Гэты праект разлічаны на тых, хто не баіцца новага і верыць, што кожнае дзіця павінна мець шанц на развіццё свайго патэнцыялу. У праграму запрашаюць педагогаў, гатовых адкрываць новыя магчымасці для дзяцей, а яшчэ гатовых да змен, пастаяннага навучання і развіцця.
Каб далучыцца да праекта, трэба мець вышэйшую адукацыю па стане на 1 верасня бягучага года, прайсці адбор у праграму, узяць удзел у летнім чатырохтыднёвым інтэнсіве, быць гатовымі адправіцца на два гады выкладаць у школу ў адзін з рэгіёнаў Беларусі, любіць свой прадмет і дзяцей. Дарэчы, стаць удзельнікамі праекта могуць не толькі выпускнікі педагагічных спецыяльнасцяў і вопытныя настаўнікі: праграма стала даступная для ўсіх уладальнікаў дыпломаў аб вышэйшай адукацыі — апошнія праходзяць адпаведную перападрыхтоўку ў магістратуры БДПУ.
Цяпер у рэгіёнах краіны выкладае ўжо больш за 30 «настаўнікаў для Беларусі» (9 удзельнікаў першага набору і 22 — другога), праграма ахапіла літаральна ўсю краіну (19 школ-партнёраў).
Удзельнікі праекта атрымліваюць пастаянную падтрымку куратара і метадыста, праектную падтрымку, стыпендыю ў дадатак да асноўнага заробку ў школе, кампенсацыю на арэнду жылля, магчымасць вучыцца ў магістратуры (для ўдзельнікаў без педагагічнай адукацыі) і ноўтбук для зручнай работы.
Трэцяя хваля працягнецца да 23 мая. А да 20 красавіка прымаюцца заяўкі ад школ, якія гатовыя прыняць у сябе «настаўнікаў для Беларусі».
Каб стаць удзельнікам праграмы ці школай-партнёрам, трэба спампаваць і запоўніць заяўку на сайце http://teach4.by.
«Настаўнік для Беларусі» — сумесны праект БПС-Ашчадбанка і Міністэрства адукацыі, мэта якога — прыцягнуць у школы невялікіх гарадоў і населеных пунктаў крэатыўных ды неабыякавых настаўнікаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.
Рэктар БДАТУ — пра тое, якія метады і тэхналогіі навучання зробяць выпускнікоў ВНУ запатрабаванымі на вытворчасці?
Настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага — пра тое, што здольная даць споведзь кожнаму з нас.