Вы тут

Адгукаецца болем Хатынь


Мітынг-рэквіем «Звонят колокола Хатыни» прайшоў 22 сакавіка ў крымскай Еўпаторыі, на мемарыяле «Красная горка» — па ініцыятыве тамтэйшых беларусаў, з падтрымкаю гарадскіх улад.


Сцэнар мерапрыемства распрацавала Дзіна Шаўчэнка, кіраўніца дзвюх суполак: Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Крым — Беларусь» і Крымскай рэспубліканскай культурна-асветніцкай арганізацыі «Беларускі Крыма» імя Еўфрасінні Полацкай. У мітынгу-рэквіеме паўдзельнічалі мясцовыя дэпутаты, прадстаўнікі гарадміністрацыі, сябры беларускіх суполак, прадстаўнікі нацыянальна-культурных аўтаномій горада (грэкі, армяне, азербайджанцы, караімы, украінцы, немцы, балгары, татары), курсанты дзіцячага клуба «Патриот».

На мітынгу-рэквіеме Дзіна Шаўчэнка расказала, як адладжваліся й цяпер умацоўваюцца сувязі беларусаў Крыма, згаданых суполак з адміністрацыяй Дзяржаўнага мемарыяльнага комплекса «Хатынь». Дарэчы, мы пісалі, што дзякуючы дзейнасці суполкі «Крым — Беларусь» там бывалі крымскія ветэраны, якія ўдзельнічалі ў 1944‑м у вызваленні нашай Бацькаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Над еўпатарыйскім мемарыялам «Красная горка» гучала песня «Сказ о Хатыни» Аляксандра Вайтэнкі — члена Саюза кампазітараў Расіі, лаўрэата прэміі імя Дувана. Кампазітар быў сярод удзельнікаў мітынгу. Музыку ён пісаў на верш Генадзя Цемічава, песня пачынаецца так: «Мы слышим и поныне/ Печальный звон Хатыни —/ Он душу своей скорбью леденит./ Мы с болью здесь узнали,/ Как люди умирали —/ Всем тяжко от безмолвных серых плит». Ноты, словы, кампакт-дыск з песняй да Дня памяці былі дасланыя і ў Хатынскі мемарыял.

Яшчэ адзін твор, прысвечаны трагедыі ў лясной беларускай вёсцы, прынесла на мітынг і дэманстравала выкладчыца Еўпатарыйскай мастацкай школы, актывістка суполкі «Крым — Беларусь» Алена Прынь. Гэта яе графічная праца «Хатынь». Пра сам Хатынскі мемарыял расказала Людміла Айзенштэйн з Сімферопаля — сяброўка суполкі «Беларускі Крыма» імя Еўфрасінні Полацкай. У праўленне суполкі ўваходзіць і жыхарка пасёлка Лясноўка Сакскага раёна Крыма Галіна Баранава. Яна піша вершы, сяброўка літаб’яднання «Сакские Родники». Спадарыня Галіна чытала ўрывак з паэмы «Молитва матери». Свой твор яна прысвяціла бацькам ды іншым жыхарам вёскі Муціжар Калінкавіцкага раёна Гомельшчыны. Вёска была спалена карнікамі ў гады вайны, потым наноў адбудаваная.

«Гваздзікі ў Букет памяці (78 кветак — бо 78 гадоў прайшло з часу Хатынскай трагедыі), дзіцячыя цацкі перадалі-прывезлі сяброўкі суполкі „Беларускі Крыма“ імя Еўфрасінні Полацкай з Ялты, Сімферопаля, Сак, Краснаперакопска, Сімферопальскага ды Сакскага раёнаў, — напісала ў рэдакцыю Дзіна Шаўчэнка. — Да помніка „Скорбящая мать“ на мемарыяле „Красная горка“ еўпатарыйцы ўсклалі кветкі, дзіцячыя цацкі. Напрыканцы мітынгу святар Пётр Дворнікаў адслужыў там жа ліцію — малітву-памінанне пра загінулых у Хатыні. Букет памяці ўдзельнікі мітынгу перадалі праз святара ў часовую царкву пры храме Андрэя Першазванага ў Еўпаторыі — для далейшага памінання ў часе набажэнстваў душаў загінулых».

Іван ЖДАНОВІЧ

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Пуд солі. Ружовая, чорная або марская — чым яны адрозніваюцца?

Раней было прасцей: скончылася ў доме соль — ідзеш у краму і купляеш, і ўсё зразумела.

Эканоміка

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

Змены ў падатковы кодэкс. Хто заплаціць падатак на кватэру, а хто не?

З пачатку года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс.

Культура

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

Біблія на беларускай мове: «Галоўнае — абапірацца не на прыдуманыя ўяўленні, а на тысячагадовы вопыт набожных папярэднікаў»

 У 2019 годзе прэміяй «За духоўнае адраджэнне» былі адзначаны перакладчыкі Бібліі на беларускую мову.

Палітыка

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

Алег Іваноў: Наша супрацоўніцтва — вуліца з двухбаковым рухам

У бягучым годзе стартуе рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм Саюзнай дзяржавы.