Вы тут

У Кітаі на лячэнне ад ковіду выдаткавалі $434 млн


Цягам мінулага года ў Кітаі было выдаткавана каля 2,84 млрд юаняў (434 млн долараў) на медыцынскія патрэбы, звязаныя з лячэннем COVID-19.  Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным Дзяржаўным упраўленнем медыцынскага забеспячэння КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле справаздачы, каля 1,63 млрд юаняў з вышэйзгаданых медыцынскіх расходаў былі пакрытыя фондамі медыцынскага страхавання краіны. Падчас пандэміі Дзяржаўным упраўленнем медыцынскага забеспячэння КНР былі прынятыя аператыўныя меры для прадухілення магчымых цяжкасцяў з аказаннем своечасовай медыцынскай дапамогі хворым на ковід з-за праблем з аплатай.

Прадметы медыцынскага прызначэння і лекі, якія выкарыстоўваюцца ў лячэнні COVID-19, таксама былі ўнесены ведамствам у пакрыццё медыцынскага страхавання.  Такім чынам, цэны на рэагенты для тэстаў на нуклеінавыя кіслоты і антыцелы знізіліся адпаведна больш чым на 70 і 40 працэнтаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.