Вы тут

У Магілёве завяршыўся міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт»


У міжнародны Дзень тэатраў у Магілёве прагучалі развітальныя акорды тэатральнага тыдня. У закрыцці форума прыняла ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення міністэрства культуры Беларусі Ірына Дрыга. Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок зачытаў прывітальныя словы ад імя старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца.


— За многія гады існавання тэатральны форум у Магілёве стаў буйной аўтарытэтнай пляцоўкай для самавыяўлення акцёраў, рэжысёраў, мастакоў. Ён стаў сапраўдным святам творчасці для прадстаўнікоў розных культур, тэатральных школ і кірункаў. На тэатральных пляцоўках форума нараджаліся смелыя ідэі, які пасля ўвасабляліся ў маштабныя рэзанансныя работы. Разам з тым мы паспрабавалі не забыць нашых традыцый і арганізаваць творчы тыдзень у рамках якога згадваем яркія старонкі былых фестываляў. Тэатральны тыдзень — гэта час для ўзаемнага абагачэння, выдатнай магчымасці для ўмацавання культурных сувязяў і абмену вопытам паміж тэатрамі. Перакананы, што на наступны год фестываль пройдзе ў поўным маштабе і глядач атрымае мноства яркіх уражанняў.

Нагадаем, што на гэты раз у афішы «М@rt.канткта» былі задзейнічаныя сем калектываў з васьмю спектаклямі з Бабруйска, Брэста, Магілёва, Віцебска, Гомеля.

У апошні дзень тыдня заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўскага абласнога драмтэатра парадаваў гледачоў эксцэнтрычнай акцёрскай імправізацыяй рэжысёра і мастака Міхаіла Лашыцкага на тэму рускага вадэвілю «Бяда ад пяшчотнага сэрца».

Перад тым як прагучала развітальнае «Тэатральны тыдзень аб’яўляецца закрытым» галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога драмтэатра Таццяна Пацай уручыла Дыпломы, якімі мастацкі савет тэатра вырашыў адзначыць за стварэнне высокамастацкіх вобразаў Галіну Лабанок у спектаклі «Без пудры», Наталлю Калакуставу ў спектаклі «Лілічка» і Данііла Самкнулава ў спектаклі «Ахвота жыць».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.