым ліку былі набыты на аўкцыёне і перададзены за адну базавую, дапускаецца без распрацоўкі праектнай дакументацыі.

Сяргей КУРКАЧ

Фота pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.

Грамадства

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Індыкатар жаночых праблем. Чаму ў дэкальтэ галоўнае не прыгажосць, а здароўе?

Часта незразумелы «шарык» можа быць, напрыклад, фібрадэномай.

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.