Вы тут

Сталічныя школьнікі распрацавалі платформу «Беларуская мова — вучням»


Адным з пераможцаў рэспубліканскага маладзёжнага праекту «100 ідэй для Беларусі» стаў праект «Адукацыйная платформа БМВ». Сталічныя школьнікі Максім Сувораў і Аляксандр Мяльгуй — вучні сярэдняй школы № 111 — перамаглі ў намінацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі». Што ўяўляе сабой праект, зараз раскажам. 


Да стварэння платформы хлопцаў падштурхнула праблема каранавіруса, калі ў 2020 годзе большасць вучняў адзінаццатага класа так і не змагла якасна падрыхтавацца да ЦТ.

У працэсе працы распрацоўшчыкі прааналізавалі літаратурныя крыніцы па камп’ютарнай лінгвістыцы ў Нацыянальнай бібліятэцы і базу «Адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу», дзе так і не знайшлі заданняў па беларускай мове, таму далей дзейнасць рухалася і ў гэтым кірунку.

Адукацыйная платформа «БМВ» (што тлумачыцца як «Беларуская мова вучням») створана на мовах C# і Kotlin. Яе сутнасць заключаецца ў дыстанцыйным абмене паведамленнямі паміж вучнямі і настаўнікамі, што дапамагае трымаць кантакт і паўнавартасна працягваць навучанне. Інавацыйнасць распрацоўкі ў тым, што яна дазваляе навучэнцам замацоўваць свае веды не толькі зносінамі з выкладчыкамі, але і з дапамогай сямі аўтарскіх дадаткаў, якія ўбудаваны непасрэдна ў платформу і змяшчаюць элементы дапоўненай рэальнасці.

Карыстацца такой платформай можна на любым уроку — у яе аснове ёсць усе раздзелы мовазнаўства, і замацоўваць веды можна таксама па любым раздзеле.

Прапанаваныя дадаткі ўжо прайшлі апрабацыю сярод навучэнцаў сярэдняй школы № 111 сталіцы. Тэставанне прайшло без прыкметных клопатаў — адукацыйная платформа паказала сябе як эфектыўная і карысная кожнаму вучню і нават некаторым студэнтам першых ці другіх курсаў.

Ягор ДУЛЕВІЧ, вучань 11 класа СШ № 111 г.Мінска

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.