Вы тут

Добрае цяпло будзе чаргавацца з істотным пахаладаннем


Нягледзячы на гэта, у цэлым сёлетні сакавік на 1-2 градусы акажацца цяплейшым за кліматычную норму. Такімі чакаюцца і апошнія дні месяца. Паветраныя масы з Заходняй Еўропы прынясуць дадатковую порцыю цяпла і вільгаці. Дажджы ў асноўным будуць невялікімі і істотна не зменяць сакавіцкі дэфіцыт ападкаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду ўначы і раніцай месцамі па Мінскай і Віцебскай абласцях, а па Магілёўскай і Гомельскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў будуць згушчацца слабыя туманы. У дзень франтальны раздзел пакіне тэрыторыю краіны, у асноўным абыдзецца без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — плюс 4—9 градусаў, удзень — плюс 13—19 градусаў, па паўднёвым захадзе месцамі да 21 цяпла.

1 красавіка будзе цёпла, а вось на наступны дзень магчымыя сюрпрызы. Так, у чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы па поўначы, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — плюс 4—9 градусаў, у дзённыя — плюс 12—19 градусаў, па поўдні краіны месцамі да 21 цяпла. У паўночных раёнах дажджавыя аблокі не дадуць слупкам тэрмометраў падняцца вышэй за 8—11 градусаў.

Надвор'е пачне жартаваць з намі ў пятніцу. У гэты дзень праз тэрыторыю краіны перамесціцца халодны франтальны раздзел. Вецер зменіцца на паўночны, паўночна-заходні, які прынясе ў паўднёвыя шыроты халаднаватае паветра. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 да плюс 6 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 5—10 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу захаваецца халаднаватае надвор'е. Аблокаў будзе шмат. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 3 марозу да плюс 2 градусаў, удзень — 3—9 цяпла. Паўночна-заходні парывісты вецер узмоцніць адчуванне холаду. Вось вам і цёплы красавік, якому верыць прымаўка не раіць.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Красавік сустрэнем ярка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

У Беларусі даследуюць вакцыну супраць раку

Працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта.

Палітыка

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

Вялікая размова с кіраўніком Брэсцкай вобласці пра лёс рэгіёну

«Асноўная задача — павысіць эфектыўнасць вытворчасці. Для гэтага патрэбна падняць аграрную галіну на больш высокі тэхналагічны ўзровень»

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.