Вы тут

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка правёў прамую лінію


Праблемы ўзнімалі самыя розныя — ад уладкавання навеса на прыпынку да абазначэння на галоўнай магістралі напрамку праезду да мемарыялаў.


Пачалася вакцынацыя ад COVІD-19, і не ўсе задаволеныя яе тэмпамі, а таксама магчымасцямі зрабіць прышчэпку тут і цяпер. Таму не дзіва, што ў ліку першых і прагучала такое пытанне. Аўтар звароту атрымаў падрабязнае тлумачэнне. Вядома, ахапіць працэсам імунізацыі вялікую колькасць людзей адразу немагчыма. У другой палове красавіка пачнецца вакцынацыя ўсіх ахвотных.

Жыхарка вёскі Харытоны Брэсцкага раёна, маці траіх дзяцей, паскардзілася, што тыя ў чаканні школьнага аўтобуса вымушаны стаяць пад дажджом, снегам, хавацца ад ветру толькі пад уласнымі капюшонамі. Аўтобус забірае іх на скрыжаванні каля ўзбочыны, паблізу ніякіх крытых прыпынкаў няма. Старшыня аблвыканкама паабяцаў шматдзетнай маці, што хутка навес на ўскрайку вёскі будзе.

Маці-адзіночка з Пінска пасля званка на прамую лінію атрымала надзею на працаўладкаванне. Жанчыне ў гэтым сэнсе не шанцавала, не магла знайсці пастаянную работу некалькі гадоў, а часовая занятасць у яе выпадку — справа ненадзейная. А кобрынскія адказныя асобы атрымалі даручэнне па працаўладкаванні дзяўчыны-інваліда, якая мае пасведчанне аператара ПЭВМ.

На гэты раз нямала даручэнняў атрымалі прадстаўнікі «вертыкалі» ў розных раёнах. Напрыклад, у фермера з Ляхавіцкага раёна забралі ўчастак зямлі на карысць новага інвестара, а выдзеліць новы, раўназначны, не паклапаціліся. Цяпер, трэба думаць, выправяць хібы. А фермер з Брэсцкага раёна, які гадуе слімакоў для пастаўкі на экспарт, пасля размовы з губернатарам атрымаў спадзяванне, што зможа купіць камбікорм па фіксаванай цане.

Жыхары вобласці ўзнімалі пытанне захавання памяці пра ахвяр вайны. Як вядома, на тэрыторыі Бярозаўскага і Жабінкаўскага раёнаў ёсць мемарыялы «Бронная Гара» і «Драмлёва». Да помнікаў масавай гібелі людзей не вельмі проста знайсці дарогу не толькі турыстам, але часам нават і мясцовым жыхарам. На трасе М1, напрыклад, няма ніякіх паказальнікаў да памятных мясцін. Але ж пытанні ўстаноўкі паказальнікаў ці інфармацыйных стэндаў не ўваходзяць у кампетэнцыю мясцовых органаў улады. «Вывучу гэтае пытанне. Яно мне цікавае, — сказаў Юрый Шулейка. — Калі ў краіне ёсць аналагічныя прыклады, значыць, будзем шукаць вырашэнне праблемы».

Адказваючы на пытанне жыхаркі Брэста, губернатар растлумачыў сітуацыю з акумулятарным заводам. Сёння завод працуе: «Усе паказчыкі па экалогіі адпавядаюць нарматывам, выкіды не перавышаюць і палову дапушчальнага. Гэта і стала падставай для пуску прадпрыемства. Завод знаходзіцца на жорсткім кантролі, ніякай пагрозы не ўяўляе. Вынікі маніторынгу даступныя ўсім на сайце прадпрыемства».

Вялікая колькасць зваротаў узятая на кантроль, пытанні будуць вырашацца ў хуткім часе.

Яна СВЕТАВА

Прэв'ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: Вакцынацыя і сітуацыя на акумулятарным заводзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».