Вы тут

Як інспектар райсабеса дапамагла нашай чытачцы не згубіць год стажу


У нумары «Звязды» за 26 сакавіка прачытала праўдзівую гісторыю Мікалая Старых «Даюць? Бяры...» і адразу ўспомніла, як сама афармляла пенсію.


Гэта было даўно, у 1999 годзе. Прыехала я ў Вілейку, зайшла ў бухгалтэрыю РАНА. Бухгалтар — як тое дыктаваў закон — выбрала гады з маім самым высокім заробкам, потым сакратарка выпісала ўсе даныя з працоўнай кніжкі; загадчык РАНА падзякаваў мне за працу і паставіў свой подпіс.

Гэтыя дзве паперы я занесла ў аддзел сацыяльнага забеспячэння райвыканкама і, не патраціўшы паўдня, са спакойнай душой паехала дамоў.

Аднак назаўтра мне пазванілі. Жанчына з райсабеса назвала свае прозвішча і пасаду, спытала, ці не магла б я пад'ехаць яшчэ раз напісаць заяву, што выходжу на пенсію на восем дзён пазней, бо так, маўляў, прападае год стажу?..

Я, вядома ж, згадзілася: паехала, перапісала заяву. Была думка ўзяць з сабой хоць каробку цукерак, але ў раёне ўсе ведалі, што ніякіх падарункаў інспектар не бярэ, хоць дабра для людзей робіць шмат, прычым — не парушаючы ніякіх законаў...

Прозвішча той жанчыны (язык не паварочваецца назваць яе чыноўніцай), на жаль, не ў памяці. А вось яе саму я ўспамінаю часта. І толькі дабром!

Л. М. Чыгрынава, г. Мінск

Прэв’ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?