Вы тут

Транспартны падатак аплаціць кожны пяты


Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах краіны Андрэй Кавалеўскі.


Як вядома, транспартны падатак будзе аплачвацца па завяршэнні каляндарнага года ў тэрмін да 15 лістапада года, наступнага за справаздачным. Іншымі словамі, транспартны падатак за 2021 год падлягае выплаце да 15 лістапада 2022 года на падставе паведамленняў, якія будуць накіроўваць падатковыя інспекцыі да 1 верасня 2022 года. Пры гэтым спецыяліст удакладніў, што сельгастэхніка не прызнаецца аб'ектам абкладання транспартным падаткам.

Па словах Андрэя Кавалеўскага, сёлета ўведзена асаблівасць — авансавы плацеж па транспартным падатку. Яго будуць выплачваць тыя плацельшчыкі, у якіх на 1 студзеня 2021 года адсутнічаў дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Гэтыя ўладальнікі аўтамабіляў будуць абавязаныя да 15 снежня на падставе паведамлення падатковага органа аплаціць авансавы плацеж па транспартным падатку.

Памер плацяжу фіксаваны, ва ўсіх выпадках ён складае адну базавую велічыню (сёння 29 рублёў), за матацыкл або прычэп — 20 рублёў. У наступным годзе такія плацельшчыкі правядуць даплату транспартнага падатку да агульнаўстаноўленых сум.

Адказваючы на пытанне журналіста нашага выдання, Андрэй Кавалеўскі адзначыў, што «па самых грубых ацэнках (улічваючы вялікую колькасць ільгот, іншыя падставы, калі не трэба плаціць), мы мяркуем, што плацельшчыкамі авансавага плацяжу ў гэтым годзе будзе не менш за два мільёны фізічных асоб. Калі ўзяць сярэднюю стаўку (адна «базавая» — 29 рублёў), не ўлічваючы матацыклы і прычэпы, мы мяркуем, што два мільёны плацельшчыкаў выплацяць каля 58 мільёнаў рублёў».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».