Вы тут

«Вельмі хочацца розным сілам — перад усім знешнім — распаліць тут абстаноўку»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне.


Прэзідэнт запрасіў сілавы блок на сустрэчу абмеркаваць, якім чынам будуць далей працаваць над забеспячэннем унутранай і знешняй бяспекі, што неабходна зрабіць, зыходзячы з бягучай абстаноўкі.

Ён нагадаў свае словы, што спакойнага жыцця не будзе. «Можа быць спакайней, можа быць больш вострая сітуацыя, але абсалютнага спакою ў краіне ніколі не будзе, таму што вельмі хочацца розным сілам — перад усім знешнім — распаліць тут абстаноўку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, за мяжой «рэжысёры» падзей па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі змяніліся. «Некаторыя каналы, што раней вадзілі па Мінску пратэстуноў, ад гэтага адмовіліся. З’явіліся больш радыкальныя кшталту распіяранага BYPOLa, дзе падвязаліся паўтара-два дзясяткі былых быццам бы ваеннаслужачых. Цяжка іх назваць ваеннаслужачымі. Вы бачыце гэтыя заклікі да радыкалізацыі», — заявіў Прэзідэнт.

Ён адзначыў добрую працу міліцыі, асабліва — галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. «Хлопцы — малайцы. Раскрылі чарговае злачынства тэрарыстычнага кірунку. Трэба, Іван Уладзіміравіч (Кубракоў, кіраўнік МУС — «Зв.»), усіх, хто ўдзельнічаў у гэтай аперацыі, прадставіць да дзяржаўных узнагарод. Яны гэтага заслужылі. Яны абаранілі велізарную колькасць людзей, якія маглі пацярпець», — дадаў Прэзідэнт.

Ён акцэнтаваў увагу, што такія падзеі — добры ўрок для людзей, што займаюцца ўнутранай бяспекай і забяспечваюць знешнюю абарону краіны.

Прэзідэнт папрасіў міністра абароны коратка далажыць аб сітуацыі на граніцы, а старшыню КДБ і кіраўніка МУС пра абстаноўку ўнутры краіны, перспектывах развіцця падзей і магчымых мерах па нейтралізацыі пагроз.

«Тое, што ў нас ідзе перафармаціраванне дзеянняў пратэстуноў і збеглых, мы гэта бачым. Павінен сказаць, што мы ніколі не дапусцім таго, каб наш народ баяўся выйсці на вуліцы. Гэтага дапусціць мы не можам. Не маем права. Гэта характэрна перад усім для горада-героя Мінска», — сказаў кіраўнік краіны.

Ён звярнуўся да ўпаўнаважанай па горадзе Мінску, старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з просьбай сачыць за парадкам і працаваць у такім рэжыме, як і раней.

«Людзі ў нас, нават сярод пратэстуноў выдатна бачаць і некаторыя з іх кажуць, што „бабкі косяць“ за мяжой. Зразумела, хто сядзіць на гэтых патоках. Людзі кажуць: „Чаго вы нас на вілы кідаеце? А самі там грошы па кішэнях раскладваеце“. Яны адчуваюць, што іх проста падстаўляюць. І мы гэта бачым унутры краіны», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў пра неабходнасць размаўляць з людзьмі, але не з усімі. «Неабходна працаваць жорстка з тымі, хто бярэцца за зброю, прывозіць сюды выбухоўку, рыхтуе яе і спрабуе ці то ў смеццевых кантэйнерах, ці ў вогнетушыцелях стварыць гэтыя выбухі. З гэтымі мы размаўляць не будзем і лічыць да трох таксама не будзем. Але асноўная маса людзей — тыя, з кім неабходна размаўляць. Зразумеюць, пачуюць яны нас ці не — іх справа», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што валодае сітуацыяй у краіне, але асабліва хоча пачуць пра перспектывы развіцця падзей, бо яны значна ўплываюць і на эканоміку.

«Мы жывём не ў закрытым свеце і сваю эканамічную бяспеку мы павінны забяспечыць самі. Нам няма на каго спадзявацца. Абсалютна няма на каго. У кожнага свае праблемы і свае інтарэсы. Сваіх сяброў мы ведаем, але і яны з-за пандэміі, падзення эканамічнага развіцця не маюць сёння тых магчымасцяў, на якія мы маглі разлічваць раней», — рэзюмаваў кіраўнік краіны.


Каментарый у тэму

Пра вынікі нарады журналістам расказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Перад усім, як паведаміў суразмоўца, далажылі кіраўніку краіны пра абстаноўку на знешнім контуры, якія адбываюцца вучэнні, якія створаны ваенныя групоўкі ў Польшчы, Літве, Латвіі.

«На жаль, мы бачым, што тэматыка вучэнняў, якія праводзяцца на тэрыторыі побач з сумежнымі краінамі, не мае абарончай накіраванасці — разглядаюцца пытанні агульнакрызіснага рэагавання, наступальная тэматыка адпрацоўваецца», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Абмеркавалі на нарадзе, як ён адзначыў, пытанні грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі — у прыватнасці, мерапрыемствы праваахоўнікаў па стабілізацыі сітуацыі, падтрымкі правапарадку ў краіне.

«Мы маглі ўсе назіраць і па інтэрнэт-рэсурсах, і ў сродках масавай інфармацыі (у тым ліку недзяржаўных СМІ), што рознымі дэструктыўнымі сіламі былі прыняты спробы па дэстабілізацыі абстаноўкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — па правакаванні народа Беларусі, падняцця пратэстнай масы, арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Кіраванне ўсімі гэтымі мерапрыемствамі здзяйснялі дзеячы, якія не знаходзіліся на тэрыторыі нашай краіны, так званыя лідары — Ціханоўская, Латушка, службовыя асобы (здраднікі, па-іншаму не назаву), якія ўваходзяць у BYPOL», — дадаў дзяржаўны сакратар.

Ён акцэнтаваў: галоўная задача, пастаўленая на нарадзе Прэзідэнтам, — забяспечыць спакой грамадзян.

Аляксандр Вальфовіч заявіў, што сістэма нацыянальнай бяспекі выконвае свае задачы, у тым ліку і па папярэджанні тэрарыстычных пагроз.

«Мы маем дадзеныя пра тых нягоднікаў, яны перапісаны, маюцца іх спісы. І верагодна, у бліжэйшы час мы спісы здраднікаў, „кіраўнікоў“ апублікуем, каб іх таксама ведалі. Яны ж стварылі „кнігу карнікаў“, у якую запісалі сумленных людзей, патрыётаў. Чаму б нам не стварыць такую ж кнігу, дзе будуць пералічаны людзі, якія кінулі сваю краіну, збеглі за мяжу, спрабуюць сутыкнуць народ?» — адзначыў дзяржаўны сакратар. «Беларусы заўсёды жылі мірна. Я ўпэўнены, тая сістэма, што створана сёння, забяспечыць правапарадак на тэрыторыі нашай краіны», — рэзюмаваў ён

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»

У свеце

Куды разбегліся нацысты пасля Вялікай Айчыннай вайны?

Куды разбегліся нацысты пасля Вялікай Айчыннай вайны?

Вялікая Айчынная скончылася 76 гадоў таму, але дагэтуль па ўсім свеце ўсё яшчэ знаходзяць і судзяць непакараных нацыстаў. 

Спорт

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Чорны пояс па таэквандо і светлы шлях па жыцці плыўца-параалімпійца.