Вы тут

Тапографы сустракаюцца ў Маскве


У канцы сакавіка ў Маскве сустрэнуцца прадстаўнікі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Яны абмяркуюць выпрацоўку адзіных падыходаў у кірунку ўніфікацыі тэхналогій і нарматыўна-тэхнічных дакументаў, якія рэгламентуюць выраб сродкаў тапагеадэзічнай інфармацыі, паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства.


АляксейБаканаў. Фота: mil.by

На чале дэлегацыі з Беларусі — кіраўнік навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл — начальнік навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Аляксей Баканаў.

— Будуць разгледжаны пытанні, якія датычацца выпрацоўкі адзіных падыходаў да тэхналогій вырабу лічбавых сродкаў тапагеадэзічнай інфармацыі. На іх аснове выкарыстоўваюцца праграмныя, інфармацыйныя і тэхнічныя сродкі, а таксама ўзгадняюцца адзіныя нарматыўна-тэхнічныя дакументы, што рэгламентуюць пытанні стварэння сучасных сродкаў тапагеадэзічнай інфармацыі, — адзначылі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Акрамя таго, службовыя асобы абмяркуюць асаблівасці падрыхтоўкі і правядзення конкурсу «Мерыдыян». Ён пройдзе на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі падчас Армейскіх міжнародных гульняў — 2021. Вайскоўцы навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь возьмуць у ім удзел.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.