Вы тут

Радыяцыйная абстаноўка — у норме


Калі коратка, прыкладна так. Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды (Белгідрамет) адрэагаваў на заяву кіраўніка Цэнтра радыелагічнай бяспекі Літвы Юліуса Жылюкаса ў эфіры літоўскага тэлеканала LRT TV аб адключэнні станцый радыяцыйнага кантролю па ўсёй краіне 7 сакавіка, падкрэсліваючы, што радыяцыйная абстаноўка ў раёне БелАЭС заставалася ў норме. Такая інфармацыя размешчана на сайце Белгідрамета.


Фота: Shutterstock.

«7 сакавіка 2021 года аўтаматычныя пункты вымярэння магутнасці дозы гама-выпраменьвання (АПА) ведамаснай аўтаматызаванай сістэмы радыяцыйнага кантролю (АСКРО) у раёне размяшчэння Беларускай АЭС функцыянавалі ў штатным рэжыме. Збояў перадачы даных ад АПА ў Цэнтр рэагавання Белгідрамета не было», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым кожныя 10 хвілін даныя магутнасці дозы гама-выпраменьвання ад дазіметрычных датчыкаў паступалі на сервер АСКРО, перавышэнняў над фонавымі значэннямі не зафіксавана. «Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання 7 сакавіка на ўсіх АПА знаходзіліся ў інтэрвале 0,05-0,11 мкЗв/ч, такі ж дыяпазон значэнняў назіраўся ў астатнія дні сакавіка 2021 года і раней», — дадалі ў ведамстве.

Таксама адзначаецца, што Белгідрамет перадае даныя АСКРО ў рэжыме анлайн толькі зацікаўленым дзяржаўным органам Беларусі, адказным за рэагаванне ў выпадку надзвычайных сітуацый, у сувязі з чым літоўскія калегі не маглі валодаць інфармацыяй пра тое, што «ў сярэдзіне дня 7 сакавіка станцыі былі адключаны ад сеткі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».