Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з калектывам РУП «Белмедпрэпараты»


Спікер верхняй палаты парламента пагутарыла з яго работнікамі і адказала на ўсе ўзніклыя пытанні. Як зазначыла сама старшыня Савета Рэспублікі напачатку сустрэчы, фармат стасункаў абірае сам час. 


Яна падкрэсліла, што такія сустрэчы ў калектывах сталі традыцыйнымі і апошнім часам форма іх правядзення больш нагадвае дыялогавыя пляцоўкі: 

— Мне больш падабаецца такая форма стасункаў, магчыма таму, што мы прыязджаем у калектывы, дзе задаюць пытанні, мы адказваем на іх і такім чынам высвятляем праблемы, якія хвалююць людзей, тыя прапановы, якія яны хочуць выказаць, — падкрэсліла Наталля Качанава. 

Яна адзначыла, што гэта ўжо не першы яе візіт на гэтае прадпрыемства. У свой час падчас работы ва ўрадзе яна яго наведвала. Тады перад міністэрствам аховы здароўя і фармацэўтычнымі прадпрыемствамі краіны стаяла задача па выпуску айчынных лекаў у памеры не менш за 50%. Зараз адным з прыярытэтных кірункаў у гэтай галіне, вызначанай на ўзроўні дзяржавы, з’яўляецца выпуск айчынных лекавых прэпаратаў у аб’ёме 70-75% да 2025 года.

Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла, што выпуск сваіх прэпаратаў вельмі важны па той прычыне, бо гэта стварае канкурэнтнае поле, тым больш, што айчынныя лекі па кошце больш дасягальныя за імпартныя. 

Што тычыцца навінак у лінейцы выпускаемай прадукцыі, Наталля Качанава звярнула ўвагу на пачатак розліву вакцыны «Гам-Ковід-Вак», важнасць якой для краіны складана пераацаніць. 

— Год таму, калі прыйшла гэтая каварная інфекцыя ў нашу краіну, яна прымусіла кожнага зірнуць на свой стан здароўя больш і ўважліва і на тое, якую прадукцыю выпускаюць беларускія фармацэўты, — адзначыла яна. Асабліва падзякавала за распрацоўкі лекаў, якія выкарыстоўваюцца ў постковідны перыяд і перыяд лячэння захворвання. 

Акцэнтавала ўвагу прысутных Наталля Качанава і на важнай падзеі ў жыцці краіны — шостым Усебеларускім народным сходзе, дзе былі растаўлены акцэнты да 2025 года, зацверджана праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, вызначаны яе прыярытэтныя кірункі. Самым галоўным, з пункту гледжання спікера верхняй палаты парламента, з’яўляецца захаванне сацыяльна-арыентаванага курсу дзяржавы, які застаецца нязменным. 

— За ўсю гісторыю нашай краіны мы рабілі так, каб у цэнтры ўвагі быў чалавек: з яго патрэбамі і праблемамі, — падкрэсліла яна. — Таму самае галоўнае — захаваць сацыяльную арыентацыю ў дзяржаве. 

Наталля Качанава нагадала, што дзяржава ўзяла на сябе сур’ёзныя абавязкі па сацыяльных гарантыях: развіцці адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнай абароне і гэтак далей. Гэтыя абавязкі дзяржава, безумоўна, будзе выконваць і надалей, падкрэсліла яна, важна пры гэтым рытмічнасць дзейнасці суб’ектаў гаспадарання і такіх прадпрыемстваў, як напрыклад, «Белмедпрэпараты».
Акцэнтавала ўвагу спікер верхняй палаты парламента і на законатворчай дзейнасці сенатараў: 

— Законы павінны ісці ад людзей, — падкрэсліла яна. — Таму мы і праводзім такія сустрэчы, каб ведаць і разумець, што сёння найбольш актуальна і дзе нам трэба ўключацца ў работу: у выглядзе ўнясення паправак, змен, ініцыяванні новых законапраектаў, як напрыклад, аб недапушчальнасці гераізацыі нацызму, бо гэта вельмі важна — удзельнічаць у распрацоўцы законапраектаў, якія будуць дзейнічаць на перспектыву развіцця нашай краіны.

Напрыканцы Наталля Качанава адзначыла значнасць аб’яўленнага Года народнага адзінства: 

— Трэба разумець, што самае важнае — захаваць стабільнасць у дзяржаве, мір і спакой, каб людзі маглі спакойна працаваць, — падкрэсліла яна. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».

Грамадства

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Як музей у Вайцяшыне бібліятэку ад закрыцця выратаваў

Бібліятэк, што функцыянуюць не ў цэнтральных сядзібах, не ў аграгарадках, а ў значна меншых населеных пунктах, ужо амаль не засталося.

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.